Вайсковая слава Горацкай зямлі3
Уладзімір Ліўшыц рыхтуе кнігу пра Герояў Савецкага саюза і генералаў з Горацкага раёна.
Вядомы гісторык і краязнаўца стаў аўтарам выдання "Гонар і слава Горацкай зямлі", якое пабачыла свет у мінулым годзе. Кніга расказвала пра нашых землякоў-навукоўцаў. Сёлета даследчык рыхтуе да выдання працяг гэтай серыі.

– Пра каго пойдзе гаворка ў вашай новай кнізе?
– У кнігу ўвойдуць матэрыялы аб Героях Савецкага Саюза І.І.Якубоўскiм (нарад. у в.Зайцава), Г.У.Дольнікаве (нарад. у в.Сахараўка), Ф.А.Угначове (нарад. у в.Слабада), М.Ф.Шындзiкaве (нарад. у в.Любiж). А таксама аб генералах-земляках: М.Э.Глушакове (нарад. у в.Зубры), А.П.Жорычы (нарад. у в.Ленiна), В.А.Кажэкiне (нарад. у в.Шаўнева), М.І.Кідалiнскiм (нарад. у г.Горкi), А.С.Люхцiкaве (нарад. у в.Кузавiна), С.В.Кулікaвe (нарад. у в.Пална), І.І.Кузняцовe (нарад. у в.Балбечына), П.А.Пiлiпенку (нарад. у в.Анiкавiчi), I.I.Папове (нарад. у в.Нежкава), П.А.Сталярове (нарад. у в.Ходараўцы), Б.С.Цельпухоўскiм (нарад. у в.Чашнiкi).
– На падставе якіх матэрыялаў ствараліся гэтыя нарысы?
– Звесткі збіраліся на працягу многіх гадоў. Большасць біяграфій была сабрана ў 1990-1995 гг., калі супрацоўнікамі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея вялася праца над раённай кнігай "Памяць".
Да таго ж, імёны некаторых генералаў добра вядомыя ў Горках. На вуліцы Савецкай ёсць сквер, дзе пахаваны генерал-маёр авіяцыі Кiдалiнскi, а ў раёне Слабады – вуліца імя генерал-палкоўніка І.І.Кузняцова. На жаль, многія жыхары горада лічаць, што вуліца названая ў гонар іншага чалавека – вядомага разведчыка, Героя Савецкага Саюза М.І.Кузняцова.
А вось знайсці матэрыял і біяграфіі іншых генералаў-землякоў было складаней. Нават прасачыць жыццёвы шлях І.І.Папова, генерала з в.Нежкава было цяжка, хоць ён i напісаў кнігу ўспамінаў "Батальёны ідуць на Усход" аб баявым шляху падраздзяленняў, якімі камандаваў. Але як вельмі сціплы чалавек аб тым, як складваўся яго даваенны і пасляваенны лёс, у гэтай кнізе зямляк не піша.
– Хто аказаў вам дапамогу ў збіранні матэрыялу?
– Перш за ўсё, гэта супрацоўнікі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея. Толькі з дапамогай дырэктаркі гэтай установы С.М.Макеевай атрымалася знайсцi біяграфію і фота генерал-маёра Б.С.Цельпухоўскага, вядомага ваеннага гісторыка Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўніца Горацкай раённай бібліятэкі М.М.Дылькова падказала, што наш зямляк з вёскі Поўна С.В.Кулік выдаў кнігу ўспамінаў. Дзякуючы дапамозе намесніцы дырэктара бібліятэкі БДСГА Г.Я.Медвядзёвай удалося атрымаць гэтую кнігу па міжбібліятэчным абмене з Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Пра аднаго нашага земляка, генерала В.А.Кажэкiна, падказаў яго родны брат А.А.Кажэкiн, прафесар медыцыны, заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі, аб якім я напісаў у кнізе, прысвечанай навукоўцам. В.А.Кажэкiн, дарэчы, заслужаны будаўнік Расіі. Так што з адной сям'і, якая жыла ў маленькай вёсцы Шаўневa, вырасла два заслужаных работнікі!
– Усе Героі Савецкага Саюза з Горацкага раёна нарадзіліся ў вёсках, i генералы-землякі, акрамя М.І.Кiдалiнскaгa. Як вы мяркуеце чаму?
– Яшчэ навучаючыся ў Магілёўскім педінстытуце, я заўважыў, што хлопцы з вёскі, больш напорыстыя, больш мэтанакіраваныя (некаторыя з іх сталі дактарамі і кандыдатамі навук, вядомымі педагогамі). Напэўна, гэтыя якасці прышчапляе сельскагаспадарчая праца, якой з дзяцінства займаюцца вясковыя дзеці. І, мабыць, у арміі гэтыя якасці выяўляюцца ў поўнай меры.
Акрамя таго, гэта паказвае, што і ў сельскіх школах – добрая адукацыя. Бо амаль усе нашы генералы-землякі канчалі ваенныя вучылішча і акадэміі. Пры тым, некаторыя – з адзнакай. Адзін наш зямляк-генерал Б.С.Цельпухоўскi стаў доктарам навук, Г.У.Дольнiкаў – кандыдатам навук.
– Цікава, у якіх радах войск служылі нашы землякі?
– З 15 чалавек: чацвёра лётчыкаў і ў службе забеспячэння палётаў, двое танкістаў, чацвёра ў пяхоце, адзін артылерыст, адзін палітработнік, адзін будаўнік, адзін у войсках тылу і забеспячэння і адзін у міліцыі.
– А хто з землякоў меў высокія воінскія званні?
– Званне маршала Савецкага Саюза было прысвоена Двойчы Герою Савецкага Саюза Якубоўскaму, генерал-палкоўнікамі былі Дольнiкаў і Кузняцоў, генерал-лейтэнантам – Глушакоў, астатнія мелі званне генерал-маёра.
– У Вікіпедыі гаворыцца, што пра Якубоўскaгa існуе шмат гісторый армейскага фальклору. Раскажыце некалькі.
– Як вядома, у арміі падобныя гісторыі складалі толькі пра тых, каго любілі i паважалі.
Напрыклад, распавядаюць, што аднойчы Якубоўскага давялося будзіць з дапамогай... кувалды. Падчас баёў пад Сталінградам ён не спаў некалькі сутак. Скарыстаўшыся невялікай перадышкай, Іван Ігнацьевіч залез у танк, задраіў люкі i вырашыў троху паспаць. Прачнуўся пасля грамавых удараў. Думаў, што пачаўся новы бой. Адкрыў люк i бачыць – двухметровы гігант-палкоўнік на ўсю сiлу лупiць кувалдай па брані. Як аказалася, у маладосці гэты палкоўнік працаваў у кузні малатабойцам. Палкоўнік Мікалай Ляшэнка выходзіў з дывізіяй з акружэння і патрабаваў камбрыга. Танкісты растлумачылі, што Якубоўскага ніхто не можа разбудзіць. Вось i папрасіў палкоўнік "малаточак".
А будучы ўжо генералам, аднойчы, праводзячы выхаваўчую працы сярод маладых афіцэраў, Якубоўскі па-бацькоўску гаварыў iм: "Усе мы былі ў вашым узросце, бывала, і прымалі на грудзі. Але ў меру. Выпівалі гарэлкi грамаў па... 400-500 на брата і даволі".
– Мінулая ваша кніга выйшла невялікім накладам – усяго 60 асобнікаў. Колькі экзэмпляраў будзе ў новага выдання і дзе яго можна будзе набыць?
– Гэтая кніга, вiдаць, будзе мець яшчэ меншы тыраж. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама плануе закупіць 15 асобнікаў кнігі для бібліятэк горада і раёна, яшчэ 10 асобнікаў я выдам за свой кошт для рассылкі ў бібліятэкі вобласці і рэспублікі.
– А нашы гарадскія і сельскія школы не жадаюць мець такія кнігі?
– У мінулым годзе аб кнізе пра навукоўцаў-землякоў я інфармаваў дырэктараў школ, якія гэтыя навукоўцы скончылі. На жаль, адгукнуліся толькі з Гор, Каменкі, Добрай і Маслакоў.
Гутарыў Антон Валадзько
P.S.
– Я прасіў бы чытачоў газеты “УзГорак” і сайта horki.info падказаць мне яшчэ імёны генералаў-землякоў, якія я мог прапусціць. Крыўдна будзе, калі яны не ўвойдуць у кнігу. І можа быць хто дапаможа знайсці больш падрабязныя звесткі аб нашых земляках-генералах: П.А.Піліпенку і П.А.Сталярову.
Са мной могуць звязацца і тыя, хто жадае мець новую кнігу. Тэлефон: 8-029-5281593 (мабільны), 50-323 (гарадскі). E-mail: [email protected].
Уладзімір Ліўшыц
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
Где в Горках нельзя курить?
Подробнее С 1 ноября в Горках действует решение райисполкома, которое устанавливает зоны, свободные от курения. Затянуться даже разок-другой теперь нельзя на всей территории БГСХА, остановках
Интересная Беларусь
Признаки того, что вы переболели коронавирусом
Подробнее Не всем люди, которые заражаются коронавирусом, требуется находиться под наблюдением врача. Некоторые вполне могут переболеть в довольно легкой форме. Ученые из Оксфордского университета также


