Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Браслаўскім раёне збіраюцца адрадзіць элітны від спорту — правядзенне рэгат

Цікава, што калісьці ў гарадку, у якім зараз пражывае каля 9,8 тысячы чалавек, існавала некалькі яхт-клубаў. Цяпер такі клуб ствараецца. У райвыканкаме ўпэўнены, што правядзенне відовішчных водных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню зробіць Браслаўскі край яшчэ больш прыцягальным для турыстаў і бізнэсменаў.

Пра неабходнасць больш актыўнага адраджэння водных відаў спорту і аднаўленне традыцыі правядзення рэгат заявіў нядаўна старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шматаў. Адбылося гэта на традыцыйным свяце народнай творчасці "Браслаўскія зарніцы", якое тры гады таму атрымала статус міжнароднага.

Правядзенне рэгат вырашылі не адкладваць на далёкую перспектыву. Дарэчы, пры раённым фізкультурна-спартыўным клубе ёсць група па парусным спорце. Кожны год на Браслаўшчыну прыязджае нямала людзей, якія могуць сабе дазволіць раскошу адпачыць на яхтах. Гасцей вабіць азёрны край. Дарэчы, азёры займаюць каля 10 працэнтаў плошчы раёна. Найбольш буйныя — Дрывяты, Снуды, Струста — уваходзяць у так званую Браслаўскую групу азёраў. Апошняя — найбуйнейшая ў Беларусі: уключае 31 возера. Большасць азёр злучаны невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі.

Браслаўшчына здаўна заваявала славу аднаго з найпрыгажэйшых прыродных куткоў Беларусі. Асабліва прыгожыя мясціны на поўначы ад Браслава.

Багаты і разнастайны жывёльны свет Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры". Тут больш за 20 відаў рыб, у тым ліку такія каштоўныя, як вугор, судак, шчупак, мянтуз. Сустракаецца больш за 200 відаў птушак, з іх 45 відаў адносяцца да рэдкіх і знікаючых, 189 відаў гняздуюцца на тэрыторыі парку. З буйных жывёл у лясах — лось, мядзведзь, дзік, казуля, воўк, рысь. Батанікі налічылі на тэрыторыі парку каля 800 відаў флоры, і 20 з іх з'яўляюцца рэдкімі для Беларусі.

Нядаўна ў азёрным краі прайшоў рэспубліканскі злёт падводных паляўнічых. Турнір "падводнікаў" сабраў больш за 200 чалавек з Беларусі, Расіі, Латвіі, Украіны. Цікава, што самаму малому ўдзельніку злёту не было яшчэ і года, а самы "дарослы" ўжо даўно на пенсіі.

— Браслаўшчыну па праве называюць беларускай Швейцарыяй. Калі паглядзець на карту, то зямля Браслаўскіх азёраў разам з азёрамі Латвіі і Літвы стварае еўрапейскую геаграфічную мазаіку. Сапраўды, мала знойдзецца ў Беларусі месцаў, чыё гістарычнае мінулае і сучаснае жыццё былі б цесна "пераплецены" з азёрамі, — кажа старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шматаў.

— Край Браслаўскіх азёраў — гэта месца, адкрытае для розных культур і людзей, але, разам з тым, ён захаваў нацыянальныя традыцыі свайго рэгіёна. Прывабнасць Браслаўшчыны — у рэльефе, прыродзе, чыстым паветры, а таксама магчымасці падарожжаў па прыгранічных раёнах трох дзяржаў. Актыўны турызм на працягу ўсяго года, грандыёзныя культурныя мерапрыемствы — усё гэта адбываецца на фоне найпрыгажэйшых пейзажаў. Бог сапраўды шчодра надзяліў наш край прыгожымі прыроднымі краявідамі.

Наяўнасць помнікаў архітэктуры і іншых гістарычных аб'ектаў толькі ўзмацняюць прывабнасць Браслаўшчыны для айчынных і замежных турыстаў, ствараюць дадатковыя магчымасці для развіцця гэтай сферы. Праграмай развіцця Браслаўскага раёна на 2011—2015 гады ў тым ліку прадугледжана на Замкавай гары ў Браславе аднавіць фрагменты старажытнага гарадзішча — элементы драўлянай крэпасці, асобных будынкаў. Запланавана і будаўніцтва культурна-забаўляльнага і гандлёвага цэнтраў у Браславе, аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу на аўтадарозе міжнароднага значэння, санаторыя ў вёсцы Відзы-Лаўчынскія... Задумалі рэканструкцыю будынкаў, што пустуюць, пад сельскія сядзібы для арганізацыі аграрнага і экалагічнага турызму... Так што з цягам часу Браслаўшчына можа сапраўды ператварыцца ў Швейцарыю. Пры ўмове, што ўсё створанае і пабудаванае будзе падтрымлівацца ў належным стане.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра