Куды зніклі нашы салдаты?
Гісторык Аляксандр Каданчык даследуе праблему прапаўшых без вестак у Горацкім раёне.
“Помереть на глазах у всех я не боюсь. Я без вести пропасть не имею права”, − казаў герой рамана К.Сіманава “Жывыя і мёртвыя”.
Чаму для камбрыга Серпіліна прапасці без вестак было страшней, чым сама смерць – зразумела з яго біяграфіі. Але ці думалі многія тысячы воінаў Чырвонай Арміі, што лініі іх жыццяў бясследна згубяцца дзесьці ў шматлікіх баях мінулай вайны?
Незадоўга да зыходу з акадэміі перад лекцыяй па тэме “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” я прапанаваў студэнтам першага курса аграэкалагічнага факультэта паспрабаваць сябе ў ролі гісторыкаў.
Кожны чалавек, па сутнасці, заўсёды гісторык, але калі ён пачынае свядома рабіць хоць маленькае гістарычнае даследаванне – гэта зусім іншы ўзровень. Вось я і хацеў, каб студэнты самі далучыліся да справы вывучэння гісторыі вайны на матэрыяле сваіх раёнаў.
Даступнаю крыніцаю для іх пошуку павінны былі стаць кнігі “Памяць” – гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Пачынаць трэба было са статыстыкі: зрабіць пэўныя падлікі па раздзелу “Воіны-землякі, якія загінулі і прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 – 1945 гг.”. Мне хацелася, каб за сухімі лічбамі студэнты ўявілі людзей, якія заўчасна, часам у страшных пакутах, аддалі свае жыцці дзеля перамогі ў вайне, каб моладзь, гартаючы старонкі пра свае родныя мясціны, адчулі трагедыю, якую перажылі іхнія вёскі і гарады, убачылі сярод ахвяраў вайны прозвішчы сваіх продкаў і землякоў.
Для пачатку прапанаваў добраахвотнікам узяць хроніку Горацкага раёна і падлічыць, колькі жыхароў прапалі без вестак. Бо сам звярнуў увагу на незвычайна вялікую колькасць тых, хто значыўся ў гэтай катэгорыі не вярнуўшыхся з вайны.
Першай адгукнулася прыгожая дзяўчынка і выдатная студэнтка Ірына Анціпенка. Яе лісток з слупком лічбаў, які яна прынесла на наступную лекцыю, захаваўся да гэтага часу.
Лічбы крыху не супадалі з маімі, але тады я адразу перанёс іх ў выглядзе табліцы на дошку і спытаў студэнтаў, ці бачаць яны нешта асаблівае?
Да гонару студэнтаў, адказ, якога я чакаў, прагучаў хутка. А потым самі студэнты, як іх вучыў, паставілі галоўнае пытанне: чаму? Бо гісторыя аперыруе не проста пытаннямі “што, дзе, калі?”, а спрабуе адказаць, чаму адбылося так, а не інакш.
Што ж такога было ў тых лічбах, якія кінуліся ў вочы студэнтам? Што такога незвычайнага ўбачылі яны ў крыху сістэматызаванай інфармацыі, даступнай для ўсіх?
Аб гэтым крыху ніжэй.
Перш чым перайсці непасрэдна да лічбаў, звяртаю ўвагу, што падлік зроблены мною па кнізе “Памяць: гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. − Мн.: Выш. шк., 1996”. Падлік не з’яўляецца абсалютна дакладным, бо ёсць розніца ў звестках аб тых, хто не вярнуўся з вайны. Вось прыклады па вёсцы Старына:
“Дарэўскі Палікарп Мацвеевіч, н. у 1916, прапаў без вестак у жніўні 1944”. Невядома, калі ён быў прызваны, дзе прапаў.
“Лаўранкоў Ілья Майсеявіч, н. у 1906, калгаснік, у Чырвонай Арміі з 1943, рад., памёр ад ран 5.8.1944, пахаваны ў г. Сувалкі, Польшча”. Звесткі даволі поўныя: ўзрост, год прызыву, прычына і дата смерці, месца пахавання.
“Мелехаў Міхаіл Фёдаравіч, н. у 1922, калгаснік, у Чырвонай Арміі з 1941 г., рад.” Усё. Што з ім сталася – мы не ведаем. Але вядома, што з хлапцоў 1922 г. нараджэння, якія былі ў арміі на пачатку вайны, жывымі вярнулася толькі каля 4%. 96 са 100 забрала вайна.
“Мяжэвіч Іван Трафімавіч”. Хто ён, колькі гадоў яму было, што з ім? Нам невядома.
Адсутнасць пэўных звестак не з’яўляецца сведчаннем безадказнасці складальнікаў. За даўнасцю гадоў зышлі многія сведкі тых падзей. Сама сістэма фіксацыі і захавання інфармацыі, відаць, не вельмі дасканалая.
Дапускаю, што частка інфармацыі па розных прычынах аказалася недасягальнай. І тым не менш была зроблена вялікая праца. Яна паведаміла нам пра тых, хто назаўсёды застаўся ў вайне. Мы атрымалі магчымасць крыху яшчэ наблізіцца да праўды аб тым перыядзе нашай мінуўшчыны.
Паглядзім на табліцу, размешчаную ніжэй.
Менавіта інфармацыя па Горацкім раёне зацікавіла мяне настолькі, што я ўзяўся за дэталёвы падлік і па іншых раёнах Беларусі.
Ці не выглядае неверагодным, што амаль палова жыхароў раёна (45,84%), якія не вярнуліся з вайны, да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак?
Па асобных вёсках гэты паказчык яшчэ больш жахлівы. Напрыклад, вёска Аўсянка: з 43 названых у кнізе 25 – прапаўшыя без вестак, яшчэ па 7 – інфармацыя адсутнічае. Такім чынам, 32 чалавекі з 43 – прапалі невядома дзе.
Не валодаю інфармацыяй аб колькасці прапаўшых без вестак па іншых рэспубліках, як невядома і лічба па Чырвонай Арміі ў цэлым. Але па шэрагу фактаў можна меркаваць, што яна непараўнальна вялікая адносна армій іншых краін-удзельніц Другой сусветнай вайны.
Чаму так адбылося? Якую долю ў агульным складзе займаюць жыхары Беларусі? Гэта пытанні, на якія, на маю думку, пераканаўчых адказаў пакуль што няма.
Аляксандр Каданчык, працяг будзе
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
Где в Горках нельзя курить?
Подробнее С 1 ноября в Горках действует решение райисполкома, которое устанавливает зоны, свободные от курения. Затянуться даже разок-другой теперь нельзя на всей территории БГСХА, остановках
Интересная Беларусь
Признаки того, что вы переболели коронавирусом
Подробнее Не всем люди, которые заражаются коронавирусом, требуется находиться под наблюдением врача. Некоторые вполне могут переболеть в довольно легкой форме. Ученые из Оксфордского университета также


