Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)

У суботу, 16 ліпеня, у вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна ў прыватным літаратурна-мастацкім музеі імя Міхася Райчонка адбылася краязнаўчая канферэнцыя “Апошнія краязнаўчыя здабыткі краязнаўцаў Віцебшчыны за апошнія тры гады”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел каля чатырох дзесяткаў чалавек, сярод якіх былі краязнаўцы з Глыбоччыны, Паставаў, Браслава, Мёраў, Лепеля, Шаркаўшчыны, прысутнічалі таксама госці з Мінска, Віцебска, Наваполацка, Вільні, Даўгаупілсу, Рэзэкне. Арганізатарам канферэнцыі выступіў культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча, якім кіруе Ада Райчонак. Вёў канферэнцыю Антон Астаповіч, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Напачатку мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з маладымі краязнаўцамі, пасля адбылося адкрыццё выставы мастака Уладзіміра Кандрусевіча. Далей вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін, які прысутнічаў на канферэнцыі, прэзентаваў свае апошнія творы. Пасля гэтага пачалося чытанне дакладаў. Там можна было пачуць шмат цікавага. Аляксей Коц, родам з Глыбоччыны, які навучаецца ў Наваполацкім універсітэце, распавёў пра новыя знаходкі на раскопках гарадзішчаў жалезнага веку на Глыбоччыне. Антон Астаповіч нагадаў прысутным словы Міхася Ткачова, які сказаў, што Глыбоччына, Дзісеншчына – гэта нявывучаны край, таму даследчыкаў чакае тут шмат працы.

Віктар Бунта з Браслава выказаў новую гіпотэзу аб існаванні воднага шляху з Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) да Полацку праз водную сістэму Браслаўскіх азёраў, прытокі Дзісны і саму Дзісну. На карысць сваёй версіі ён прыводзіў той факт, што цячэнне Дзвіны даволі хуткае, і таму плыць з Дынабурга ў Полацк па Дзвіне было даволі складана, па дзісенскім жа шляху тагачасныя купцы большую частку шляху маглі плыць уніз па цячэнню.

Пра новыя знаходкі мёрскага школьнага краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага” прысутным паведаміў вядомы мёрскі краязнаўца Вітольд Ермалёнак. Галоўнае, чаму ён вучыць сваіх школьнікаў, гэта ўважліва глядзець пад ногі, і, як доказ гэтага, прадэманстраваў прысутным новыя знаходкі свайго гуртка.

Краязнаўца з Глыбоччыны Рыгор Шарыпкін пазнаёміў прысутных з вершаванай народнай байкай 1863 года пра размову мужыка з панам, якую ўдалося знайсці на Залесчыне Глыбоцкага раёна.

Падводзячы вынікі канферэнцыі, Антон Астаповіч, гаворачы пра перашкоды з боку чыноўнікаў у справе захавання гістарычнай спадчыны, сказаў: “Мы молімся на крызіс. Больш бы такіх крызісаў, і большасць помнікаў была б захавана. На жаль, такая сітуацыя зараз у Беларусі”.

Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі барды Таццяна Беланогая і Зміцер Бартосік., а таксама паэтка Анка Упала. Прысвечана канферэнцыя была памяці краязнаўца, гасторыка, этнографа Міхася Райчонка, які пражыў толькі 26 гадоў, але шмат зрабіў для захавання культурнай спадчыны Дзісенскага краю.

 

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Анка Упала

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Антон Астаповіч

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Зміцер Бартосік

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Канцэрт Таццяны Беланогай

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Аляксей Марачкін

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Рыгор Шарыпкін

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Шыльда

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Таццяна Беланогая

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Удзельнікі канферэнцыі

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Віктар Бунта

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя (+ шмат фота)



Вітольд Ермалёнак

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра