Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Магілёве збіраюць грошы, каб выкупіць фрагмент Скарынавай Бібліі

У Магілёве збіраюць грошы, каб выкупіць фрагмент Скарынавай Бібліі
Біблія Скарыны, фрагмент якой плануе выкупіць магілёўскі музей, была выдадзеная ў Празе ў 1518 годзе
У Магілёве збіраюць грошы, каб выкупіць фрагмент Скарынавай Бібліі

«Музей гісторыі Магілёва» плануе выкупіць у прыватных калекцыянераў 2 кнігі, якія маюць вялікае значэнне для нацыянальнай спадчыны.

Першы з рарытэтаў - фрагмент Бібліі, які уяўляе сабой частку кнігі, складзеную з некалькіх старонак (bifolium). Гаворка ідзе пра асобны аркуш з «Кнігі Царстваў», які з дакладнасцю 99% надрукаваны ў 1518 годзе. Ліст, бясспрэчна, уяўляе культурную каштоўнасць для Беларусі, бо ў краіне ёсць толькі адзін асобнік «Бібліі» Скарыны - канвалют з 10 ягоных кніжак, піша nn.by са спасылкай на Андрэя Радкова, аднаго з арганізатараў акцыі па выкупе Статута ВКЛ.

Па словах Андрэя Радкова, перамовамі з прадаўцом каштоўнасці займаецца дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў:

- Цяпер лот знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Некалькі гадоў таму ўладальнік набыў аркушы «Бібліі» на аўкцыёне за 9 000 даляраў. Прадаць ён пагадзіўся па той самай цане.

 

У Магілёве можа зъявіцца кніга Спірыдона Собаля

Другі рарытэт, які плануе набыць Музей гісторыі Магілёва – кніга Спірыдона Собаля. Пакуль ніводнага выдання славутага заснавальніка друкарні пры Багаяўленскім манастыры ў горадзе няма.

- Мы знайшлі ў продажы кнігу «Апостал», выдадзенаю Спірыдонам Собалем. Яна знаходзіцца не ў Беларусі, і ацэненая ў 10 000 даляраў ЗША, - паведаміў Андрэй Радкоў. - Мы разлічваем на дзяржаўную дапамогу, але патрэбную суму наўрад ці атрымаем. Таму падтрымка грамадскасці вельмі патрэбная.

 

Як можна далучыцца да збору грошаў

Усе заахвочаны могуць дапамагчы збору сродкаў, пералічыўшы грошы на рахунак музея:

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030, Магілёў, вуліца Ленінская, 1А.

Рахунак:

УНП 790203960

Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р 3642014673147 Магілёў, вуліца Першамайская, 71.

Мэта плацяжу: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі Скарыны ці для куплі кнігі Спірыдона Собаля).

Увага: бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Могилёва

Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе

Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.

В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил

Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».

Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он

Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.

Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?

Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов

Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда

Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как

Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей

Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой