Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У КСВК “Калгас “Прагрэс” у гэтым годзе сабраны добры ўраджай збожжавых культур, дзякуючы чаму сельская гаспадарка па паказчыках у раёне заняла другое месца.

У КСВК “Калгас “Прагрэс” у гэтым годзе сабраны добры ўраджай збожжавых культур, дзякуючы чаму сельская гаспадарка па паказчыках у раёне заняла другое месца.
Старшыня калгаса Дзмітрый Пятровіч Коршунаў і галоўны аграном Мікалай Іванавіч Саулаў шмат зрабілі дзеля таго, каб мабілізаваць земляробаў на ўборку якаснага ўраджаю. Як расказалі спецыялісты, у гаспадарцы задаволеныя ўраджайнасцю, паколькі дазволілі ўмовы надвор’я гэтага сезону. Так, намалацілі рапса азімага 16,9 ц/га, жыта – 31,3 ц/га, трыцікале азімага – 32,8 ц/га, ячменю – 33, 2 ц/га, аўсу – 50,1 ц/га, пшаніцы — 45,4 ц/га, гароху – 37, 6 ц/га. Уборка вялася па парадку чарговасці спеласці культур. Акрамя таго, свядома прыярытэт аддалі ячменю, таму што ён у выпадку непагадзі больш за іншыя культуры схільны да палегласці.
Што датычыцца глебы, то дрэннай зямлі не бывае – трэба працаваць на той, што дасталася. Пры гэтым КСВК “Калгас «Прагрэс” галоўнай задачай ставіць не проста атрымаць максімальны ўраджай, выпрацаваўшы рэсурс глебы, а падрыхтаваць фундамент урадлівасці для наступных пасеваў дзякуючы правільнай тэхналогіі ўнясення ўдабрэнняў.
– У гэтым годзе на калгасных палях (а гэта 2290 гектараў зямлі) працавалі восем камбайнаў, чатыры МАЗы былі задзейнічаны на адвозцы збожжа, а таксама на дапамогу прыйшла тэхніка з райаграпрамтэхэнерга і аўтапарка, – гаворыць Д. П. Коршунаў. – Значны ўклад зрабілі нашы земляробы. Лідзіруючыя пазіцыі заняў сямейны экіпаж камбайнераў Дзюндзіных Сяргея Сяргеевіча і Уладзіміра Сяргеевіча. На адвозцы, як заўсёды, — Эдуард Мікалаевіч Бондараў, які перавёз 2958,8 тоны збожжа. Трэба падзякаваць сямейным экіпажам Бясцэнных і Раздзёрыных, камбайнеру В. У. Ушакову, вадзіцелю Г. П. Сілкіну, Д. С. Буракіну, аператарам зернесушыльнага комплексу А. А. Шунькіну і Д. С. Яленскаму за старанную працу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Костюковичей

Запрещено посещать леса в трех районах Могилевской области

Хотите узнать больше? На 9 сентября запрет введен в Костюковичском, Краснопольском и Хотимском районах.

«Жим будет такой, что у некоторых глаза на лоб полезут». Как Лукашенко видит развитие юго-востока Могилевщины

Хотите узнать больше? "Надо создать нормальные условия, как в других регионах страны. Программу развития нужно актуализировать, и не надо мне ваши непонятные на пятьсот

«День и ночь пахать и сеять». Президент наказал не снижать темпы сельхозработ

Хотите узнать больше? "Для зерна нужен очень жесткий контроль. Особенно в Могилевской области. Правильно ты заметил, технологической дисциплины здесь нет, все по старинке,