Унічыю завяршыўся першы матч тарпедаўцаў у Вышейшай лізе
30 сакавіка, Мінск, комплекс футбольных палёў ФК “Мінск”, 1500 гледачоў, суддзя – А.Чарапнёў (1 к., Бабруйск), “Мінск” – “Терпеда-БелАЗ” – 0:0.
“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Чэрэднічэнка, Панкавец, Глеб, Лявіцкі (79 хв., Яцкевіч), Шчэгрыковіч (68 хв., Селява), Хагуш, Васькоў, Сакрэт (39 хв., Ерхан), Платонаў.
Прыродныя вясеннія анамаліі адмоўна адбіліся на старце 23 чэмпіянату па футболе. Многія матчы вымушаны былі праводзіць ва экстрэмальных умовах. Так і гульня нашых землякоў прайшла на полі са штучным пакрыццём з невялікай колькасцю пасадачных месцаў для гледачоў, якія не здолелі ўмясціць усіх прыйшоўшых на футбол. Таму дастатковая колькасць заўзятараў гульні №1 вымушана была назіраць за падзеямі з-за жалезнага плоту. Парадавала толькі новае сучаснае табло, а вось з гукам было шмат праблем. У выніку і ўрачыстае адкрыццё аказалася не на вышыні.
Праўда, усе недахопы хутка забудуцца, бо сапернікі здолелі паказаць футбол даволі высокага ўзроўню, без усялякіх скідак на пачатак сезона.
Пачалі матч каманды даволі асцярожна, мабыць, памятаючы, што праз чатыры дні ім жа сустракацца ў кубкавым паўфінале. Сталічны клуб у першыя дваццаць хвілін страціў ажно двух футбалістаў. Спачатку з-за траўмы поле пакінуў Вайцахоўскі, а потым за фол апошняй надзеі чырвоную картку перад сабой убачыў Мікіта Букаткін. Колькасная перавага, якую атрымалі аўтазаводцы, патрабавала ад нашых землякоў толькі аднаго – вялікімі сіламі ісці наперад. Прадказуемы сцэнарый паядынку апраўдаўся. Тарпедаўцы валодалі ініцыятывай, значна больш атакавалі, гаспадары ж шукалі сваё шчасце ў контрвыпадах. Іх, дарэчы, было вельмі мала, на ўспамін прыходзіць толькі далёкі стрэл Волкава над перакладзінай. Жодзінцы былі бліжэй да поспеху, толькі з ударамі Платонава і Лявіцкага справіўся Бушма, а Васькову крыху не хапіла, каб замкнуць прастрэл партнёраў.
Другі тайм прайшоў у тым жа ключы. Мінчане сканцэнтравалі вялікія сілы ля ўласных варот, а жодзінцам заставалася толькі атакаваць. Не аднойчы прыхільнікі тарпедаўцаў, а іх, дарэчы, сабралася дакладна не менш, чым гаспадароў, вымушаны былі хапацца за сэрца і галаву. У варотах “чырвона-сініх” цуды тварыў Уладзімір Бушма. Менавіта ён станавіўся на шляху мяча, і ў рэшце рэшт, здолеў захаваць свае вароты “сухімі”. А калі і галкіпер не мог дапамагчы партнёрам, фартуна адварочвалася ад аўтазаводцаў. Такім чынам, нашы землякі не здолелі выжаць нічога матэрыяльнага з колькаснай перавагі, але сваёй натхнёнай гульнёй заслужылі апладысменты прыхільнікаў і пачалі чэмпіянат з “сухой” нічыёй.
Дубліруючы склад нашай каманды стартаваў з перамогі над “Мінскам” – 2:1. Галы ў аўтазаводцаў на рахунку Гомзы і Каршакевіча. А вось і поўны склад: Сцяпанаў (46 хв., Пяцігорац), Казлоў (46 хв., Котаў), Мендзі (46 хв., Каршакевіч), Пракопчык, Каракін, Мараў, Мінко (67 хв., Чарнуха), Гомза (46 хв., Кішкурна), Казлоўскі, Ігнаценка (60 хв., Завадскі), Карпека (90 хв., Палякоў).
А ў панядзелак 8 красавіка ў Жодзіне “Тарпеда-БелАЗ” у матчы другога тура будзе прымаць магілёўскі “Днепр”. Пачатак а 17 гадзіне.
Сяргей Пузанкевіч
При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Жодино
Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ
Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди
Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства
Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать
Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19
Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения
Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери
Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской
Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь
Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в
Что возникнет в восьмом?
Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть
Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино
Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,
Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам
Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ
Лучшие компанииp
Окна ПВХ под заказ с доставкой и установкой
- Телефон: 8-029-3-588-988 velcom, 8-033-3-588-988 mts
- Время работы: 8:00-21:00 без выходных
Объявления
Уютная однокомнатная квартира на сутки,...
50 бел.руб.
16:08, 19.09.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Тротуарная Плитка Укладка от 50 м2 Жодин...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022ОТДЕЛКА ДОМОВ-БАНЬ ДЕРЕВОМ(вагонка-блокх...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Квартира на сутки ,посуточная аренда ква...
50 бел.руб.
09:32, 03.03.2022О Жодино
Брошенный цех Завода тяжёлых штамповок - фотоотчет
Подробнее ОАО "Кузнечный завод тяжёлых штамповок" входит в объединение "БелАвтоМАЗ", активно функционирует и на иностранном оборудовании производит детали для белорусского автопрома. Однако на исходе
Интересная Беларусь
Приватизация квартиры в Беларуси. Список документов и порядок действий
Подробнее По состоянию на начало 2015 года 10% жилого фонда находилось в государственной собственности. Значительная часть указанных квадратных метров могут быть переведены в частное владение.


