Прарыў да незалежнасці адбыўся ў 1917-м, або Разважанні на тэму ўрокаў мінулага і дасягненняў сучаснага.
Думкамі наконт ролі кастрычніка 1917-га ў гісторыі нашай краіны дзеліцца доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк.
- Пачнем з таго, што «чырвоны дзень календара» для кожнага савецкага дзіцяці быў святам…
- Больш за тое, я ўдзельнік парада, прысвечанага 70-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля другога курса інстытута служыў у Мінскім гарнізоне і з нагоды круглай святочнай даты чаканіў крок па вуліцах Мінска. У мяне нават засталася памяць - пазалочаны гадзіннік, якім я быў узнагароджаны, як удзельнік. Цяпер ён захоўваецца ў майго сына.
Безумоўна, як і большасці выхаваных у Савецкім Саюзе людзей, мне быў уласцівы савецкі патрыятызм. Я дагэтуль ведаю на памяць гімны БССР і СССР. Для мяне 7 лістапада ў дзяцінстве - гэта абавязкова парад, дэманстрацыя, эмоцыі. Гэта момант, калі я з бацькамі выязджаў у Мінскую вобласць да дзеда і бабы, або мы ўсёй раднёй сустракаліся на радзіме ў Магілёўскай вобласці. Як правіла, на кастрычніцкія святы адбываліся дзве важныя падзеі ў вясковым жыцці - калолі свінню і пачыналі паляваць на капытных жывёл (смяецца).
- Наколькі моцна Кастрычніцкая рэвалюцыя паўплывала на сусветна-гістарычны працэс і як адбілася на лёсе нашай краіны?
- Гэта самая вялікая і эпахальная падзея ХХ стагоддзя, якая прадвызначыла развіццё ўсёй зямной цывілізацыі. Людзі, якія яе здзяйснялі, шчыра верылі ў тое, што яны робяць дабро. Яны сапраўды хацелі мадэрнізацыі, змен. А паколькі яны былі выхаваны ў, я сказаў бы, сацыял-дарвінісцкіх традыцыях, лічылі, што мэта апраўдвае сродкі. Насуперак выказванню, што марксізм - не догма, а кіраўніцтва да дзеяння, ён, на жаль, стаў догмай. У савецкім варыянце. Як гэта ні парадаксальна, марксізм, неамарксізм атрымаў жыццё менавіта ў заходнееўрапейскім свеце. Я з задавальненнем чытаю і Маркса, і Валерштайна, якога лічу найбольш геніяльным прадаўжальнікам гэтай ідэі. Марксісцкая філасофія, марксісцкая палітэканомія - гэта вялікая з’ява. Але, на жаль, у Савецкім Саюзе гэта ўсё было выдрана пад цытаты. На справе існавала адсутнасць палітычнай канкурэнцыі.
Для Беларусі па вялікім рахунку пасля рэвалюцыі пачаўся прарыў у будучыню - да незалежнасці краіны. Бо прыгадаем, што ні ў эпоху Расійскай імперыі, ні пасля лютаўскай рэвалюцыі нам не свяціла быць нават аўтаноміяй. Бальшавікі вымушаны былі і пайшлі да рэалізацыі ленінскай нацыянальнай палітыкі. Гэта каласальная рэч, бо, што б мы ні казалі, але менавіта ў савецкі перыяд былі закладзены асновы нашай сённяшняй дзяржаўнасці. Дзяржаўная тэрыторыя БССР, эканоміка, якая была створана ў эпоху СССР - без усяго гэтага мы сёння не былі б такімі, якія ёсць.
- Некаторыя нашы суседзі наогул адмаўляюцца ад савецкага мінулага…
- Для нас гэта значыць адмовіцца ад гісторыі ўласна Беларусі. Без савецкага мінулага мы не зразумеем, чаму сёння Беларусь стала незалежнай. Без БССР не было б сённяшняй Беларусі. Паліваць граззю савецкі праект я б не стаў, як і ідэалізаваць. Было па-рознаму. Самае сумнае, што рэвалюцыя, якая ў самым пачатку апелявала да свабоднага развіцця асобы, прывяла да яе запрыгоньвання. Гэта яшчэ адзін яскравы прыклад, як апеляцыі да свабоды, якія ажыццяўляюцца гвалтоўнымі метадамі, прыгнятаннем тых, хто не хоча думаць так, як ты, прыводзіць да яшчэ большай несвабоды.
- Што вы параілі б пачытаць сённяшняй моладзі, каб зразумець сутнасць тых часоў?
- Існуе шмат твораў мастацкай літаратуры, у тым ліку і савецкіх, у якіх няма ніякага прыхарошвання. Ёсць добрая кніга пра трагедыю чалавека, якога нам так не хапае ў Беларусі па сённяшні дзень - актыўнага і прадпрымальнага, які прывык сваімі рукамі, без дапамогі дзяржаўных датацый будаваць нармальную гаспадарку. Вялікі беларускі пісьменнік Кузьма Чорны напісаў аповесць пра Лявона Бушмара. Гэтую кнігу ўсе савецкія дзеці чыталі, але з іншымі акцэнтамі.
- На думку гісторыка, ці ўлічыла наша краіна гістарычны вопыт тых падзей?
- Калі казаць пра сённяшні дзень, то рэспубліка, з майго пункту гледжання, імкнецца выбіраць найбольш аптымальны варыянт свайго развіцця, улічваючы ўрокі савецкага мінулага. З аднаго боку, мы за прыватную ініцыятыву, за правядзенне рэформаў, сацыяльных трансфармацый, з другога боку, памятаючы, што адбываецца, калі 95 працэнтаў народу жыве ў галечы, а астатнія з’яўляюцца мільярдэрамі, мы па міліметры ашчадна выбіраем сацыяльна арыентаваную мадэль свайго развіцця. Нягледзячы на цяжкасці, на тое, што не ўсё атрымліваецца з першага разу (бо не памыляецца той, хто не робіць), мы імкнёмся будаваць грамадства, дзе Канстытуцыяй і заканадаўствам краіны абаронены найбольш уразлівыя слаі насельніцтва - дзеці, старыя і гэтак далей. Нас не раз крытыкавалі за тое, што мы недзе паволі, недзе па міліметры адпускаем сваю эканоміку. Чаму ў нас дастаткова арыгінальны ў параўнанні з постсавецкімі краінамі шлях? Таму што мы разумеем адну простую ісціну: немагчыма назваць паспяховай тую краіну і той народ, дзе ўсё пабудавана на каласальным сацыяльным разрыве, велізарнай сацыяльнай дыстанцыі. Мы за свабоду, за ініцыятыву, за дынамічнае развіццё рыначнай эканомікі. Сацыяльныя гарантыі і прынцыповая роўнасць грамадзян - гэта тое, без чаго не магчымае наша нармальнае развіццё і не магчымая наша будучыня. Таму, калі казаць пра развіццё Беларусі сёння, яно якраз абумоўлена гэтымі фундаментальнымі прынцыпамі. Грамадства, якое не думае пра слабых, абяздоленых, асуджана на непаспяховасць. Беларусь рэалізавалася сёння як самастойная дзяржава, якая сама, без чужых падказак, імкнецца выбудоўваць сацыяльна-эканамічную і палітычную мадэль, у аснове якой - чалавек, яго правы на годнае жыццё, а не існаванне на мяжы голаду, страху і занядбання. Мы добрыя вучні, бо добра засвоілі тыя ўрокі, што былі ў 1917 годзе.
“Звязда”
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
Театральная площадь Могилёва.
Подробнее На официальной карте Могилева такого места, как Театральная площадь, ныне нет и в помине. Тем не менее любой могилевчанин покажет, как добраться в этот уголок города, одновременно несущий на себе
Интересная Беларусь
Airbus показал новую модель самолета. Это практически "Звездные войны"
Подробнее Предлагаемую модель уже назвали "зеленой", так как она сконструирована таким образом, чтобы значительно снизить расход топлива и сократить выбросы углерода...

