“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”: вядомыя артысты спявалі для касцюкаўчан.
Кожны год артысты акцыі “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” наведваюцца на Касцюкоўшчыну. Так, чарговы канцэрт адбыўся 1 красавіка ў зале раённага цэнтра культуры.
Як заўсёды, на гэта мерапрыемства прыйшло шмат гледачоў, аматараў добрай музыкі. У такіх выпадках прынята гаварыць: у зале не было ніводнага свабоднага месца. Аднак галоўнае не гэта, а тая атмасфера, настрой, якія панавалі падчас канцэрта. Бурныя авацыі, дружнае скандзіраванне “Ма-лай-цы!” пасля кожнай песні – безумоўна, найлепшы паказчык задавальнення публікі.
Трэба адзначыць, што і ў гэты раз традыцыйна ў канцэрце прынялі ўдзел нашы маленькія пачынаючыя зорачкі. Уразіла сваім пераўвасабленнем у вобраз каралевы і выкананнем песні Валерыя Мыкалайчук. Як заўсёды, бадзёра і захапляльна выступілі ўдзельнікі народнага ансамбля “Весялінка” з аграгарадка Тупічына.
Са сталічных артыстаў касцюкаўчан парадаваў мэтр беларускай айчыннай эстрады Генадзь Санько, які, дарэчы, даволі часты ў нас госць, падчас канцэрта ён выканаў некалькі песен, сярод якіх лірычныя, танцавальныя, на ўкраінскай мове і шансон.
Выходзілі на сцэну і маладыя артысты такія, як лаўрэат Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Антон Ісаеў, прыгажуні з группы “Бай-сіці”, лаўрэат міжнароднага конкурса Аляксандр Заўгародні. Цёпла сустракалі гледачы народнага артыста Рэспублікі Беларусь, кампазітара Эдуарда Ханка. Шчыры, просты і прыветлівы чалавек, добры і энергічны, падараваў мінуты захаплення, нагадаўшы касцюкаўчанам вядомыя шлягеры, музыку да якіх напісаў ён. Да таго ж Эдуард Ханок аказаўся і цудоўным спеваком — выканаў адну са сваіх песен.
Сапраўным святам стала выступленне Беларускага Дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі “Свята”, кіраўніком якога з’яўляецца Анатоль Кашталапаў. Захапляльныя харэаграфічныя кампазіцыі, народныя мелодыі, жартоўныя песні артысты выконвалі з такім запалам, з такой вялікай самааддачай, што іх моцная творчая энергетыка пранікла да кожнага чалавека, да кожнага гледача і, несумненна, доўга не пакідала…
Ад усяго сэрца касцюкаўчане дзякавалі сталічным артыстам несупыннымі апладысментамі, ад імя старшыні райвыканкама У. А. Кісялева ім уручылі кветкі. Словы ўдзячнасці за выдатны канцэрт выказаў намеснік старшыні райвыканкама М. М. Платонаў.
Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.
Фота аўтара.
31 сакавіка артысты «Чарнобыльскага шляха», у акцыі якога прымалі ўдзел вакалісты гурта «Цуда-раніца» Касцюковіцкага раённага цэнтра культуры, выступілі на сцэне Суражскага Дома культуры. Нашы выканаўцы атрымалі высокую ацэнку не толькі ад расійскіх слухачоў, але і ад кампазітара Эдуарда Ханка і кіраўніка ансамбля “Свята” Анатоля Кашталапава.
Днём 1 красавіка «Чарнобыльскі шлях» выступіў з концертам для беладубраўскай публікі. Пасля мерапрыемства мінчане падзяліліся ўраджаннямі: «Звычайна ў вёсках падчас канцэртаў гледачы не ўстаюць, а тут настолькі эмацыянальная публіка, что нават на «біс» выклікала». А каравай от старшыні сельвыканкама М. С. Грыбачова стаў залогам будучых сустрэч.




Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Костюковичей
В Чериковском районе лоб в лоб столкнулись Volvo и Renault: пострадали три человека
Хотите узнать больше? Госпитализация пострадавшим не потребовалась.
В Костюковичах второклассница играла во дворе и застряла между двумя деревьями
Хотите узнать больше? Вызывали спасателей со специальным инструментом.
Пьяный бесправник вылетел в кювет и врезался в дерево в Костюковичском районе: пострадали трое
Хотите узнать больше? Водителя лишили водительского удостоверения за езду в нетрезвом виде.
Запрещено посещать леса в трех районах Могилевской области
Хотите узнать больше? На 9 сентября запрет введен в Костюковичском, Краснопольском и Хотимском районах.
Оказалось, не те льготы. Как (не) сработал указ о развитии юго-востока Могилевщины - и что ждет регион
Хотите узнать больше? Спойлер: ни один крупный инвестор на юго-восток так и не пришел.
«Жим будет такой, что у некоторых глаза на лоб полезут». Как Лукашенко видит развитие юго-востока Могилевщины
Хотите узнать больше? "Надо создать нормальные условия, как в других регионах страны. Программу развития нужно актуализировать, и не надо мне ваши непонятные на пятьсот
«День и ночь пахать и сеять». Президент наказал не снижать темпы сельхозработ
Хотите узнать больше? "Для зерна нужен очень жесткий контроль. Особенно в Могилевской области. Правильно ты заметил, технологической дисциплины здесь нет, все по старинке,
Я живу в Пролетарской Коммуне. Еще одна белорусская деревня, где скоро останутся лишь зайцы да дубы
Хотите узнать больше? "Памрём - останутся только панские дубы ды возера".
Объявления
Большая Зимняя распродажа оцинкованных с...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
11:33, 13.12.2021Строительство каркасных домов, бань. Кос...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Сварщик (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
01:29, 01.09.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
19:28, 30.08.2021О Костюковичах
Костюковичи: 500-летие
Подробнее Сегодня Костюковичи отмечают свое 500–летие. Конечно, на фоне других городов с многовековой (порой более чем тысячелетней) историей юбиляр еще молод. Но земли, на которых стоит райцентр, за
Интересная Беларусь
Грошы Вялікага Княства Літоўскага
Подробнее Нумізматыка зьяўляецца адначасова галіною гісторыі і мастацтва. Вывучэньне старых манэтаў часта кідае шмат сьвятла на паўстаньне, разьвіцьцё і жыцьцё дзяржавы, у якой гэтыя манэты хадзілі. 3 другой


