Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адны аўтобусы нашага кірунку сталі заходзіць на “Цэнтральны” вакзал, іншыя - не

Адны аўтобусы нашага кірунку сталі заходзіць на “Цэнтральны” вакзал, іншыя - не

З 8 кастрычніка 2013 года частка аўтобусаў, якія ідуць з Мінска на Браслаў, Мёры, Шаркоўшчыну, пачалі заходзіць на аўтавакзал "Цэнтральны", які знаходзіцца побач з чыгуначным вакзалам і станцыяй метро "Плошча Леніна".

Паводле расклада, які 21 кастрычніка 2013 года падае сістэма продажу ticketbus.by, з Цэнтральнага аўтавакзала можна выехаць а 08:20 і 17:00 на Браслаў, а 09:20 на Рыгу, а 14:05 на Мёры (пятніца, субота), а 07:00 (субота) і 11:30 (нядзеля) на Шаркоўшчыну. Усе маршруты, акрамя рыжскага і браслаўскага на 08:20, пачынаюць свой шлях з Усходняга вакзала.

Некаторыя аўтобусы па-ранейшаму адпраўляюцца з Усходняга вакзала, не заходзячы на Цэнтральны. Гэта аўтобусы а 15:10 на Браслаў, а 16:10 на Браслаў праз Відзы (па панядзелках, пятніцах, суботах і нядзелях), а 17:30 (панядзелак, пятніца, субота) і 18:00 (нядзеля) на Мёры.

Не заходзяць на Цэнтральны вакзал і аўтобусы маршрутаў Мінск – Глыбокае: яны адпраўляюцца а 11:40, 12:50, 19:10 з Усходняга.

Раней усе аўтобусы Глыбоцкага кірунку адпраўляліся з Маскоўскага аўтавакзала, які зачынілі дзеля таго, каб пабудаваць на яго месцы офіс “Белтрансгаза”.

Цяпер пасажырам цяжка і разабрацца - які аўтобус адкуль адыходзіць. Усходні аўтавакзал знаходзіцца далекавата ад цэнтра горада і ад станцый метро. З чыгуначнага вакзала да яго можна дабрацца аўтобусам №127 (расклад), тралейбусамі №20 (расклад), №30 (расклад) - да прыпынака “Аўтавакзал Усходні”.

Лёгка заўважыць, што прыпынак на "Цэнтральным" дадалі толькі тым аўтобусам, якія абслугоўвае прадпрыемства “Мінсктранс”. На нашую думку, ён магчымы і для маршрутаў, якія абслугоўваюць аўтапаркі Глыбокага, Браслава, Мёраў. Трэба, каб кіраўніцтва рэгіянальных аўтапаркаў заварушылася і дамовілася з "Мінсктрансам", якому падпарадкоўваюцца сталічныя аўтавакзалы.

Падаем адрасы аўтапаркаў, на якія можна накіроўваць пісьмовыя звароты:

ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае”: 211800, Глыбокае, вул. Чырвонааармейская, 84;

ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства №18 г. Браслаў”. 211970, Браслаў, вул. Ленінская, 43;

ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства №15 г. Мёры”. 211930, Мёры, вул. Ермака, 1.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.