Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кіраўніцтва справаў прэзідэнта сцвярджае, што пад Браславам будуецца турыстычны комплекс

Кіраўніцтва справаў прэзідэнта сцвярджае, што пад Браславам будуецца турыстычны комплекс

 

На гэтым тыдні з’явілася інфармацыя, што на беразе возера Волас Паўночны пад Браславам будуюць яшчэ адну рэзідэнцыю для Аляксандра Лукашэнкі.

Сайт westki.info спаслаўся на слова аднаго з будаўнікоў. Той заявіў, што "каб зрабіць прыстань, былі завезены тысячы тон пяску, рэзідэнцыя будзе аточаная пяццю кіламетрамі агароджы з бярвення, кожны пралёт якой каштуе 1,2 млн рублёў. Там будуць пастаянна працаваць шэсцьдзясят чалавек абслугоўваючага персаналу".

Па яго словах, здача аб’екта запланавана на май.

У прэс-службе Адміністрацыі прэзідэнта не сталі каментаваць такую інфармацыю. Спаслаліся на адсутнасць начальніка Паўла Лёгкага, які знаходзіцца ў камандзіроўцы. Маўяў, толькі ён можа пацвердзіць альбо аспрэчыць нешта.

Затое ў Браслаўскім райвыканкаме паведамілі, што будаўніцтва вядзе Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў прэзідэнта. Раённы чыноўнік, праўда, не змог удакладніць, што гэта за аб’ект узводзіцца.

Начальнік упраўлення Уладзімір Гаканаў паведаміў пра будаўніцтва турыстычнага комплексу. З пяці дамкоў. Будуюць, каб можна было і «зарабляць валюту, якой нідзе няма». Упэўнены ён, што там і «высокія дэлегацыі» можна будзе прыняць.

Па словах Гаканава, комплекс можа быць завершаны да канца года. Але дакладных тэрмінаў ён не назваў. А што да «чутак», дык чыноўнік прапанаваў любому ахвочаму прыехаць на месца і паглядзець на аб’ект. Маўляў, будоўля адкрытая для наведвання.

Будаўніцтва на беразе возера вядзецца з лета мінулага года. Адзін з жыхароў Браслава паведаміў, што неафіцыйна гавораць пра рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. І нібыта хутка будзе перакрыты пад’езд да возера.

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», у які ўваходзіць і возера Волас Паўночны, не сталі тлумачыць, што за будоўля ідзе на беразе возера. Параілі звяртацца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Маўляў, будаўніцтва — дзяржаўная таямніца. І яшчэ папярэдзілі быць «асцярожным з пытаннямі, якія вы задаяце».

Сам Нацпарк падпарадкаваны Кіраўніцтву справаў прэзідэнта. Адной з асноўных задач апошняй структуры — забеспячэнне захавання ўнікальных запаведных месцаў Беларусі, якія маюць нацыянальнае і міжнароднае значэнне.

Яшчэ некалькі гадоў таму побач з возерам Волас Паўночны забараняліся змяненне натуральнага стану, рух транспарту, выпас жывёлы. Возера Волас Паўночны ўваходзіла ў Міжазёрны ландшафтны заказнік. Па беларускім заканадаўстве, прэзідэнт мае права сам прымаць рашэнне пра ўвядзенне ці вывядзенне пэўнай тэрыторыі з межаў заказніка. У 2008 годзе статус заказніка ўвогуле знялі. А ўвялі «асаблівыя зоны», у якія возера ўжо не трапіла.

* * *

Волас Паўночны — возера, якое знаходзіцца за 6,5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў ля вёскі Лявошкі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр, уваходзіла ў Міжазёрны ландшафтны заказнік. Возера амаль цалкам атачае лес.



Крыніца: Сяргей Макарэвіч, "Наша Ніва"

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра