Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галадоўка ў Горках

Галадоўка ў Горках

Выплаты заробленага патрабуе прадпрымальнік з Горак Андрэй Бажко ад перасоўнай механізаванай калоны №1 райцэнтру. Андрэй абвясціў галадоўку і стаў з плакатам ля ўваходу ў дзяржаўнае прадпрыемства.

Як сцвярджае Андрэй Бажко, цягам паўгода ПМК не разлічваецца за працу, якую выканала Андрэева прыватнае прадпрыемства на ўмовах субпадраду.

«Кіраўніцтва ПМК матывуе нявыплату нам грошай тым, што з ім не разлічваецца акцыянернае таварыства “Александрыя”. Мы займаліся ўнутраным аздабленнем катэджаў. Шпалеры клеілі, фарбавалі падлогу і гэтак далей. У мяне за паўгода вырасла запазычанасць перад маімі работнікамі. Я прасіў кіраўніцтва ПМК, каб пералічылі хоць колькі грошай, каб выплаціць заробкі людзям. У мяне няма іншага выйсця, як абвясціць галадоўку і стаць з плакатам ля ўваходу ў ПМК. Кіраўніцтва ПМК прызнае, што вінаватае мне, але нічога не робіць, каб разлічыцца. Калі я не выплачу заробкі людзям, мною зоймецца падатковая інспекцыя», — тлумачыць сітуацыю Андрэй Бажко.

Акцыю сваю прадпрымальнік распачаў а 17-й гадзіне, калі прыехала кіраўніцтва ПМК. «Да мяне падышоў начальнік ПМК і сказаў, што мае дзеянні выглядаюць смешна. І параіў ісці на плошчу Леніна, да райвыканкаму — маўляў, такія пытанні начальнік ПМК не разглядае. І пайшоў на нараду.

Яшчэ непадалёк ад мяне стаіць службовая машына з двума супрацоўнікамі міліцыі. Пакуль нічога не робяць. У руках я трымаю плакат: “ПМК-1, аддайце заробленае. Хачу есці”. Буду стаяць, пакуль не забяруць адсюль».

Ля ўваходу ў ПМК Андрэй Бажко прастаяў гадзіну. Калі начальства прадпрыемства сышло, ён вырашыў таксама згарнуць свой пікет. Заўтра зранку прадпрымальнік абяцае зноў прыйсці да ПМК і працягнуць акцыю.

Паводле рэдактаркі горацкай незалежнай газеты «УзГорак» Галіны Буднай, кіраўнік ПМК паабяцаў заўтра даць журналістам свае тлумачэнні сітуацыі з прыватным прадпрыемствам Андрэя Бажка.

svaboda.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.