Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паэт Віталь Рыжкоў склаў сваю Магічную Мапу Магілёва

Паэт Віталь Рыжкоў склаў сваю Магічную Мапу Магілёва

Паэт Віталь Рыжкоў склаў сваю Магічную Мапу Магілёва

Паэт Віталь Рыжкоў склаў сваю Магічную Мапу Магілёва

Ён ведае, дзе адшукаць філасофскі камень і пачуць званы патанулай царквы.

Пра гэта, а таксама пра згадкі з дзяцінства і цікавосткі роднага горада, распавядае паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў.

 

"Польскія" могілкі

Старажытныя каталіцкія могілкі па вуліцы Лазарэнкі ў Магілёве, якія ў народзе называюць "польскімі", — побач з домам майго дзяцінства, а таму месца добра вывучанае і даследаванае, нягледзячы на вялікую плошчу. Могілкі аточаныя ярамі з прыватным сектарам і гаражнымі кааператывамі, спуск да якіх узімку ператвараўся, на радасць мясцовых дзяцей, у "польскую горку". На тэрыторыі — безліч пекных надмагілляў з эпітафіямі па-польску, капліца і склепы, якія ў пачатку дзевяностых былі не замкнёныя, мабыць, праз недагляд. Стары масіўны плот вакол могілак, падперты пахавальным смеццем — рэшткамі разбураных надмагілляў, вянкоў і штучных кветак у пажухлым лісці.

Паэт Віталь Рыжкоў склаў сваю Магічную Мапу Магілёва

Мы, цікаўныя шасцігодкі, аднойчы знайшлі непадалёк сапраўды чэрап, прынеслі яго ў яблыневы сад за домам і, не паспеўшы пачаць расследаванне лёсу яго ўладальніка, атрымалі па карку ад таты нашага сябра, які аднёс чалавечыя парэшткі назад. Думаецца, лёс таго чэрапа банальны і сумны: на ўжо зачыненых для пахаванняў могілках новыя нябожчыкі займалі загадзя "выкупленыя" месцы, і капачы, натрапіўшы на старую магілу, проста выкінулі парэшткі папярэдняга гаспадара за плот...

 

Святое возера

Так, яшчэ адно Святое возера ў раёне Грабянёва — сярод безлічы Святых азёраў Беларусі, Украіны і Расіі. Не сумнявайцеся, яно таксама з двайным дном і знаходзіцца на месцы старажытнай царквы, што патанула даўным-даўно разам з гараджанамі, а ў ветранае надвор'е з-пад вады, насуперак законам фізікі і здаровага сэнсу, чуваць званы. І не, вадалазы не знаходзілі тую царкву, затое час ад часу знаходзяць тапельцаў — як і кожны вадаём, Святое — крыніца сумных паведамленняў ад АСВОДа. Аднак такі флёр не замінае магілёўцам наведваць пляж летам і даваць нырца ў палонку зімой.

Паэт Віталь Рыжкоў склаў сваю Магічную Мапу Магілёва

 

"Філасофскі" камень

Месца на абрыве з боку Дняпроўскага бульвара — з відам на мост, што яднае раёны Юбілейны і Фаціна, чыгуначны мост, вуліцу Падгорную, шырачэзную і даўно сухую пойму Дняпра з прыватным сектарам, сам Днепр ды частку горада, што называюць Задняпроўем, аддзеленую ракой. Можа, і не самы прыгожы магілёўскі краявід, але — утульная шырыня прасторы, небакрай, утвораны прамысловай часткай горада, з зубчыкамі заводаў, навабудаў і "цыбулінай" новай царквы на пр. Пушкіна ўдалечыні (якая калісь засталася без грошай на званы праз несумленнасць аднаго святара). Месца, дзе на натуральнай пляцоўцы на схіле можна пасядзець на камні, што ляжыць там, і добра задумацца пра што-небудзь сваё, сузіраючы апісаную панараму.

Паэт Віталь Рыжкоў склаў сваю Магічную Мапу Магілёва

Ну, як на камні... гэта насамрэч нейкі вялізны кавалак засохлага цэменту. Ну, і як пасядзець... хіба калі не будзе заняты кампаніяй мясцовых, што хаваецца там ад патрулёў міліцыі, каб пабухаць.

 

У матэрыяле выкарыстоўваюцца ілюстрацыі Андруся Такінданга.


Што такое "Магічная Мапа"

Гэта праект кампаніі "Будзьма беларусамі!", інфармацыйнымі партнёрамі якой з'яўляецца сайт gorad.by. Мэта праекта ў тым, каб стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі з існых адасобленых "пазлаў" — мясцінаў беларускіх гарадоў.

Пішыце пра свае "магічныя мясціны" у нашым горадзе

Магічная мапа павінна стварацца супольна. Таму gorad.by разам з кампаніяй "Будзьма" прапаноўвае магілёўцам стаць удзельнікамі праекта.

Дасылайце на нашу пошту [email protected], у каментарах ці на адрас кампаніі [email protected] (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў, тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада.

Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць апублікаваныя (і аздобленыя малюнкамі Андруся Такіндага). Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Могилёва

Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе

Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.

В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил

Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».

Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он

Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.

Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?

Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов

Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда

Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как

Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей

Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой