Магілёў на здымках нямецкіх салдатаў

Магілёў на здымках нямецкіх салдатаў
Праграміст з Магілёва Алег Лісоўскі, які зараз жыве ў Баварыі, сабраў каля 200 унікальных здымкаў, на якія патраціў звыш 2 000 еўра.
Алег Лісоўскі набыў першы здымак ў 2011 годзе на анлайн-аўкцыёне ebay . У той час малады праграміст займаўся пошукамі электронных копій выяў Магілёва для сваіх picasa-альбомаў. Нават стварыў ветку на форуме mogilev.by, дзе аматары гісторыі разам шукалі здымкі, абмяркоўвалі розныя дэталі, шукалі невядомыя мясціны. І вось неяк туды нехта даслаў скрыншоты нямецкіх здымкаў з ebay-аўкцыёна.
— Я адразу кінуўся глядзець, але здымак ужо быў выкуплены кімсьці іншым. З таго часу я пачаў прасочваць усе новыя паступленні ў пошуках Магілёва. І як аказалася, Магілёў сустракаецца хаця і не так часта, як іншыя гарады, напрыклад, Мінск і Смаленск, але даволі рэгулярна. Тады і распачалася мая праца па пошуку на аўкцыёнах усяго, што датычыцца Магілёва і гісторыі Беларусі ў цэлым, — распавядае Алег.
Адзін з самых першых фотаздымкаў калекцыі
Здымкамі гандлююць буйныя перакупшчыкі, выпадковыя людзі і былыя калекцыянеры, якія з-за нейкіх прычын прадаюць частку сваіх калекцый. Сярэдні кошт здымка - 10-15 еўра, самыя дарагія – каля 70 еўра. Алег купляе ўсе здымкі за свае грошы і жартуе, што гэта не заўсёды радуе жонку, але, на шчасце, здымкі сустракаюцца не так часта каб нанесці сур'ёзную шкоду сямейнаму бюджэту.

Алег Лісоўскі, 30 год, скончыў БРУ, чатыры гады жыве ў Баварыі, працуе ў сферы ІТ
— Гледзячы на здымкі, разумееш, што вайна была яшчэ больш жудаснай, чым мы думаем. Што мільёны людзей былі вымушаныя забіваць адзін аднаго дзеля забаўлення тыранаў, якім было пляваць на жыцці сваіх і чужых народаў. Дзеля іх амбіцый былі загубленыя сотні тысяч людзей, якім гэтая вайна была ніякім чынам не патрэбная. Значна лягчэй думаць, што мы былі героямі, а яны злачынцамі. Значна цяжэй разумець, што і тыя, і другія былі ахвярамі бязглуздай крыважэрнай тыраніі і што тыя падзеі настолькі неадназначныя, што мы ніколі не зразумеем да канца глыбіню іх жахлівасці, — разважае Алег.
Таму калекцыянер зараз хоча выратаваць як мага больш падобных артэфактаў - сапраўдных сведкаў гістарычных падзей, якія значна лепш за падручнікі раскажуць аб тым, што адбывалася ў той час. І плануе разам з музеем гісторыі Магілёва арганізаваць выставу.
Калекцыя здымкаў Алега Лісоўскага каштоўная тым, што нямецкія фотакарткі — адна з рэдкіх крыніц выяў, па якіх можна ўбачыць архітэктуру горада да 1944 году, калі падчас вызвалення горада вялікая колькасць помнікаў была знішчаная бамбёжкамі і артылерыяй. Са здымкаў бачна, што да таго горад быў амаль некрануты вайной. Немцы яго не бамбілі, бо не бачылі ў гэтым сэнсу: які сэнс бурыць будынкі, у якіх можна жыць?
— Нямецкі рацыяналізм выратаваў горад падчас акупацыі. Але ўсё нажаль было страчана ў пасляваенныя гады, калі ў імкненні да светлай будучыні знішчаліся помнікі даўніны і замяняліся на "сучасныя" і "адпавядаючыя сацыялістычнаму ладу", — кажа Алег Лісоўскі.
Магілёвец таксама лічыць, што прыватны здымак можа расказаць значна больш за сухія дакументы і лічбы. Немцы фатаграфавалі магілёўскія гарадскія краявіды і баі, рабілі партрэты салдатаў на фоне горада, у казармах ды кватэрах. Фотакарткі паказваюць не пастановачныя карціны для прапаганды, а тое, як тую ці іншую карціну бачыць чалавек. Бо ён здымае тое, што яго зацікавіла і закранула ягоныя пачуцці. Акрамя таго, можна пабачыць усе падзеі вачыма "з іншага боку".
Самы каштоўны здымак – фотакартка з пакараннем магілёўскіх падпольшчыкаў
Сярод 200 здымкаў ёсць адзін сапраўды гістарычна каштоўны і ў той жа час жудасны. Гэта здымак пакарання магілёўскіх падпольшчыкаў. Калі Алег яго набываў, то нават і не ведаў, што патрапіла ў яго рукі. Простым вокам на здымку бачны толькі натоўп на Ратушнай плошчы, бо картка памерам 6х9 сантыметраў.
Пакаранне магілёўскіх падпольшчыкаў
У ваенны час з-за таго, што папера была ў дэфіцыце 90% здымкаў былі такімі невялікімі. Калі калекцыянер адсканаваў здымак у высокай якасці, то не мог паверыць сваім вачам, бо...
— Натоўп быў гледачамі пакарання, сярод іх стаяла шыбеніца, і нямецкія салдаты накідвалі петлі на шыі трох асуджаных. У Магілёве за часы акупацыі было толькі два публічных пакаранні. І на здымке самы пачатак апошняга з іх, якое адбылося 25 красавіка 1942 года. Тады былі павешаныя падпольшчыкі Міхась Мяцёлкін, Анатоль Ражкоў, Павел Хахлоў, — распавядае Алег.
Подпіс у ваенным альбоме кухара: "Шэсць страчаных гадоў, і яшчэ тры — у глыбокім смутку"
У калекцыі Алега ёсць альбом нямецкага ваеннага кухара, які служыў у Магілёве. У ім толькі тры фотаздымкі горада і некалькі партрэтаў жыхароў, але на альбоме паказальны надпіс на тытульніку: "Шэсць страчаных гадоў, і яшчэ тры ў глыбокім смутку. Чым надзейней за ўсё выграюць вайну? Колькасцю загінуўшых" .
Верагодна, гэта жыхары прыватнага сектара ў 1941 годзе
— Вось гэта жывы, сапраўдны погляд чалавека, які прайшоў вайну. Не прыхарошаны прапагандай ці імкненнем апраўдаць сябе, — кажа Алег.
У альбоме акрамя здымкаў быў ліст магілёўскай кухаркі, якая, відаць, працавала разам з немцам. Калі кухара пераводзілі служыць у Італію, дзяўчына напісала яму поўны самоты развітальны ліст, які быў напісаны на крывой нямецкай мове. Хлопец захаваў ліст разам са звесткамі пра тую дзяўчыну і яе адрэсам ў тагачасным Магілёве.
Чым адрозніваюцца нямецкія фотаздымкі ад савецкіх
Ёсць толькі адно вялікае адрозненне: савецкія салдаты здымалі сябе і сяброў, каб засталася памяць, мала рабілі чыста архітэктурных здымкаў. Фотакамера была недасягальнай раскошай для большасці простых савецкіх салдатаў, да таго ж цяжка было знайсці паперу і рэактывы. А яшчэ здымаць гарады было небяспечна, бо НКУС (руск. НКВД) мог зацікавіцца гэтым і палічыць чалавека за шпіёна.
У немцаў амаль у кожнага была камера, яны фатаграфавалі і будынкі, і незнаёмцаў, і знакавыя падзеі.
Фотаздымкі з калекцыі каментуе Алег Лісоўскі:
На аўкцыёнах шмат лотаў са здымкамі з усходняга фронту, дзе Магілёў падпісаны іншымі назвамі. Фотаздымак Спаскага сабору прадаваўся з пазнакай “Смаленск”
Будынак “Чырвонай Зоркі” гандляры здымка палічылі Кіевам
Немцы будуюць дадатковы мост цераз Дняпро вышэй па цячэнню, ліпень 1941 года
Салдат каля разбуранага маста цераз Дняпро, ліпень 1941. На адвароце подпіс аўтара: "2 гадзіны пасля захопу горада"
Нямецкі салдат на беразе Дняпра ў нядаўна захопленым горадзе, ліпень 1941 (твар у немца нібыта з савецкіх фільмаў, жорсткі і злы)
Салдат у толькі што захопленым горадзе, пачатак вуліцы Першамайскай, ліпень 1941 (ужо зусім іншы тыпаж, малады хлопец адчувае сябе героям, зараз гэта завецца “фоткай на аватарку”)
Бой за горад, ліпень 1941. Вуліца Ленінская, на месцы доміка наперадзе - крама "Перекресток", злева - тэатральны сквер
Амаль тое самае месца праз некалькі дзён. Баі скончаныя, бежанцы са сваім скарбам шукаюць прытулак (ці бягуць з гораду). ліпень 1941
Будынкі насупраць тэатра, амаль тое саме месца, але ўжо пазней, восень 1941га. На дамах сляды ад пажара
Палонных гоняць ад савецкай плошы, ліпень 1941. За заднім плане - краязнаўчы музэй. Злева - будынак былога казначэйства (разбураны ў 50-х)
На Першамайскай, ліпень 1941 (за спінамі - савецкая плошча). Подпіс аўтара на адвароце здымка: "ператрус аднаго рускага"
“Дом 90” і тэатар лялек, восень 1941 год
Царква Трох свяціцелей, далей - месца, дзе праз шмат год пабудуць Строммашыну і Мінскі рынак, восень 1941
Панарама вуліцы Першамайскай, зробленая з вакна Дома Саветаў восенню 1941. Захавалася да нашых дзён толькі частка будынкаў на правым баку
А вось і сам Дом Саветаў, восень 1941
Нельга абыйсьці родную “машынку”, тады школу НКУС і турму. восень 1941
Яшчэ раз “машынка” з добра бачнай турмой, фрагмент аэраздымка ліпеня 1941 года (здымак зроблены "толькі для службовага карыстання").
Першамайская (за фатографам злева зараз рэстаран "Метро", наперадзе - тэатральная плошча), 1941 год. Злева бачная шыльда: "Сцеражыся аўтамабіля"
Беларуская мова напярэдні вайны была яшчэ паўсюль. Фабрыка штучнага валакна, лета 1941
Побыта немцаў: салдаты загараюць на дахах дамоў Магілёва, лета 1942
Подпіс на адвароце: "Звычайная кававая гадзіна ў Магілёве. Маккеннодт, Вайн, Дітрых, Хіппаўф, Хун", снежань, 1943
Подпіс на адвароце: "У маёй комнаце ў Магілёве, дзе я жыў з 10.10.1943 па (31.12.1943 закрэслена) 01.07.1944"
Партрэт магілёўцаў (1941 год, дагэтуль не публікаваўся). Верагодна, гэта жыхары прыватнага сектара, то бок амаль вёскі ў горадзе
Дняпро, тутэйшыя жанчыны садзяцца ў лодку, каб пераплыць на той бераг, бо ўзарваны мост яшчэ не аднавілі
Савецкія палонныя салдаты ідуць па Першамайскай каля 1-й школы. Жнівень 1941
Яшчэ крыху даваеннай беларускай мовы. Здымак зроблены пад Магілёвам улетку 1941. "Кравецкая арцель "Голас Жанчын". "Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся". Таксама раней не публікавалася
Таксама чытаюць па тэме:
Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва
Які Магілёў паказваюць турыстам
Невялікая прагулка па Магілёву: з сучаснасці ў мінулае
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
Первомайская - Днепровский проспект.
Подробнее Сегодня в Могилеве центральная улица — Первомайская. Именно на ней или в непосредственной близости расположены органы областного и городского управления, центральные и самые престижные
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье

