Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Мінску прэзентавана кніга Вячаслава Ракіцкага “Сто адрасоў свабоды”

У Мінску прэзентавана кніга Вячаслава Ракіцкага “Сто адрасоў свабоды”

30 чэрвеня на Сядзібе БНФ у Мінску адбылася прэзентацыя новай кнігі Вячаслава Ракіцкага “Сто адрасоў свабоды”. Аўтар пералічвае сотню месцаў, дзе цягам апошніх трыццаці год адбывалася змаганне за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Кніга “можа служыць дапаможнікам будучым экскурсаводам, краязнаўцам і мясцовым уладам для ўсталявання мемарыяльных шыльдаў”, - пішацца на вокладцы.
У Мінску прэзентавана кніга Вячаслава Ракіцкага “Сто адрасоў свабоды”
Сярод месцаў, пералічаных Вячаславам Ракіцкім – Траецкі касцёл бернардзінцаў у мястэчку Друя Браслаўскага раёна. 29 красавіка 1987 года адтуль стартавала воднае ралі пратэсту супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС, у выніку якога магла быць затопленая вялікая тэрыторыя ў прыбярэжжы Дзвіны. Міліцыянты спрабавалі перашкодзіць, але спыніць акцыю, на якую сабралася каля сотні ўдзельнікаў, ім не ўдалося. У спіс “адрасоў свабоды” трапіў і культурны цэнтр у Германавічах, створаны Адай Райчонак. Прыватны музей і галерэя сталі асяродкам свабоднай думкі і свабоднай творчасці, дзе рэгулярна адбываюцца сустрэчы з пісьменнікамі, мастакамі, навукоўцамі, краязнаўцамі. Ада Райчонак арганізавала васемнаццаць мастацкіх плэнэраў, на якія збіраюцца творцы з усёй краіны. Яшчэ адзін “адрас свабоды” – дом №22 на вуліцы Горкага ў Глыбокім. Паводле мясцовых краязнаўцаў, тут нарадзіўся Клаўдзіюш Дуж-Душэўскі, сябра Ўраду БНР, аўтар эскізу беларускага нацыянальнага сцяга. У 2008 годзе грамадскія актывісты ўсталявалі на доме мемарыяльную шыльду, якая праз тры дні была сарваная на загад мясцовых чыноўнікаў.
Аўтар таксама зазначыў, што “уся Глыбоччына – адрас свабоды ХХ стагоддзя”, бо тут жылі такія знакавыя асобы, як Вацлаў Ластоўскі, Клаўдзіуш Дуж-Душэўскі, Ігнат Буйніцкі, Язэп Драздовіч, Паўліна Мядзёлка, Лявон Савёнак. Гэты край быў адным з цэнтраў Саюза беларускіх патрыётаў і Саюза беларускай моладзі. “Спіс не завершаны. Вы самі можаце яго працягнуць. І 101-ы адрас – гэта тое месца, дзе вы цяпер разгарнулі гэтую кнігу”, піша ў прадмове рэдактар Радыё Свабода Аляксандр Лукашук. * * *
У Мінску прэзентавана кніга Вячаслава Ракіцкага “Сто адрасоў свабоды”
Вячаслаў Ракіцкі – наш зямляк. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Празароках (Глыбоцкі раён). Крытык, журналіст, перакладчык з польскай. Кандыдат мастацтвазнаўства. Аўтар кніг “Беларуская Атлянтыда” і “Сто адрасоў свабоды”, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды”.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра