Горкі: Прыбіральня ў кватэры – гэта раскоша
У дамах на вуліцы Рытава ў Горках да сёньня людзі ходзяць у прыбіральню на вуліцу. А яшчэ тры гады таму мясцовыя спадзяваліся, што вялізныя сродкі, выдзеленыя на рэспубліканскія "Дажынкі", зьменяць тутэйшае жыцьцё ў лепшы бок.
Амфітэатар, зь якога кіраўнік дзяржавы адкрываў у 2012 годзе фэст працаўнікоў сяла, ад вуліцы Рытава – за паўкілямэтры. Тутэйшыя дамкі схаваныя бярэзьнікам.
"У нас у кожным двары прыбіральня. Ноччу ў гаршчкі, калі малы ці стары. Тады выносім. А моладзь ходзіць і ноччу, і ўдзень во сюды, у сіненькі дамок", – распавядаюць мясцовыя.
Спадзяваліся, што пад "Дажынкі" ім правядуць каналізацыю і яны забудуць прыбіральню ў двары. Чаканьні ня спраўдзіліся. Прыбіральні ў кватэрах застаюцца тут раскошай.
На вуліцы Рытава ў двухпавярховых дамах з выгодамі ў двары расьце чацьвёртае пакаленьне жыхароў.
Нядзельным ранкам некалькі мужчынаў капаюць траншэю пад каналізацыю. Пагутарыць з журналістам пра тутэйшае жыцьцё наважваюцца жанчыны. Згадваюць пра "Дажынкі" і пра тое, як спадзяваліся, што тыя дапамогуць пазбыцца бытавых нязручнасьцяў.
"Нас абрадавалі гады тры таму, на „Дажынкі“, што каналізацыю да нас павялі. Мы цешыліся з гэтага", – згадваюць дажынкаўскія часы суразмоўніцы.
"Праходзіць год, два, тры – ды нічога ніхто нам ня робіць. І нават дазволу тады не давалі, каб рабілі самі, – працягваюць жанчыны. – Казалі, што дамы адпачатку спраектаваныя без каналізацыі, дык яе і ня можа быць. Трэба высяляць людзей, рабіць перапляніроўку. Аднак такога дазволу мы дамагліся ад улады, і цяпер у каго ёсьць грошы, тыя вядуць каналізацыю самі".
Абсталяваць прыбіральню ў кватэры абыходзіцца ў добрую капейчыну. Больш заможныя жыльцы пазбавілі сябе клопату бегаць па патрэбе на двор ды хадзіць зь вёдрамі да калёнкі. Людзі больш сталага веку жывуць, як і бальшыня вяскоўцаў. Некаторыя зьбіраюць грошы і набываюць пакрысе неабходнае абсталяваньне.
"Тут у асноўным жывуць пэнсіянэры. У складчыну таньней было б, але гэта ў выпадку, калі б людзі змаглі адразу грошы даць. Калі ж во ў яе пэнсія паўтара мільёна, дык дзе ёй адразу тыя мільёны ўзяць? – выказваецца адна з суразмоўніц. – Тут у нас пэнсія два мільёны – самая вялікая. Мае суседзі рабілі, дык каб праз дарогу прабіць трубу, трэба заплаціць дзесяць мільёнаў. За дарогай каналізацыю невядома для каго праклалі".
"Я вось кальцо купіла, накрыўку для люка, троху труб прыкупіла. Цяпер лета буду зьбіраць на астатняе. Трэба ж і за праект заплаціць", – дадае жанчына сталага веку.
"Так ужо выйшла, што „Дажынкі“ да нас не дайшлі, – з жартам адзначаюць жанчыны. – Тут жа недалёка і Лукашэнка быў. Усё было недалёка, але да нас не дайшло.
Што тут улада? Мяняецца яна раз на тры гады, а мо і раз на год. Добра, што хоць дазволіла самім падводзіць каналізацыю. Пішаш заяву – і празь месяц прыходзіш па дазвол. Нам, вядома, крыўдна. Мы спачатку пісалі, скардзіліся, а потым пачалі пакрысе самі ўсё рабіць. Мы тут пражылі з прыбіральняй у двары, дык няхай хоць дзеці нашы пажывуць зь ёй у доме. Робім для іх".
Жанчыны кажуць, што пад "Дажынкі" абяцалі і дамы ўцяпліць, і вокны паставіць, і разваліць старыя хлеўчукі.
"А на справе крыху падфарбавалі дамы – з тых бакоў, якія відаць з вуліцы. Тут во ўсё самі людзі раўняюць. Плітку паклалі, бо дажджы пойдуць, дык бяз ботаў ня пройдзеш", – распавядаюць яны.
"Просім столькі абсталяваць двор для гульні дзяцей. Пясочніцу паставіць – і тое праблема.
Папрасіла прывезьці пяску, дык мне адказалі, што трэба глядзець праект, ці прадугледжвае ён наяўнасьць у двары пясочніц. У 1958 годзе – хто думаў тады пра пясочніцы?", – абураецца адна з жанчын.
"Карацей, наш раён забыты і Богам, і людзьмі. Мы як асобная рэспубліка", – абазваліся напрыканцы гутаркі мужчыны з траншэі, якую капаюць пад каналізацыю.
"У сярэднявеччы жывём, – дадалі жанчыны. – Хлеўчукі во-во заваляцца. Гаспадароў, якія іх узводзілі, даўно няма. Тут хутка каля кожнага акна будзе свая каналізацыя. Усё будзе ў люках. Нас жа яшчэ абавязваюць, каб упарадкавана было ўсё, як правядзём каналізацыю".
У горацкім прадпрыемстве "Камунальнік" на нараканьні жыхароў вуліцы Рытава, што падводзіць у іхнія кватэры каналізацыю надта дорага, адказалі так:
"Мы залежым ад бюджэтнага фінансаваньня, а цэны вызначаюцца праектна-каштарыснай дакумэнтацыяй. Мы працуем у межах дзейнага заканадаўства, а тое, што сёньня дорага ці ня дорага – гэта залежыць не ад нас, а ад цэнаў, якія фармуюцца ў Беларусі. Калі мы зьменшым кошт працы, то вінаватыя людзі пойдуць з працы і будуць выплачваць самі розьніцу", – адказалі ў горацкім прадпрыемстве "Камунальнік" на нараканьні жыхароў вуліцы Рытава пра дарагоўлю падводкі ў іхнія кватэры каналізацыі.
На "Дажынкі" 2012 году было патрачана блізу 1 мільярда рублёў. Як заяўлялася, гэтыя сродкі пайшлі на рамонт, рэканструкцыю ды ўзьвядзеньне новых аб’ектаў у райцэнтры. Яшчэ доўга пасьля сканчэньня "Дажынак" даводзілі да ладу тое, што рамантавалі ды рэканструявалі ў аўральным рэжыме.
Будаўнічыя працы праводзіліся збольшага ў цэнтры Горак. Ускрайкі райцэнтру падрыхтоўка да "Дажынак" толькі закранула.
svaboda.org
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
Что будет в Горках за мемориалом «Скорбящая мать»?
Подробнее Ответ на этот вопрос горецкая власть ищет совместно с гражданами. Широкая пустующая территория за мемориальным комплексом может быть застроена гаражами. Но, возможно, там появится зеленая зона...
Интересная Беларусь
Лучшие бонусы в букмекерских конторах: где найти честный рейтинг популярных поощрений
Подробнее Букмекерские конторы стараются привлечь больше клиентов, поскольку от количества бетторов зависит прибыль. Маркетологи используют различные схемы и стратегии. Максимальную эффективность показывают


