Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Дошка ганьбы": дзейны сродак перавыхавання ці абраза асобы?

"Дошка ганьбы": дзейны сродак перавыхавання ці абраза асобы?

"Дошка ганьбы" каля раённага аддзела ўнутраных спраў у Глыбокім. Фота spring96.org

"Дошка ганьбы" – гэта адмысловы стэнд каля райаддзела міліцыі ў Глыбокім. На ёй – чатыры партрэты і інфармацыя пра мясцовых жыхароў, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Што гэта: дзейны сродак перавыхавання ці абраза асобы?

Журналісты – сябры ГА БАЖ, якія прыехалі на Глыбоччыну ў прэс-тур, фатаграфавалі "Дошку ганьбы" як вялікае дзіва. І разважалі пра правы асобы.

"Я неаднаразова чуў, што алкагалізм – гэта хвароба. Дык ці ж можна выстаўляць вось так партрэты хворых людзей? Па-другое, нікому ў нас не зразумела, чаму на "Дошцы ганьбы" менавіта гэтыя 4 асобы. Пітушчых і дэбашыраў у раёне яўна нашмат болей. А вось гэтых чатырох чалавек асабіста я п'янымі не сустракаў, не магу сказаць, што літаральна штодня яны тут недзе валяюцца п'яныя, што скандаляць штодня ці нешта такое",—гаворыць глыбоцкі незалежны журналіст Зміцер Лупач.

Дарэчы, стаўленне ў мясцовых людзей да гэтага стэнду пераважна негатыўнае. Спадар Лупач распавёў, што летась, калі ў Глыбокім святкавалі Дзень беларускага пісьменства, нехта знарок запэцкаў "Дошку ганьбы" фарбай. Так яна і прастаяла ажно два ці тры месяцы. Потым яе ўсё ж аднавілі.

"З пункту гледжання мясцовага жыхара, не праваабаронцы – можа, у такіх стэндах ёсць карысць. Можа, не для тых, хто на "Дошцы ганьбы", бо я пра іх пыталася, і мне патлумачылі, што там сапраўды асобы, вартыя грамадскага асуджэння. Гэта маці, якія не глядзяць сваіх дзяцей, якіх не аднойчы за гэта ўшчувалі і каралі. Гэта п'яніцы. Так што кагосьці, верагодна, гэта спыніць – хто паглядзіць на гэтую дошку, не захоча там апынуцца і перагледзіць свае погляды на жыццё",—кажа журналістка Тацяна Смоткіна з Глыбокага.

Тацяна гаворыць, што не чула, каб нехта з тых, чые партрэты вісяць на "Дошцы ганьбы", выправіўся. Але не выключае, што і такое цалкам можа быць.

Андрусь Клікуноў, сябра Рады ГА БАЖ з Мінску, з гэтым меркаваннем не згодны:

"Калі я ўбачыў гэтую дошку, адразу на памяць прыйшлі даўнія савецкія часы, калі практыкаваліся выкрывальніцкія вытворчыя сходы, таварыскія суды і гэтак далей. На мой погляд, у 21 –м стагоддзі такія захады ўжо безнадзейна састарэлі і дыскрэдытавалі сябе. Сапраўды кагосці перавыхаваць такім чынам немагчыма, ёсць нейкія больш плённыя шляхі – прыкладам, размовы з псіхолагам ці нешта падобнае. Нельга забывацца і на тое, што Глыбокае – невялікае мястэчка, тут усе ўсіх ведаюць. Так што выстаўляць на ўсеагульны агляд чыесці твары, не падумаўшы пра пачуцці сваіякоў, блізкіх гэтых людзей я лічу проста не дапушчальным. У кожнага з іх ёсць бацькі, дзеці, для якіх алкагалізм ці дэбашырства родных – і так вялікая бяда, дык навошта іх дадаткова траўмаваць? Пра ўсё гэта варта было падумаць глыбоцкай міліцыі, перш чым усталёўваць гэтую "Дошку ганьбы".

На старонцы "Полоцк і Новополоцк" сацыяльнай сеткі "ВКонтакте" вырашылі правесці галасаванне, ці варта змагацца супраць алкагалізацыі насельніцтва з дапамогай такіх вось сродкаў, як "Дошка ганьбы". Паводле вынікаў апытання за тры дні, большасць прагаласаваўшых (70 чалавек) лічыць, што гэта добры сродак – што сорам прымусіць людзей задумацца і стаць на шлях выпраўлення. 27 чалавек лічаць, што чалавек сам мае права вырашаць, якім чынам пражыць уласнае жыццё – піць ці не піць, працаваць ці не працаваць і гэтак далей. 57 чалавек перакананы, што "Дошкі ганьбы" не выправіць сітуацыю і ніякім чынам не паўплываюць на паводзіны асацыяльных асобаў. 9 чалавек засведчылі, што ім цяжка адказаць на пытанне, добра гэта ці кепска – усталяванне такіх вось стэндаў.

Апоўдні 3-га ліпеня ў галасаванні ўзялі ўдзел 163 чалавекі. Большасць з іх не лічыць наяўнасць "Дошкі ганьбы" эфектыўнай мерай у змаганні за здаровы лад жыцця.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.