Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вяскоўцы дамагліся, каб цягнік Віцебск – Мінск спыняўся ў Загацці

Вяскоўцы дамагліся, каб цягнік Віцебск – Мінск спыняўся ў Загацці

Начны цягнік на Мінск. Фота Кастуся Шыталя. 8 сакавіка 2013 года.

Беларуская чыгунка ўводзіць з 27 кастрычніка 2013 года прыпынак на станцыі “Загацце” (Глыбоцкі раён) для міжрэгіянальнага цягніка №626 Віцебск – Мінск.

Да мая 2013 года ў Загацці спыняліся цягнікі Мінск – Полацк і Віцебск – Лынтупы, што забяспечвала добрую камунікацыю вёскі Ломашы ды суседніх паселішчаў з навакольным светам. Потым БЧ адмяніла абодва цягнікі, прызначыла замест іх цягнік №625/626 Мінск – Віцебск, які праходзіў Загацце без прыпынку.

Вяскоўцы пачалі дамагацца ад чыгункі, каб цягнік спыняўся на станцыі “Загацце”. У чэрвені ў адміністрацыю БЧ быў накіраваны зварот з больш як 200 подпісамі. Адметна, што справу ўзяла на сябе моладзь, якая каардынавала дзеянні праз суполку ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Большую частку подпісаў сабрала маладая дзяўчына Леся Бурта.

Спачатку чыгуначнікі адказвалі, што спыняць цягнік у Загацці “нявыгадна з эканамічных прычынаў”. Перапіска і ператэлефанаванні з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі доўжыліся яшчэ некалькі месяцаў. Урэшце, БЧ задаволіла патрабаванні вяскоўцаў напалову: на станцыі “Загацце” будзе спыняцца цягнік, які ідзе з Віцебска на Мінск.

Пачынаючы з 27 кастрычніка, цягнік №626 Віцебск – Мінск будзе прыбываць у Загацце а 00:17, адпраўляцца а 00:19. З Віцебска цягнік будзе адпраўляцца на пяць хвілін раней - а 21:30. Днямі стала вядома, што Беларуская чыгунка ўводзіць цягнік №683 Мінск – Полацк, які будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях. Ён адпраўляецца з Мінска а 17:10, прыбывае ў Загацце а 22:02.

Жыхары Ломашаў і навакольных вёсак паказалі прыклад таго, як грамадзяне могуць паспяхова бараніць свае інтарэсы перад дзяржаўнымі структурамі. Вынік быў дасягнуты праз ініцыятыўнасць і настойлівасць, а таксама праз салідарнасць вяскоўцаў, якія пагадзіліся падпісацца пад зваротам.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.