Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фэст “Меч Брачыслава” і ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў – анонс жнівеньскіх падзеяў у Браславе

Цягам аднаго жнівеньскага тыдня на Браслаўшчыне адбудзецца багата цікавых падзеяў. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай, фэст сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”, сустрэча каталіцкай моладзі і 100-годдзе касцёла ў мястэчку Іказнь.

15 – 18 жніўня адбудзецца VII дыяцэзіяльная сустрэча каталіцкай моладзі, якая будзе мець дэвіз “Вузел паклікання”. Сустрэча пачынаецца 15 жніўня а 17:30, рэгістрацыя пачынаецца а 16-й.

У межах сустрэчы адбудуцца два канцэрты – 15 жніўня а 21:00 будзе граць гурт Amore Vitae (Мінск), 16 жніўня а 20:00 – семінарыйны гурт “Подых Духа” (Пінск).

Фэст “Меч Брачыслава” і ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў – анонс жнівеньскіх падзеяў у Браславе


Падчас V дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе. Фота Catholic.by, 2010 год.

17 жніўня а 18:00 пачнецца фэст у гонар Маці Божай Браслаўскай. Падчас Імшы, якая пачнецца а 18-й, біскуп Уладзіслаў Блін надасць сакрамант бежмавання (мірапамазання) браслаўскім вернікам. Малітвы ў касцёле будуць працягвацца цэлую ноч.

18 жніўня а 11:00 пачнецца галоўная Імша Браслаўскага Фэсту. Падчас яе некалькі чалавек атрымаюць дыяканскія і святарскія пасвячэнні. Служыць Імшу будзе арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, Апостальскі Нунцый у Беларусі.

Фэст “Меч Брачыслава” і ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў – анонс жнівеньскіх падзеяў у Браславе


Фэст у гонар Маці Божай у Браславе. Фота Аляксандры Шчыглінскай, 2011 год.

18 жніўня а 12:00 на Замкавай гары пачнецца фэст сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”. Цэлы дзень на гары будуць рыцарскія турніры, выступы фолк-музычных гуртоў, дэманстраванне старадаўніх тэхналогій.

Фэст “Меч Брачыслава” і ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў – анонс жнівеньскіх падзеяў у Браславе


Фэст сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава". Фота Сяргей Балая, Gazetaby.com, 2011 год.

19 жніўня ў мястэчку Іказнь (Браслаўскі раён) будуць святкаваць 100-годдзе касцёла. На Імшы будуць маліцца кардынал Тэадор Маккарык (ЗША), арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці і біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін.

У той самы час, 19 жніўня на Замкавай гары будзе працягвацца фэст “Меч Брачыслава”. Пачатак - а 10-й, у праграме - рыцарская эстафета, турнір лучнікаў, сярэднявечныя танцы. Фэст скончыцца ў другой палове дня.

Чытай таксама:
VII Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Праграма.
Урачыстасць Маці Божай Валадаркі Азёраў. Праграма.
Меч Брачыслава. Праграма.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра