Сялу патрэбныя адукаваныя і зацікаўленыя вясковыя бізнэсмены

Успомнім з чаго пачынаўся сёлетні сельскагаспадарчы сезон? З аднаго боку, напэўна ўпершыню за ўсе гады незалежнасці, Мінсельгасхарч адрапартаваў аб 100% гатоўнасці да сяўбы. Галоўнае, што гэта было праўдай! Угнаенняў праз абласныя структуры завезлі дастаткова. Сродкі абароны раслін прыватныя фірмы таксама даставілі ў ранейшых “дакрызісных” аб’ёмах, што досыць дзіўна. “Казка” ж нібыта скончылася. Але як цяпер забраць з калгасаў валюту за ўсё гэта? Не думаю, што хтосьці ведае дакладна.
Тэхнікі ў лізінг нагналі процьму. Па нашай “сацыялістычнай сістэме” плацім капейкі – 5% ад поўнага кошту машыны і толькі 1-2% гадавых.
Усё гэта ў нашых “зайцах” на 8-10 гадоў у растэрміноўку. Некаторыя нават могуць падумаць, што і плаціць не трэба – тэхніку ж яшчэ ніхто назад на маёй памяці не забіраў. Пры такой раскладцы калгасу выгадней купіць не запчастку для паламанага трактара, а заплаціць першы ўнёсак і ўзяць новы. Паліва аналагічна даецца ў крэдыт без адсоткаў. І хто ведае, як забраць за яго грошы?
Магчыма, таму сяўба прайшла досыць спрытна. Дык каб не апошні раз так гладка было. Бо ўжо нядаўна пачалі “вылазіць” першыя крызісныя з’явы. Завоз запчастак і камплектуючых на імпартную тэхніку практычна спыніўся. Тое, што засталося на рынку, падскочыла ў цане і стала непад’ёмным для шэрагу прадпрыемстваў. Падаражэла паліва. Наперадзе, мяркую, – газ і электрычнасць.
Цэны ж на прадукцыю сяла па савецкай завядзёнцы ўстанаўліваюцца манапольна, і падвышаюць іх у апошнюю чаргу.
На маю думку, рэальны куш у гэтай сітуацыі здымаюць перапрацоўшчыкі-экспарцёры: малочныя заводы, мясакамбінаты, якія прадаюць нашу гатовую прадукцыю за мяжу.
На экспарт жа ў нас ідзе больш за палову прадукцыі, а кошт валюты нават па Нацбанку сёння ўжо высокі. Дадатковыя сродкі, атрыманыя ад такіх экспартных аперацыяў, у асноўным ідуць на пагашэнне даўгоў перад банкамі. Бо за апошнія гады на шэраг перапрацоўчых прадпрыемстваў было закуплена за мяжой за валюту вельмі дарагое абсталяванне. Тая ж праблема і з калгасамі, але ім, здаецца, і плаціць ужо хутка будзе няма чым.
Рэакцыя ўлады на гэтыя падзеі крыху мяне здзіўляе. “Сістэма”, здаецца, на ўсіх узроўнях робіць выгляд, што нічога не адбываецца.
Больш за тое, некаторыя раённыя чыноўнікі замест таго, каб шчыра сказаць народу праўду пра эканамічны стан, гойсаюць па прадпрыемствах і аддаюць новыя порцыі загадаў, эфектыўнасць якіх яшчэ трэба будзе ацаніць.
Простыя людзі, напэўна, першы раз за апошнія 17 гадоў задумаліся і разгубіліся: адбываецца нешта не тое.
З аднаго боку цэны няўхільна крочаць угару і нібыта ёсць падстава перайсці ў шэрагі “нязгодных”. З іншага ж боку, працаўнікі сяла цудоўна разумеюць, што нават іх невялікія заробкі, а таксама калгасная тэхніка, насенне, паліва для сяла ёсць толькі дзякуючы пераразмеркаванню, якое здзяйсняе з месяца ў месяц сённяшняя ўлада. Выходзіць, любыя рынкавыя рэформы пакладуць канец гэтай сістэме. І як тады жыць? Гэтае пытанне шмат каго на сяле пужае.
Менавіта таму вельмі значная частка вяскоўцаў усё яшчэ настроена досыць кансерватыўна. Больш за тое менавіта гэтыя людзі, на мой погляд, і будуць выступаць супраць так патрэбных зменаў у эканоміцы. Гэты чыннік, напэўна, з’яўляецца адной з найбольшых пагрозаў на шляху будучага рэфармавання вёскі.
Разам з тым, на мой погляд, захаваць існы эканамічны лад нерэальна.
Але калі сістэма вычарпае сябе, як адаптавацца да новых умоваў? Гэта пытанне. Мой прагноз такі: калі пакінем усё, як ёсць, сельскую гаспадарку чакае хуткі заняпад.
А вось у выпадку рэформаў, калі здолеем у сціслыя тэрміны знайсці, адукаваць і заахвоціць вясковых бізнэсменаў, дык справы хутка пайдуць угару. Менавіта на плячах гэтых новых вяскоўцаў будзе ляжаць важная задача – вызначыць прадукты харчавання, якія мы сапраўды ў стане вырабляць эфектыўна і якасна. Каб не куплялі беларусы галандскую бульбу, польскія яблыкі ці ўкраінскую гарэлку. Андрэй Юркоў
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
На месцы «Малой Еўропы» некалі была бібліятэка
Подробнее Калі ў Горках была створана першая гарадская бібліятэка (не лічачы бібліятэкі ў Горы-горацкіх земляробчых установах), дакладна не вядома. З «Летапiса горада ...
Интересная Беларусь
Пожизненное сенаторство: запасной вариант для Путина или отвлекающий маневр?
Подробнее Комитет Госдумы одобрил поправку к Конституции, которая позволит бывшим президентам пожизненно занимать пост сенатора. Они еще могут "послужить для страны",...


