Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З нябёсаў спусціліся на зямлю

17 красавіка, Жодзіна, стадыён “Тарпеда”, 1900 гледачоў, суддзя М. Лаўскі (Гомель), “Тарпеда-БелАЗ” – “Шахцёр” Салігорск – 0:3. Галы: 24 хв, Асіпенка – 0:1; 70 хв, Сітко – 0:2; 86 хв, Рыас – 0:3.

“Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі, Чалядзінскі, Чараднічэнка, Панкавец, Сучкоў, Селява, Глеб (57 хв, Яцкевіч), Шчагрыковіч, Казлоў (72 хв, Мендзі), Васькоў, Сакрэт (82 хв, Каршакевіч).

Каб не матч у Гродне мясцовай дружыны з “БАТЭ”, то гэты паядынак можна смела назваць гульнёй тура, бо сустракаліся каманды-лідэры, а пераможца магчыма і наогул мог узначаліць табліцу чэмпіянату. І калі для гарнякоў такое становішча даволі звыклае, то аўтазаводцам прымерка лідэрскай майкі пакуль у навіну.

З нябёсаў спусціліся на зямлю

Пачатак гульні выдаўся нярвовым і небагатым на яркія моманты. Сапернікі яўна прыглядваліся адзін да аднаго. Статус гаспадароў вымушаў тарпедаўцаў дзейнічаць больш актыўна, але ўсур’ёз патурбаваць галкіпера салігорцаў Цыгалку яны здолелі толькі аднойчы. Сакрэт адгукнуўся на прастрэл Шчагрыковіча і ўдарыў злёту, на жаль, мяч крыху размінуўся з “рамкай”. А вось госці і наогул нанеслі за першыя сорак хвілін адзіны ўдар, ды і ўдарам яго назваць можна з нацяжкай.Толькі вось стаў ён галявым. Чараднічэнка з Асіпенкай вялі барацьбу, мяч трапіў у Часноўскага, адскочыў да нападаючага “Шахцёра” і ад таго трапіў у вароты.

Пасля перапынку аўтазаводцы распачалі шмат намаганняў, каб выраўняць лік. Асабліва горача ў штрафной пляцоўцы гарнякоў стала пасля таго, як замесі інэртнага Глеба выйшаў Яцкевіч. Здавалася, яшчэ крыху і поспех прыйдзе на жодзінскую вуліцу. Перадача і разрэз Сучкова знайшлі Сакрэта, той нават абыграў галкіпера, але, на вялікі жаль, не трапіў у пустыя вароты. І вось тут, прыжаўшыся да ўласнай “рамкі”, салігорцы здолелі адказаць вострым контрвыпадам. Сітко  прамчаўся па флангу, абыграўшы пры гэтым двух нашых абаронцаў, і дакладна прабіў у дальні вугал. Пасля гэтага нашы землякі працягвалі спробы выправіць сітуацыю, але рабілі гэта больш па інэрцыі. Асабіста мне здалося, што ўпэўненасць ва ўласных сілах пачала пакідаць некаторых тарпедаўцаў, а за пяць хвілін да фінальнага свістка гарнякі са штрафнога ўдара пры дапамозе рыкашэта зрабілі лік буйным. Што цікава, за ўсю гульню яны нанеслі ўсяго тры ўдары ў створ варот, і ўсе тры, на жаль, сталі галявымі. Будзем спадзявацца, што паражэнне, як сказаў Ігар Крывушэнка, апусціць некаторых футбалістаў з нябёсаў на зямлю. Каманда і трэнерскі штаб зробяць пра-вільныя высновы, і дзве наступныя гасцявыя гульні з “Гомелем” і брэсцкім “Дынама” прынясуць станоўчыя эмоцыі.

А ў панядзелак у Гомелі “Тарпеда-БелАЗ” згуляла з  мясцовым клубам унічыю з лікам  0:0. Падрабязнасці ў наступным нумары. Табліца чэмпіянату пасля пятага тура выглядае наступным чынам.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ