Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Падчас "Браслаўскіх зарніц" абмяркоўваліся і інвестыцыйныя праекты

У рамках міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы-2011", якое прайшло на мінулым тыдні, адбыўся таксама і "круглы стол" з удзелам кіраўніцтва вобласці і раёна, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, журналістаў, дэлегацый замежных рэгіёнаў, якія падпісалі з Браславам дамовы пра супрацоўніцтва. Лейтматывам сустрэчы стала далейшае плённае развіццё добрасуседскіх адносінаў як у сацыяльнай сферы, так і ў эканоміцы.

За апошнія два гады, па словах старшыні Браслаўскага райсавета дэпутатаў Ніны Пучынскай, раён склаў больш 10 дамоваў пра супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы. Браслаў бярэ ўдзел у рэалізацыі міжнародных праектаў па садзейнічанні прадпрымальніцтву, ахове навакольнага асяроддзя, развіццю інфраструктуры, культуры і турызму. Традыцыйным стала правядзенне тут міжнароднай канферэнцыі па трансмежным супрацоўніцтве і развіцці інвестыцыйнай дзейнасці.

– Агульная цікавасць прымежных раёнаў заключаецца ў тым, каб мяжа не ператварылася ў перашкоду для рэгіянальнага супрацоўніцтва, а рэальна дапамагала пашырэнню кантактаў, падтрыманню роднасных і сяброўскіх сувязяў. Мы вельмі ўдзячныя замежным партнёрам за падтрымку нашых ініцыятыў, адкрытасць і зацікаўленасць у рэалізацыі ідэй,

– падкрэсліла Ніна Пучынская.

На "круглым стале" замежным партнёрам былі прадстаўленыя інвестыцыйныя прапановы, рэалізацыя якіх дапаможа зрабіць азёрную жамчужыну краіны яшчэ прыгажэйшай.

Намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама па эканоміцы Валянціна Высоцкая распавяла пра мясцовыя інвестыцыйныя прапановы. Напрыклад, замежных партнёраў, магчыма, зацікавіць рэканструкцыя кінатэатра "Дружба", каб арганізаваць для браслаўчан і гасцей азёрнага краю паказ відэастужак у фармаце 3D. Планаваны аб'ём фінансавання складае 7 млрд. рублёў.

Шукаюццца таксама ахвотныя паўдзельнічаць у рэканструкцыі былой графскай сядзібы ў вёсцы Опса пад дом адпачынку, стварэнні летняга парку водных атракцыёнаў, лыжаролернай і гарналыжнай трасаў, будаўніцтве гандлёва-забаўляльнага комплексу, базы адпачынку "Відзы", арганізацыі швейнай і мэблевай вытворчасці.

КПУП "Вытворча-тэхнічны цэх г. Браслаў", па словах Валянціны Высоцкай, - адзінае прадпрыемства ў краіне, якое выпускае рыбныя кансервы. Падтрымка інвестара неабходная для рамонту вытворчага будынка, усталёўкі трох новых ліній па выпуску рыбных кансерваў, будаўніцтва ачышчальных збудаванняў і г.д.

Акрамя пералічаных праектаў, патэнцыйным фундатарам прапанаваны шэраг аб'ектаў нерухомасці, якія прадаюцца на розных умовах.

У рамках інвестыцыйнага форума Браслаўскі райвыканкам і Гайнуўскі павет Падляшскага ваяводства падпісалі пратакол пра намеры супрацоўніцтва ў эканамічнай і культурнай сферах. Бакі дамовіліся ствараць неабходныя ўмовы для распаўсюду і паглыблення гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва, развіцця дзелавых кантактаў. Адным з галоўных кірункаў супрацоўніцтва стане стымуляванне стварэння сумесных прадпрыемстваў, філіялаў і прадстаўніцтваў на ўзаемавыгадных умовах. Прыярытэтамі для райвыканкама і мэрыі павета таксама з'яўляюцца развіццё сельскіх тэрыторый і ўзаемадзеянне нацыянальна-культурных грамадаў.

Як адзначылі ў райвыканкаме, пратакол пра намеры супрацоўніцтва надалей стане падставай для заключэння дамовы пра супрацоўніцтва.

Падпісаная таксама дамова з замежнай фірмай "МАДАРА" пра намер стварыць у Браславе міні-завод па вытворчасці бетону і раствора; з прыватным турыстычным прадпрыемствам "Эватур" – пра будаўніцтва ў вёсцы Граніца аб'екта прыдарожнага сэрвісу, які ўключае гасцініцу і кавярню.

Намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч адзначыў неабходнасць правядзення падобных інвестыцыйных форумаў ва ўсіх буйных гарадах і райцэнтрах Віцебшчыны. Кожны куток нашай вобласці ўнікальны, падкрэсліў Алег Сяргеевіч, мае свае сыравінныя асаблівасці, плюсы геаграфічнага размяшчэння, а значыць, можа быць цікавы замежным фундатарам. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва садзейнічае прыцягненню замежных інвестыцый, развіццю малога прымежнага руху.



Крыніца: "Народнае слова"

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра