Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да палітвязьня Мікалая Дзядка ў Горках не дапусьцілі адваката

«Гэтае беззаконьне цяжкае. Мы ўсё больш і больш непакоімся за здароўе і жыцьцё сына ў горацкай калёніі», — бацька палітвязьня.

Да палітвязьня Мікалая Дзядка ў Горках не дапусьцілі адваката

2 ліпеня ў калёніі ў Горках Магілёўскай вобласьці да палітвязьня Мікалая Дзядка не дапусьцілі адваката. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок.

«Адвакату адмовілі ў сустрэчы зь Мікалаем на той падставе, што сын нібыта не напісаў заяву на сустрэчу, але я ў гэтым сумняваюся. Справа ў тым, што на мінулым тыдні, калі адвакат бачыўся зь Мікалаем усяго цягам 15 хвілін, яны дамовіліся, што сын абавязкова напіша такую заяву.

І тое, што ён гэтага нібыта не зрабіў, патлумачыць немагчыма. У выніку пра сына ведаем толькі тое, што з карцэру яго зьмясьцілі ў ПКТ — гэта памяшканьне камэрнага тыпу ў калёніі. Прычым адвакату адмовіліся выдаць копіі дакумэнтаў пра тое, за што і на колькі дзён Мікалая зьмясьцілі ў ПКТ. Яшчэ дадам, што і на ранейшыя скаргі адваката ў адміністрацыі калёніі не адказваюць, а мне і маці Мікалая не адказваюць на скаргі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. Гэтае беззаконьне цяжка і камэнтаваць. Мы ўсё больш і больш непакоімся за здароўе і жыцьцё сына ў горацкай калёніі», — сказаў Аляксандар Дзядок.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок трапіў у калёнію ў Горках увесну 2015 году, пасьля таго як суд, які адбыўся ў магілёўскай турме, дадаў яму яшчэ год зьняволеньня нібыта за парушэньні турэмнага рэжыму. Першы тэрмін (4,5 года зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў) для Мікалая Дзядка павінен быў скончыцца ў сакавіку. Гэты тэрмін Мікалай Дзядок адбываў у турме ў Магілёве.

Вядома, што Мікалаю Дзядку прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся.

Апазыцыя і праваабаронцы ў Беларусі патрабуюць спыніць ціск на палітвязьня Мікалая Дзядка і неадкладна яго вызваліць.


Алег Грузьдзіловіч, svaboda.org
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.