Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Літва ратыфікавала дамову з Беларуссю аб спрошчаным рэжыме перасячэння мяжы

Літва ратыфікавала дамову з Беларуссю аб спрошчаным рэжыме перасячэння мяжы


Сэйм Літвы ратыфікаваў дамову з Беларусьсю аб спрошчаным рэжыме перасячэньня літоўска-беларускай мяжы для жыхароў, якія пражываюць у 50-кілямэтровай памежнай зоне. Аб гэтым паведаміла сёньня расейскае агенцтва REGNUM са спасылкай на прэсавую службу літоўскага парлямэнту. За ратыфікацыю гэтага дакумэнта аддалі свае галасы 94 дэпутата, чацьвёра устрымаліся. Дамова аб спрошчаным парадку перасячэньня мяжы была падпісаная восеньню 2010 года. Грамадзяне, якія жывуць у 50-кілямэтровай паласе ад мяжы, змогуць езьдзіць на тэрыторыю сумежнай дзяржавы на падставе спэцыяльных дазволаў і знаходзіцца там 180 дзён на працягу году. Тэрмін дзеяньня спэцыяльных дазволаў -- да 5 гадоў, але яны не будуць даваць права на працу. Папярэдняя плата за выдачу дазволу складзе каля 70 літаў (20 еўра). Падлічана, што тэарэтычна ў Літве падобнай льготай могуць скарыстацца 800 тысяч чалавек, у Беларусі -- 600 тысяч жыхароў. "Прыняты парадак -- гэта, несумненна, пазытыўны крок ва ўзаемаадносінах паміж Літвой і Беларусьсю. Усе гэтыя крокі, няхай маленькія, частка шляху агульнай інтэграцыі. Гэта ж можна сказаць і аб памяншэньні платы за візы і гэтак далей", - сказаў намесьнік старшыні парлямэнцкага камітэту міжнародных адносінаў Юстынас Каросас. Ён таксама адзначыў: заявы, якія гучалі ў Сэйме Літвы, што трэба зрабіць выключэньне для Астравецкага раёна Беларусі, у якім будзе будавацца беларуская АЭС, -- "гэта прапагандысцкія гульні". "Сэйм Літвы прыняў заяву, што будаўнікі і работнікі станцыі не павінны карыстацца гэтай ільготай, якая дае магчымасьць палегчанага перамяшчэньня, але гэта ўсяго толькі заява, а не закон. Я ўжо казаў, што такімі заявамі мы стымулюем аналягічныя крокі Беларусі, якая можа ўвесьці падобнае абмежаваньне для жыхароў, якія пражываюць побач з нашай АЭС ", -- сказаў Каросас. Таксама па тэме: Список населенных пунктов-участников беларусско-литовского малого приграничного движения

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра