Бразільскі «Карнавал»
або Які ён, смак перамогі, для кандытара?
Беларусь сёлета ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе WorldSkіlls у Бразіліі. Наша прадстаўніца — магіляўчанка Марыя Кушвід — паказала на ім цудоўны вынік. Яна стала другой у Еўропе і чатырнаццатай у свеце ў сваёй намінацыі. Яе сапернікамі былі прадстаўнікі з 20 краін, у тым ліку вядомыя на ўвесь свет выхаванцы італьянскай кандытарскай школы. Спаборніцтвы ярка прадэманстравалі, што беларусы таксама нядрэнна разбіраюцца ў гэтай справе.
Два чамаданы… інструментаў
Дзяўчына з дыпломам магілёўскага ліцэя №10 нават не спадзявалася, што так захопіцца сваёй прафесіяй. У школе яна марыла стаць стаматолагам, але не атрымалася паступіць. У кандытары пайшла, каб не губляць год дарэмна. І тут ёй прадставіўся рэдкі шанц — паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе.
— Гэта быў новы вопыт, новыя веды, магчымасць праверыць свае сілы, — кажа яна. — Пасля перамогі ў Мінску была бурная падрыхтоўка спачатку да конкурсу ў Казані, а потым — у Бразіліі. У мяне вельмі строгія кіраўнікі, яны верылі ў мяне, спадзяваліся, што не падвяду. І я старалася, працавала практычна без выхадных.
Мастацтву працаваць з карамеллю Марыя вучылася ў сваёй цёзкі Марыі Шрамко, суайчынніцы з ісландскай прапіскай, якая прыязджае ў Мінск вучыць іншых кандытарскай справе. Сёння яна лічыцца найлепшым экспертам па карамелі. Вырабляць шакаладныя цукеркі магілёўскую канкурсантку навучыў мінскі шакалацье Канстанцін Харчанка. А вось рабіць тарты, пірожныя і пціфуры яна ездзіла вучыцца аж у Маскву, на курсы да Алены Сучковай — вельмі вядомага кандытара. Там жа ў Маскве наведвала Акадэмію шакаладу. Наогул за некалькі месяцаў Марыя Кушвід шмат чаму навучылася, што пацвярджаюць каля дзясятка розных дыпломаў і сертыфікатаў.
Пералёт у Бразілію таксама стаў выпрабаваннем. Каманду пасадзілі ў самалёт і адправілі ў Турцыю. Адтуль да Бразіліі 13 гадзін лёту.
— Нас папярэдзілі, што на борт можна браць багаж вагой не больш за 46 кілаграмаў у разліку на чалавека, а ў мяне якраз было два чамаданы па 23 кіло, — усміхаецца Марыя. — І гэта выключна інструменты для працы. Калі б я прыехала без іх, гэта быў бы правал. На рабочым месцы, акрамя сталоў, мікрахвалёўкі, халадзільніка і маразільніка, нічога больш не было.
Памачыць ногі ў акіяне
Так далёка ад дому Марыя яшчэ ніколі не бывала. З ілюмінатара самалёта Сан-Паўла здаўся ёй наогул бязмежным горадам. Тэрмометр паказваў плюс 28 градусаў цяпла, і было цяжка ўцяміць, што ў Бразіліі разгар зімы, а не лета. Прыйшлося таксама прыстасоўвацца да мясцовага часу, бо розніца з Беларуссю складае шэсць гадзін. Да таго ж ужо а шостай вечара станавілася цёмна. Знаёміліся з горадам у асноўным праз акно аўтобуса, і ўражанні засталіся… не самыя лепшыя.
— Вельмі вузкія і непрыглядныя вулачкі, шмат галечы, жабракоў, — расказвае Марыя. — Для нас гэта было дзіка, а ў іх ніхто нават не звяртае ўвагі. Паўсюды нейкія мітынгі, дэманстрацыі. Нас папярэдзілі, што ў горадзе шмат злачынцаў, таму максімум, што мы маглі сабе дазволіць, гэта прайсціся групай па цэнтральнай вуліцы і зазірнуць у які-небудзь супермаркет. Дарэчы, адзін тамтэйшы рэал каштаваў каля трох долараў. Сабе на памяць купіла толькі невялікія сувеніры і каву — яна там сапраўды смачная, мае неперадавальны пах і прывабную пеначку.
— А яшчэ нас пасля спаборніцтваў звазілі да акіяна, — Марыя згадвае пра гэта з вялікім захапленнем. — Дагэтуль я была толькі на моры, а акіян бачыла ўпершыню. Купацца не рызыкнула; баялася, што захварэю. На працоўнай пляцоўцы быў кандыцыянер, і мяне крыху прадзьмула. Таму ў акіяне толькі ногі памачыла. Наогул у іх зімой амаль ніхто не купаецца. На нашых плыўцоў яны глядзелі, як на вар’ятаў.
«Наўмысна ішла на парушэнні»
У першы дзень канкурсанты ляпілі фігуркі з марцыпанаў — арэхавай масы. Дазвалялася выкарыстоўваць масціку, яна больш пластычная ў працы. Некаторыя яе нават прывозілі з сабой, але Марыя карысталася тым, што прадаставілі арганізатары. А каб вырабы захоўвалі форму, дадавала крухмал. Па заданні за 6,5 гадзіны трэба было зрабіць восем фігурак жывёл — па дзве аднолькавыя. І выстаўляць іх у строга азначаны час. Тым, хто спраўляўся з пастаўленай задачай загадзя, можна было рабіць нарыхтоўкі на наступны дзень.
— Журы пільна назірала, як мы працуем, — расказвае Марыя. — Яны не мелі права размаўляць з удзельнікамі, заходзіць на іх пляцоўку — маглі толькі сачыць збоку і ставіць адзнакі. Здавалася, што яны робяць гэта неяк суб’ектыўна, абапіраючыся на ўласны густ — спадабалася або не. Калі я фарбавала свае фігуркі аэрографам, яны сачылі за кожным рухам, напэўна, ацэньвалі тэхніку. За чысціню працоўнага месца, напрыклад, паставілі 17 балаў, як і за карамельную кампазіцыю. Неяк я выпадкова разліла на падлогу карамель. Фарба была ярка-зялёная, а падлога — белая. Я старалася адцерці яе, але яна ўсё роўна праяўлялася. Думаю, што гэта крыўднае здарэнне і паўплывала на агульны вынік.
На другі дзень трэба было зрабіць за шэсць гадзін тры віды шакаладных цукерак па 15 штук і невялікую шакаладную кампазіцыю да 30 сантыметраў вышынёй на тэму «Карнавал». Момант быў адказны, бо гэтую навуку Марыя спасцігала выключна з дапамогай курсаў. У адрозненне ад прафесійна-адукацыйных праграм іншых краін, у нашых установах прафесійнай адукацыі нават такой тэмы няма.
— Трэба было пратэмперыраваць шакалад, каб надаць яму бляск і хрусткасць, — расказвае Марыя. — На гэта больш за ўсё звяртала ўвагу журы. Працавалі ў экстрэмальных умовах. У Акадэміі шакаладу нас вучылі, што тыя ж начынкі для шакаладу павінны цэлыя суткі захоўвацца пры пэўнай тэмпературы. Тут жа прыйшлося даводзіць іх да кандыцыі з дапамогай халадзільніка. Я наўмысна ішла на парушэнні, бо іншага выйсця не было. І, як высветлілася, мела рацыю. Шакаладныя корпусы рабіла яшчэ напярэдадні. Іх таксама трэба было вытрымліваць пэўны час пры пакаёвай тэмпературы. Але і тут не абышлася без халадзільніка. Тым не менш справілася з заданнем не горш за іншых.
На трэці дзень удзельнікі «варажылі» над карамельнымі кампазіцыямі. Работа не павінна была перавышаць метра ў вышыню і паўметра ў даўжыню. Марыя ўвасобіла сваё бачанне Бразіліі ў абстракцыі з пасцілажу ў выглядзе шара і твару дзяўчыны. «Атрымалася, на мой погляд, нядрэнна, — лічыць яна. — Але там былі сапраўдныя шэдэўры. Як у тых жа карэйцаў, якія занялі першае месца. Толькі мы, у адрозненне ад іх, удзельнічалі ўпершыню, для нас усё было складана, мы не ведалі, чаго чакаць».
У апошні, чацвёрты, дзень канкурсанты павінны былі зрабіць па два тарты і па 45 пціфур.
…Марыя ўсё яшчэ жыве ўражаннямі ад паездкі ў Бразілію. Дзяўчына кажа, што спаборніцтвы яе натхнілі.
Даведка
Асацыяцыя WorldSkіlls Іnternatіonal была створана ў 1946годзе ў Іспаніі дляпапулярызацыі рабочых прафесій, у тым ліку праз правядзенне міжнародных спаборніцтваў, якія яшчэ называюць «алімпіядай у прафесійным майстэрстве». Сёння рух WorldSkіlls аб‘ядноўвае 72 краіны, якія ахопліваюць больш за 70% насельніцтва зямнога шара.
Чэмпіянаты праходзяць адзін раз на два гады па шасці сектарах сусветнай эканомікі: транспарт і лагістыка, вытворчыя і інжынерныя тэхналогіі, ІКТ, творчыя прафесіі і мода і сацыяльна-бытавое абслугоўванне.
У апошніх спаборніцтвах у Сан-Паўлу (Бразілія) удзельнічалі амаль 1200 канкурсантаў з 59 краін і 1144 эксперты з 70 краін. Сусветны чэмпіянат праводзіўся па 50 кампетэнцыях. Максімальная колькасць балаў, якую маглі набраць кандытары, — 520. Кандытар Марыя Кушвід з 493 баламі стала другой у Еўропе, саступіўшы толькі французам, якія ў выніку і занялі другое месца ў свеце.
А ў маі бягучага года беларуская каманда ўдзельнічала ў адкрытым чэмпіянаце WоrldSkіlls СНД+ у Казані і заваявала там адзін залаты і 16 сярэбраных медалёў.
“Звязда”
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
Достоин ли Могилёв звания культурной столицы?
Подробнее Не так давно Могилёв был выбран в качестве претендента на звание культурной столицы СНГ. Выбор Министерства культуры пал на Могилёв случайно либо же этот выбор отражает высокую культуру местного
Интересная Беларусь
Грошы Вялікага Княства Літоўскага
Подробнее Нумізматыка зьяўляецца адначасова галіною гісторыі і мастацтва. Вывучэньне старых манэтаў часта кідае шмат сьвятла на паўстаньне, разьвіцьцё і жыцьцё дзяржавы, у якой гэтыя манэты хадзілі. 3 другой

