Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

 

На свята з’ехалася больш за дзве сотні гасцей.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)
У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)


Нясуць партрэт Яўгена Жыхара

У гэтым годзе ўлады і дэмакратычная грамадскасць адзначалі свята паасобку. Афіцыйнае мерапрыемства прайшло 19 чэрвеня, у дзень нараджэння пісьменніка. Грамадзянская супольнасць Беларусі сваё святкаванне перанесла на суботу, каб больш людзей змаглі прыехаць на мерапрыемства. І сапраўды гасцей прыехала шмат. Нечаста ў нашай краіне можна пабачыць столькі знакамітых людзей у адным месцы.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)


Можна было ўзяць аўтограф у знакамітых гасцей

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)


Астаповіч і Шалкевіч падобныя як браты

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

Адкрыў урачыстасць Іосіф Навумчык, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы. Ён адзначыў вялікі ўклад, які зрабіў у беларускую літаратуру Васіль Быкаў, а таксама звярнуў увагу на тое, што яго імя павінна навечна застацца ў памяці беларускага народа.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

Потым выступіла Валянціна Уладзіміраўна – родная сястра беларускага класіка. Яна падзялілася сваімі ўспамінамі пра брата, распавяла пра яго дзіцячыя і юнацкія гады. Асабліва шчымлівым быў яе расповяд пра ваенныя гады, калі сям’я нічога не ведала пра лёс Васіля.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

Выступіла таксама і прадстаўнік раённай улады намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Наталля Марковіч. Яе выступ быў цалкам беларускамоўным, што радуе. Што прыкра, дык тое, што сайт Ушацкага райвыканкама не мае беларускамоўнай версіі, нягледзячы на тое, што тут нарадзіліся Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, іншыя знакамітыя людзі Беларусі. Праўда, дзеля справядлівасці варта зазначыць, што ніводзін з суседніх з Глыбокім раёнаў такой версіі не мае. Глыбокае тут прыемнае выключэнне.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

Пра сваё знаёмства з Васілём Быкавым распавялі Валянціна Барадуліна і Вольга Іпатава.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)


Валянціна Барадуліна і Зінаіда Бандарэнка

Уладзімір Някляеў аб’явіў прысутным пра тое, што з турмы на волю выйшаў Алесь Бяляцкі, што было вельмі радасна ўспрынята гасцямі свята. Потым паэт вельмі эмацыйна прачытаў свае вершы, прысвечаныя Васілю Быкаву і Алесю Бяляцкаму.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)
У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)
У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

Былы кіраўнік Беларусі Мечыслаў Грыб у сваім выступе ўзгадаў, што Васіль Быкаў быў не толькі выдатным пісьменнікам, але і вялікім палітыкам.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)

Гэту думку падтрымаў і старшыня ТБМ Алег Трусаў, які ўзгадаў падзеі 1988 года, калі ствараўся Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне”, у аргкамітэце якога самы непасрэдны ўдзел браў Васіль Быкаў.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)
У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)


Верш чытае Валерына Кустава

Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўручэнне прэміі “За свабоду думкі”, намінантам якой сёлета стаў гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч, які пасля парадваў прысутных сваімі песнямі.

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)


Васіль Быкаў любіў васількі

У Бычках на Ушаччыне адзначылі 90-годдзе з Дня нараджэння Васіля Быкава (фота)
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.