Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Віншаванні прымае ансамбль “Надзея”

Віншаванні прымае ансамбль “Надзея”

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў” прысвоена

вакальнаму ансамблю медыцынскіх работнікаў “Надзея”

Касцюковіцкага раённага Цэнтра культуры.

Вакальны ансамбль “Надзея” створаны ў 2002 годзе. З пачатку стварэння калектыву яго кіраўніком з’яўлялася Затрымайлава Любоў Міхайлаўна, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў. З верасня 2011 года ансамблем кіруе Бяспалава Юлія Леанідаўна.

Усе ўдзельніцы ансамбля з’яўляюцца работнікамі ўстановы аховы здароўя “Касцюковіцкая цэнтральная раённая бальніца”.  Кожная са спявачак

вылучаецца добрымі вакальнымі дадзенымі і артыстызмам. Зацікаўленыя мастацкай творчасцю, жанчыны з задавальненнем асвойваюць навыкі вакальнага майстэрства і харавых спеваў.

Рэпертуар ансамбля  “Надзея” падбірае мастацкі кіраўнік Бяспалава Юлія Леанідаўна. Ён складаецца пераважна з эстрадных, патрыятычных песень, а таксама рускіх і беларускіх народных песень у эстраднай апрацоўцы.

Салістка ансамбля Людміла Азаранка, якая валодае яркімі вакальнымі здольнасцямі, не адно дзесяцігоддзе спявае на раённай сцэне сольна, а таксама  ў дуэце з Нэлі Краўчанка.

“Залаты голас” калектыву – гэта Нэлі Краўчанка, якая валодае моцным, чыстым сапрана. Яна пацвердзіла гэтае азначэнне, атрымаўшы Дыплом ІІ ступені раённага фестывалю “Белы бусел”, дзе паказала сябе не толькі як выдатная спявачка, але і драматычная актрыса. Акрамя таго, з моманту стварэння калектыву і па сённяшні дзень Нэлі Краўчанка спявае ў трыа з Анжэлай Фешчанка і Антанінай Даніленка.

Вакальны ансамбль “Надзея” – пастаянны ўдзельнік канцэртаў, прысвечаных урачыстым сходам лепшых працаўнікоў сельскай і народнай гаспадарак раёна, а таксама святочных канцэртаў, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню вызвалення раёна  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і інш.

З 2008 году калектыў прымае ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада “Белы бусел”. З кожным годам скарбонка ўзнагарод ансамбля папаўняецца дыпломамі ў розных намінацыях.

У цяперашні  час вакальны ансамбль  “Надзея” працуе над новым рэпертуарам, удзельнікі калектыву ўдасканальваюць сваё вакальнае і харэаграфічнае майстэрства і дэманструюць яго на сцэне на радасць удзячным гледачам!

Віншуем вас, удзельніцы народнага аматарскага ансамбля “Надзея”, жадаем новых творчых поспехаў і дасягненняў!

Наталля Дробышава

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Костюковичей

Запрещено посещать леса в трех районах Могилевской области

Хотите узнать больше? На 9 сентября запрет введен в Костюковичском, Краснопольском и Хотимском районах.

«Жим будет такой, что у некоторых глаза на лоб полезут». Как Лукашенко видит развитие юго-востока Могилевщины

Хотите узнать больше? "Надо создать нормальные условия, как в других регионах страны. Программу развития нужно актуализировать, и не надо мне ваши непонятные на пятьсот

«День и ночь пахать и сеять». Президент наказал не снижать темпы сельхозработ

Хотите узнать больше? "Для зерна нужен очень жесткий контроль. Особенно в Могилевской области. Правильно ты заметил, технологической дисциплины здесь нет, все по старинке,