Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва

У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва

У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва

Андрэй Вараб'ёў распавёў пра скульптуру будучага гарніста, які будзе з'яўляцца на Ратушы і "выконваць" фанфару.

Як раней пісаў gorad.by, планавалася, што штучнага гарніста зробяць з алюмінія і жалеза. Пасля таго, як скульптуру ўсталююць, у пэўны час дзверы на гаўбцы Ратушы будуць адчыняцца і з будынка будзе з'яўляцца гарніст. Ён павернецца прыкладна на 90 градусаў, падыме левую руку і зайграе фанфару.

Інжэнерную частку будучага гарніста распрацаваў майстар гадзіннікавых спраў Музея гісторыі Магілёва Генадзь Галоўчык, а стварэннем вобраза і яго ўвасабленнем ў жыццё займаецца магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў.

Gorad.by завітаў у майстэрню да Андрэя Вараб'ёва і даведаўся, як будзе выглядаць скульптура.

— Спачатку, планавалася, што наш гарніст будзе немалады мужчына, — распавядае Андрэй. — Але на раскопках археолагі знайшлі частку дзіцячай цацкі – галаву хлопчыка ў трохвуголцы. Гэты вобраз я ўзяў за аснову. У выніку, наш гарніст будзе хлопчыкам.

У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва

Злепак галавы па вобразу знойдзенай археолагамі цацкі

Пад уплывам гэтай знаходкі, падчас работы над скульптурай, у Андрэя нарадзілася наступная гісторыя:

— Уявіце сабе. Часы Магдэбургскага права, у горадзе пабудавалі Ратушу, ва ўсіх патрыятычны ўздым. Гараджане абіраюць маладога хлопца, сына магілёўскага магната, каб той штодзень выходзіў апоўдні граць фанфару. Наш хлопец – вельмі натхнёны гэтай ідэяй, ён адчувае сябе анёлам-ахоўнікам горада. Ён не можа спазніцца ці сыграць дрэнна, бо лічыць, што з-за гэтага з горадам можа здарыцца нешта дрэннае. Адзін замежны майстр, калі праязжаў праз горад, убачыў гарніста і быў уражаны адданасцю хлопчыка сваёй справе, а пасля зрабіў ляльку, падобную на магілёўскага гарніста.

У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва

Магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў

Вышыня і вага скульптуры гарніста будуць, як у звычайнага чалавека, — 1,8 метра і 70-80 кілаграмаў адпаведна. Галаву і кісці яе адальюць з бронзы. На галаве ў хлопчыка будзе характэрная для часоў Магдэбурскага права трохвуголка, на плячах — плашч са зварнога жалеза, а ў руцэ — горн са сцяжком. У гардэробе гарніста, магчыма, будзе два рознакаляровых плашчы: на святочныя і на буднія дні.

Скульптуру плануюць завяршыць і ўсталяваць да Дня горада, 28 чэрвеня. На яго выраб музей гісторыі Магілёва выдзяляе 100 мільёнаў рублёў.

— Дзве трэці сродкаў на выраб скульптуры ёсць, на астатнюю частку патрабуецца спонсарская падтрымка, каб зрабіць скульптуру якасна. Гарніст пасля ўсталёўкі можна быць і рэкламшчыкам, — кажа дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.


У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва
Такім планаваўся гарніст спачатку
У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва

У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва
Гарніст будзе з'яўляцца на гаўбцы Ратушы
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Могилёва

Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе

Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.

В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил

Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».

Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он

Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.

Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?

Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов

Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда

Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как

Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей

Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой