Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уладальніца кавярні распавяла пра складанасці бізнэсу ў Браславе

Уладальніца кавярні распавяла пра складанасці бізнэсу ў Браславе

Прыватная кавярня “Купальніца” знаходзіцца ў Браславе на вуліцы Савецкай, 69. Яго гаспадыня Ірына Корвель адчыніла сваю ўстанову два гады таму. Для такога турыстычнага, курортнага месца гэта вельмі важная падзея. І Ірына Альбінаўна, адчуваецца, цалкам паглынутая ўлюбёнай справай. Толькі вось падстаў для поўнага задавальнення ў яе пакуль няшмат. Пра складанасці вядзення бізнэсу ў глыбінцы мы і размаўлялі падчас сустрэчы.

Складваецца парадаксальная сітуацыя. Тое, што ў курортным горадзе не развітая на сучасным узроўні інфраструктура сэрвіса, факт агульнавядомы. І канкурэнцыя ў сферы рэстараннага бізнэса ў Браславе зусім нязначная. Але кліентаў у той жа кавярні “Купальніца” няшмат. Нават у сезон, не кажучы ўжо пра зімовы час.

Сваю кавярню на 68 месцаў І. Корвель адчыніла на арандаваных плошчах. У рамонт, уладкаванне, тэхналагічнае абсталявання, мэблю прыйшлося ўкласці каля 30 тысяч еўра ад мінулай камерцыйнай дзейнасці. І то гэта вельмі эканомны варыянт. Дызайнерам інтэр’ераў была сама. З будучымі працаўнікамі ўсё скраблі, адмывалі, клеілі і фарбавалі суткамі. Тое ж начынне для кухні, халадзільнае абсталяванне давялося набываць не новае, хоць і досыць сучаснае. А гэта значыць, што ў далейшым яно не можа быць залогам на выпадак атрымання крэдыту ў банку.

Арэндная плата, на думку гаспадыні, прымальная, па льготным каэфіцыенце, які, у сваю чаргу, і на яе накладае пэўныя абавязкі. Гандлёвая нацэнка ў такім выпадку ўпіраецца ў “столевыя” 70%, хоць агульнапрынятая норма – і 100% і 120%. А вось кошт ацяплення ў сціплую на кліентаў зімовую пару проста непад’ёмны. З’яўляюцца даўгі, а летам іх адпрацоўваеш.

Працягваем аналізаваць з гаспадыняй кавярні іншыя складнікі поспехаў і, чаго маўчаць, няўдач. Яна, бачна па ўсім, у сваёй справе прафесіянал, неўгамонны аптыміст, таленавіты кулінар. Калі выношвала ідэю стаць рэстаратарам, меркавала, што ў прыватнай справе свабода выбару большая. Але ўсё аказалася больш складана. Трэба прытрымлівацца зацверджанай рэцэптуры страваў па даведніку 20-гадовай даўніны. Але, калі строга рабіць, як там напісана, стравы будуць як у звычайным грамхарчы. А ей хочацца, каб у “Купальніцы” ўсё адпавядала найвышэйшаму класу. Яно так і ёсць, але як гэта дасягаецца, вядома толькі гаспадыні і яе згуртаванаму калектыву.

Заарганізоўваць справу так, як нас, гэта ўжо занадта. Калі, напрыклад, тыя ж дранікі (страва ў прыгатаванні працаёмкая, але калькулюецца з-за простых складнікаў вельмі сціплай сумай), карыстаюцца вялізным попытам, то чаму не нацаніць іх больш, а на дарагую замову надбаўку зменшыць да мінімума? Не, так нельга.

Або чаму ў разгар лета ў курортным горадзе, калі адпачывальнікі прыходзяць пасядзець у кавярні толькі да 11 вечара, павінны сыходзіць ужо ў гадзіну ночы? Установе загаданы менавіта такі рэжым. А спіртное прадаецца да 24.00. Рашэнне простай праблемы як працяг працы хоць бы яшчэ на гадзіну, аказваецца, не ў кампетэнцыі мясцовых уладаў. Але трэба шукаць якое-небудзь выйсце, лічыцца найперш з курортным статусам Браслава. Бо людзі сюды едуць з усёй рэспублікі, ды і з-за мяжы, менавіта адпачываць. Асабліва не разумеюць нашых абмежаванняў замежнікі. Заўвагі нават пішуць у кнізе скаргаў і прапановаў.

І гэта далёка не ўсе складанасці станаўлення прыватнага бізнэса ў турыстычным горадзе. Можна было б, і трэба, летам ставіць вынасныя столікі на вуліцы, гатаваць на мангале шашлык. Але вакол будынка тэрыторыя не абсталяваная для такіх мэтаў, машына па вуліцы праедзе – пыл, а асфальтаваць вялікую тэрыторыю за свае грошы ў гаспадыні магчымасцяў няма няма.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра