Як фермер з Кароўчына праўду шукаў
Фермер з Дрыбінскага раёна паскардзіўся на бяздзеянне чыноўнікаў, а цяпер вымушаны адстойваць сваю праўду.
Андрэй Гуляшоў — фермер са стажам. Жыве са сваёй гаспадаркі ў вёсцы Кароўчына Дрыбінскага раёна пятнаццаць гадоў. Гадуе авечак, кароў, качак, разводзіць пчол. Нядаўна вырашыў афіцыйна зарэгістраваць фермерскую гаспадарку.
Зарэгістравацца, праўда, не атрымалася. Раённае кіраўніцтва было не супраць. Але Андрэю трэба было выканаць шэраг патрабаванняў згодна са стандартамі.
Галоўнае, што ён не можа зрабіць, — перанесці сваю гаспадарку на патрэбную адлегласць ад дома. А гэта на сотні метраў.
«Якая ж будзе тады праца?» — заўважае жонка гаспадара Ларыса. Напрыклад, калі чакаюцца ягняты, то па некалькі разоў на ноч даводзіцца хадзіць у хлеў. Ці находзішся так?
Раённыя начальнікі выхад знайшлі: параілі рэгістраваць гаспадарку, як ёсць. Што не адпавядае стандартам — пад уласную адказнасць. Андрэй адмовіўся ад прапановы. «Сёння працуеш, а заўтра можаш усё страціць». Ён прапанаваў старшыні райвыканкама разам паехаць да кіраўніка вобласці на прыём, але нікуды той не паехаў. Так і застаўся Андрэй гаспадаром прыватнай падсобнай гаспадаркі.
Чыноўніцкія адпіскі
Неяк жонка фермера ўбачыла дакументальны фільм пра сельскую гаспадарку. У ім казалася, што ўся зямля ў краіне апрацоўваецца. Расказала мужу. Абое абурыліся. Толькі ў іх Кароўчыне зямлі пустуе столькі, што хопіць не на адну новую гаспадарку. Дзе-нідзе зямля ўжо бярэзнікам зарасла. А на паперы, упэўненыя фермеры, яна апрацоўваецца.
Звярнуліся да тагачаснага старшыні Дзяржкантролю Зянона Ломаця, прамая лінія з якім праходзіла ў Дрыбіне. Сказалі, што мясцовыя чыноўнікі не сочаць за зямлёй, адсутнічае штогадовая інвентарызацыя, не ліквідавана церазпалосіца.
Ломаць загадаў зняць з пасады старшыню сельсавета. Але Ломаця хутка самога замянілі.
А мясцовыя чыноўнікі развязалі «папяровую цяганіну». З Дрыбінскага райвыканкама Гуляшовым адказалі, што з зямлёй пытанні вырашаны. Фермер не паверыў і запатрабаваў, каб праверка прыехала на месца разабрацца.
З КДК па Магілёўскай вобласці прысылалі кантралёра. Але яму мясцовыя чыноўнікі паказалі толькі тую зямлю, што выдавалася ў карыстанне вяскоўцам. Маўляў, у такіх несумленных гаспадароў зямлю назад забіраюць ужо ў СВК.
«Па малазначнасці нанесенай шкоды»
З тэлефанавання да Ломаця ў Андрэя пачаліся праблемы. На пашу, дзе Гуляшовы выпасвалі сваю жывёлу разам з вясковай, забаранілі ганяць авечак. Прапанавалі пасвіць іх за 1,5 км ад гаспадаркі. На яго прапанову пашырыць плошчу пашы за кошт суседняй зямлі, што не выкарыстоўваецца, адмовілі. Нібыта закон не дазваляе. «А вось дапусціць зарастанне бярэзнікам дазваляе», — абураны гаспадар.
Гуляшовы пад сенажаць дамовіліся праз сельсавет выкарыстоўваць надзел суседкі. У кастрычніку яго ўзаралі — нібыта гаспадыня пісьмова адмовілася ад зямлі. Сама бабуля кажа, што нічога не падпісвала, подпіс на копіі дакумента не прызнала. Андрэй напісаў заяву ў абласную пракуратуру, але адказ даслалі з райвыканкама: усё ў парадку, подпіс — сапраўдны.
Спрабавалі Гуляшова і судзіць. Калі будаваў хлеў, зруб збіраў побач з дваром. Чыноўнікі абвінавацілі, што захапіў дзяржаўную зямлю. Суддзя справу закрыў — «па малазначнасці нанесенай шкоды».
Надзея — на сябе
Сям’я Гуляшовых вылучаецца сярод вяскоўцаў прыярытэтамі ў жыцці. Галоўнае — праца, а затым усё астатняе. У Андрэя і Ларысы трое дзяцей: Раману — 16 гадоў, Паўлу — 13, Варвары — 7. Усе працуюць на гаспадарцы. «Працаваць трэба з раніцы да вечара. Няма адпачынку, каб на Чорнае ці Белае мора з’ездзіць», — адзначае гаспадар.
Хаця сын Раман сёлета адпачываў у Італіі.
Хлопца здзівіла, што беларусы нічога не пераймаюць станоўчага ў замежнікаў.
У Італіі на прыватнай гаспадарцы на першым паверсе людзі займаюцца вытворчасцю сыру, напрыклад, а на другім паверсе жывуць.
Андрэй сёлета пабудаваў новы хлеў. Пілараму набыў, каб драўніну для сваіх патрэбаў самому апрацоўваць, — збіраецца новую хату будаваць. На ўсё гэта сям’я зарабіла сама — у банку крэдытаў не бралі.
…А пра вялікую фермерскую гаспадарку Гуляшовы больш не задумваюцца. Па словах Андрэя, працаваць на зямлі і займацца жывёлагадоўляй становіцца цяжэй, насуперак заявам на высокіх узроўнях аб падтрымцы прыватных гаспадароў. Надзея толькі на свае рукі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Дрибина
Два брата подожгли солому около дома в Дрибинском районе - четырехлетний малыш погиб
Хотите узнать больше? Мальчики играли со спичками.
С диджеями, «Дроздами» и Анатолием Ярмоленко. Как пройдет фестиваль «Дрибинские торжки»
Хотите узнать больше? В этом году фэст продлится три дня. И завершится лазерным шоу и салютом.
Экс-министр здравоохранения стал зампредом Могоблисполкома. Новые руководители и в трех районах области
Хотите узнать больше? "Будет непросто, поскольку вы на передовой, лицом к лицу с людьми. И каждый день вам надо доказывать им свою состоятельность, что вы не зря приехали
В Дрибинском районе микроавтобус влетел в попутный трактор
Хотите узнать больше? Авария произошла 14 августа, в 10.45, на 67-м километре трассы Селец - Мосток - Дрибин - Горки.
Сорванные крыши, поваленные деревья. Что натворил штормовой ветер в Могилевской области
Хотите узнать больше? В Могилеве стихия тоже разгулялась.
В нескольких районах Беларуси произошел мор рыбы
Хотите узнать больше? Сейчас на озере Званое собирают погибшую рыбу - чтобы ее утилизировать. Уточнятся ущерб природе.
В Могилеве и еще 12 районах области завтра не будут продавать алкоголь
Хотите узнать больше? Розничная продажа алкоголя будет ограничена во всех торговых точках. Исключение - кафе, рестораны, бары.
За выходные дни на пожарах в Могилевской области погибли три человека
Хотите узнать больше? Дрибинский районКричевМЧСЗа выходные дни в регионе произошло 6 пожаров. Не обошлось без гибели людей, сообщила старший инспектор Центра безопасности
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Теплицы из цельногнутой оцинкованной тр...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим каркасные Дома и бани. Дрибин и р...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Горничная в усадьбу 7/
1 100 бел.руб.
12:08, 25.10.2021Водитель категории ВС вахта
1 800 бел.руб.
09:58, 06.10.2021Интересная Беларусь
Белорусские стартапы могут выиграть $500 тысяч инвестиций в онлайне
Подробнее Швейцарская компания Seedstars начала прием заявок для участия в самом крупном конкурсе стартапов на развивающихся рынках. Белорусские проекты имеют возможность поучаствовать в розыгрыше инвестиций


