Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пайшоў з жыцця Заслужаны работнік культуры БССР Віктар Балаханаў

Пайшоў з жыцця Заслужаны работнік культуры БССР Віктар Балаханаў

­7 верасня 2014 года пайшоў з жыцця Заслужаны работнік культуры БССР, таленавіты хормайстар, аматар і прапагандыст народнай творчасці Віктар Яўстафіевіч Балаханаў.
Нарадзіўся 1 мая 1942 года ў Шклове. У 1970 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «кіраўнік аркестра».
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе мастацкім кіраўніком Слаўгарадскага раённага Дома культуры і хормайстрам харавага калектыву, які праз два гады атрымаў ганаровае званне “народны самадзейны калектыў”.

Пайшоў з жыцця Заслужаны работнік культуры БССР Віктар Балаханаў
­
­
У 1975 годзе па запрашэнню адміністрацыі Беларускага шыннага камбіната пераехаў у Бабруйск, дзе працаваў на пасадзе дырэктара клуба вытворчага аб’яднання “Бабруйскшына”.
Менавіта любоў да народнай песні стала галоўным сэнсам яго жыцця, творчасці і плённай працы. За гады сваёй дзейнасці Віктар Яўстафіевіч стварыў тры народных харавых калектыва. Акрамя гэтага ім было створана некалькі харавых калектываў ў Бабруйскім, Слаўгарадскім, Кіраўскім раёнах, хор медыцынскіх работнікаў медсанчасці «Бабруйскшына».
У 1978 годзе Балаханавым В.Я. на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белшына” быў створаны харавы калектыў, якому ў 1981 годзе прысвоена званне “народны самадзейны калектыў”, а ў 2006 годзе - “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” народны хор Палаца мастацтваў г. Бабруйска.
У студзені 2004 года Віктар Яўстафіевіч стварыў харавы калектыў работнікаў філіяла 703 АСБ “Беларусбанк”, які з поспехам выступаў на пляцоўках горада і цэнтральнага апарата АСБ “Беларусбанк” (г. Мінск), як самастойны калектыў, так і сумесна з народным хорам народнай песні Палаца мастацтваў г. Бабруйска. Пад яго кіраўніцтвам гэтыя творчыя калектывы неаднаразова з’яўляліся пераможцамі шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў.
Доўгі творчы шлях прайшлі такія праэкты, распрацаваныя Віктарам Яўстафіевічам, як: “Беларусь – мая ластаўка-песня”, “Дарогамі вайны”, “Песні ляцяць над краінай”, “Жанчынам Беларусі прысвячаецца”, “Цыкл духоўнай музыкі”, вянок беларускіх абрадавых песень, у якім асобнае месца займае “Беларускі вясельны абрад”, які трасліраваўся па беларускаму тэлебачанню.
Балаханаў В.Я. з 1988 года з’яўляўся членам Беларускага Саюза музычных дзеячаў. У 1989 годзе яму было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік культуры БССР”. У 2006 годзе быў абраны дэлегатам ІІІ Усебеларускага народнага сходу.
З 2008 года з’яўляўся галоўным хормайстрам Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Вянок дружбы”, старшынёй вакальна-харавой секцыі Асацыяцыі музычных працаўнікоў Магілёўскай вобласці.
За шматгадовую, плённую дзейнасць у развіцці самадзейнага мастацтва Балаханаў В.Я. быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Знакам УЦСПС “За дасягнутыя поспехі ў самадзейным мастацтве”, Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Знакам “Выдатнік культурнага шэфства на сяле”. Неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры, Бабруйскага гарадскога і раённага выканаўчага камітэтаў.
У лістападзе 2010 года ў сувязі з 35-годдзем Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь хору народнай песні і 50-годдзем творчай дзейнасці Балаханаў В.Я. быў узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, Ганаровымі граматамі Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.
У 2011 года ўзнагароджан Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, спецыяльнай прэміяй імя Міхася Лынькова Бабруйскага гарвыканкама і падзячным лістом упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Усе работнікі культуры горада, удзельнікі творчых калектываў выказваюць словы спачування сям’і пакойнага.
Бобруйский городской исполнительный комитет
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бобруйска

Бобруйские чиновники решили, какие дни в регионе в этом году будут «трезвыми»

Хотите узнать больше? В Беларуси приостановку продажи алкоголя на сутки проводят в разное время в различных городах и районах.

«Бразильские» ягодицы и «кубики» за пару месяцев. Как в Бобруйске к фитнес-тренеру-колясочнику выстраиваются очереди

Хотите узнать больше? В тренажерный зал бобруйчанин Андрей Ткачук добирается на электросамокате, который оседлывает прямо в инвалидной коляске. Говорит, так проще и

В Бобруйске сносят колесо обозрения. Его хотели заменить другим - за миллион долларов

Хотите узнать больше? У дирекции парка не удалось пока получить комментарий о том, что будет дальше с аттракционом.

В Бобруйске во дворе дома нашли труп женщины

Хотите узнать больше? В Бобруйске следователи устанавливают обстоятельства убийства женщины, сообщает...

Все началось с 70-летнего дачника. Как живет белорусская деревня, где каждый 20-й - ВИЧ-инфицирован

Хотите узнать больше? Официальная статистика: на 264 местных жителя приходится 12 носителей вируса иммунодефицита.