Настаўніца з Горацкага раёна баіцца за лёс сваёй прыёмнай дачкі
Жанна Шчарбініна з вёскі Аўсянка Горацкага раёна да нядаўняга часу працавала настаўніцай у мясцовай школе. Цяпер яна вымушана сысці з працы. Жанна баіцца, што ў яе могуць адабраць і яе прыёмную дачку.
Пра настаўніцу працы з Аўсянкі беларусы даведаліся ў канцы жніўня, калі яна звярнулася ў СМІ і паказала, у якім жудасным кабінеце даводзіцца навучаць школьнікаў.
«У гэтым кабінеце не рабілі рамонту сем гадоў. Калі я вярнулася з летняга адпачынку, ён знаходзіўся ў тым самым стане, што і раней, хоць у школе праводзіўся рамонт. Я напісала ў Міністэрства адукацыі, яны перакінулі ліст у Горацкі райвыканкам. Адтуль адказалі, што ў школе рамонт рабілі. Хоць мой кабінет ён не закрануў. Таму ў мяне не засталося іншага выбару, як звярнуцца да журналістаў», — расказвае Шчарбініна.
Да лядовага палаца — на папутках
Жанна Шчарбініна сумяшчае працу з грамадскай дзейнасцю. Яна з’яўляецца дэпутатам Аўсянкаўскага сельскага савета і сябрам Аргкамітэта па стварэнні партыі БХД. Жанна кажа, што палітычнай дзейнасцю пачала займацца выпадкова, але небеспаспяхова.
Дзякуючы яе зваротам удалося пабудаваць станцыю абезжалезвання вады ў Аўсянцы і прадухіліць узбуйненне свінагадоўчага комплексу побач з вёскай. Будаваць планавалі ў абыход экалагічнага заканадаўства.
Аднак пасля асвятлення ў СМІ сітуацыі ў школе ціск на настаўніцу ўзмацніўся. «Рамонт усё ж зрабілі, але ці гэта можна назваць рамонтам? Знізу наклеілі шпалерную стужачку, а на ўсё астатняе не звярнулі ўвагі. У кабінеце не працуе асвятленне, шыбы трухлявыя», — кажа яна.
Дзіўная эканомія
Кабінет, поводле Шчарбінінай, не адзіная праблема школы. «На рамонт было выдзелена 750 мільёнаў рублёў. На іх усталявалі шклопакеты ў басейн, які ўваходзіць у склад школьнага спорткомплексу. Раней гэты басейн працаваў толькі ў час ацяпляльнага сезону, а з кастрычніка 2012 ён не функцыянуе зусім! Пры гэтым сярод персанала школы застаюцца супрацоўнікі, адказныя за басейн. Напрыклад, у нас ёсць пасада хларыста. Увесь гэты час яны атрымліваюць заробак. Таксама ў каштарыс школы ўключаны заняткі па плаванні», — абураецца Жана Шчарбініна.
Дэпутатка ўжо даслала ліст у КДК з патрабаваннем разабрацца ў мэтазгоднасці выдаткоўвання грошай на ўтрыманне басейна. Сітуацыю ў калектыве Жанна таксама не называе здаровай.
«У нас звольнілася многа настаўнікаў. Цяпер у школе з 140 вучнямі працуюць 21 настаўнік і 22 тэхнічныя супрацоўнікі, хоць гэта не перашкаджае дырэктарцы пастаянна нагружаць настаўнікаў іншай працай: праполкамі клумб і суправаджэннем вучняў у аўтобусах. У выніку ў пачатку верасня я звольнілася па ўласным жаданні, бо не хацела больш знаходзіцца ў абстаноўцы непавагі да сябе», — паведамляе Жанна.
Таня ў небяспецы
Цяпер Шчарбініна на поўную стаўку працуе прыёмнай маці — яна ўжо цягам пяці гадоў выхоўвае дачку Таццяну.
«Неўзабаве пасля таго, як я напісала заяву, да мяне прыехалі правяраючыя з раённага аддзела адукацыі. Сустрэча з імі ледзь не давяла мяне да нервовага зрыву. У выніку праверкі яны напісалі пратакол, згодна з якім маёй прыёмнай дачцэ няма дзе захоўваць адзенне і канцылярскія прылады. Яны пагутарылі з ёй ў школе. Не ведаю, што яны ў яе пыталі, аднак указалі, што Таня ноччу падае з двухпавярховага ложка, хоць такога ніколі не здаралася! Ды і хібы за пяць гадоў праверак чамусьці знайшлі толькі цяпер.
Да таго ж мяне абвінавацілі ў «катэгарычнай адмове браць другое прыёмнае дзіця». Насамрэч, у дамове прыёмнай маці дадалі пункт аб абавязковым другім дзіцяці — такім чынам выконваюць загад Лукашэнкі скараціць колькасць дзіцячых дамоў. Але я не магу гэта зрабіць, бо ў мяне не хапае метражу жылплошчы», — кажа Шчарбініна.

У выніку Жанна напісала тлумачальную, але ўсё ж баіцца, што чыноўнікі могуць і забраць яе прыёмную дачку. Пры гэтым праца прыёмнай маці застаецца адзіным сродкам даходу яе сям’і. «У школу я вяртацца не збіраюся, а ў вёсцы працы знайсці амаль немагчыма», — тлумачыць былая настаўніца.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
На месцы «Малой Еўропы» некалі была бібліятэка
Подробнее Калі ў Горках была створана першая гарадская бібліятэка (не лічачы бібліятэкі ў Горы-горацкіх земляробчых установах), дакладна не вядома. З «Летапiса горада ...
Интересная Беларусь
Воздушные шарики, картина с ниндзя, брюки и метла. Что еще отправляют с помощью «Доставки» Яндекс.Такси?
Подробнее Необычную статистику от "Доставки", которая работает на базе "Яндекс.Такси" в Минске. Яндекс.Такси запустило услугу «Доставка» во всех городах, где работает сервис, весной этого года. Какие вещи


