Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ксёндз Лешэк Вітвіцкі завяршыў служэнне ў Браславе

Калі б запытаць католікаў Беларусі, чым вядомы Браслаў, вядома б, адказалі, што санктуарыем Маці Божай Валадаркі Азёраў. А калі б спытаць, з кім у іх асацыюецца, то, напэўна, многія ўзгадалі б асобу пробашча парафіі кс. Лешэка Вітвіцкага SDS, які 19 гадоў свайго святарскага служэння прысвяціў аднаўленню і развіццю парафіі ў гэтым маляўнічым куточку Беларусі.

Пра тое, якім быў гэты час, чым запомніўся для некалькіх пакаленняў, можна было пачуць 24 чэрвеня падчас развітальнай Імшы са святаром. З ліпеня ў парафіі будзе новы пробашч.

Развітваючыся са сваім пробашчам, вернікі вярталіся думкамі ў 1993 г., калі ў Браслаў на моднай «Яве», у скураной куртцы і з доўгімі валасамі прыехаў малады святар з супольнасці сальватарыянаў (аднаўленне парафіі звязана з працай менавіта гэтых законнікаў, якія прыехалі сюды ў 1992 г.)

Ксёндз Лешэк прывабліваў не толькі сваім выглядам, але і метадамі працы з вернікамі. Так на пачатку сваёй працы, якая супала з аднаўленнем свабоды веравызнання, святар заахвочваў дзяцей да споведзі чыпсамі, пра якія ў Беларусі яшчэ ніхто і не ведаў.

Падчас служэння святара вырасла не адно пакаленне дзяцей і моладзі. Як маладых, так і старэйшых кс. Лешэк Вітвіцкі SDS вучыў быць свядомымі католікамі, а таксама заўсёды быць сабой. Ён ніколі не казаў, не прымушаў ісці кагосьці ў семінарыю, але, дзякуючы прыкладу яго жыцця, Касцёл цяпер мае чатырох маладых святароў сальватарыянаў з Браслава.

Шмат часу святар праводзіў разам з моладдзю не толькі ў касцёле, але ў баўленні часу: у веласіпедных прагулках над азёрамі ці на пікніках з сем’ямі. Разам пешшу пачалі хадзіць у пілігрымцы ў Будслаў (дарэчы, пілігрымка з Браслава з’яўляецца старэйшай) і ў Чэнстахову. А яшчэ моладзь і старэйшых вучыў спартыўным танцам. Менавіта гэтае захапленне святара танцамі стала нагодай для правядзення ў апошнія гады ў Браславе летніх рэкалекцый «Школа танца», у якіх моладзь вучыцца праслаўляць Бога не толькі спевам, але і танцам.

Намаганнямі святара былі пабудаваны святыні ў Мяжанах і Урбанах, адкрыта капліца ў раённай бальніцы, вядуцца працы па аднаўленні касцёла ў Браславе.

Ксёндз Лешэк Вітвіцкі і іншыя айцы сальватарыяне, якія працуюць у Браславе, клапоцяцца як пра духоўнае развіццё вернікаў розных узростаў (шматлікія малітоўныя групы, фестываль рэлігійнай песні, дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, пленэры для мастакоў, рэкалекцыі для дзяцей і моладзі, праца ў доме састарэлых, дапамога шматдзетным сем’ям і малазабяспечаным праз парафіяльнае аддзяленне «Карытас»), так і пра фізічнае здароўе (навучанне плаванню на байдарцы, яхце, спаборніцтвы па футболе).

На развітальнай Імшы касцёл быў перапоўнены. Кожны прыйшоў памаліцца за святара, яго далейшую працу на Божай ніве, і, канечне, падзякаваць свайму пробашчу за служэнне, за ўсе 19 гадоў, прысвечаныя браслаўскаму Касцёлу.

«Я ўпэўнены, што мы з вамі яшчэ абавязкова сустрэнемся», — прамовіў на развітанне кс. Лешэк Вітвіцкі SDS.

У гэтым упэўнены ўсе, і браслаўская парафія заўсёды будзе чакаць свайго пробашча.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра