Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбол: Падрыхтоўка тарпедаўцаў да чэмпіянату Беларусі завяршылася

Футбол: Падрыхтоўка тарпедаўцаў да чэмпіянату Беларусі завяршылася

Вось
і скончылася падрыхтоўка “Тарпеда- БелАЗ” да стартуючага 30 сакавіка “Беларусбанк-чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу сезона 2013 года сярод каманд вышэйшай лігі”. Менавіта так мудрагеліста і поўнасцю называецца 23 футбольны сезон. Усё, што запланаваў трэнерскі штаб аўтазаводцаў у міжсезонны перыяд, было выканана. Прыхільнікі жодзінскай каманды ўжо двойчы мелі магчымасць сваімі вачыма ўбачыць значна абноўленую тарпедаўскую дружыну. Спачатку гэта адбылося на традыцыйнай сустрэчы з балельшчыкамі ў перапоўненай зале ДК БелАЗа. Да таго ж там можна было атрымаць адказы на ўсе ўзнікшыя пытанні. А потым у кубкавай гульні, аб якой расказвалася тыдзень таму, паглядзець у справе на “Тарпеда-БелАЗ”.

У гэтым годзе чэмпіянат пройдзе па іншай,у адрозненні ад мінулагодняй, сістэме. Спачатку дванаццаць каманд правядуць матчы ў два круга, а потым, згодна занятым месцам, падзеляцца на дзве шасцёркі, якія яшчэ правядуць па два матчы з кожным сапернікам сваёй паловы. Нашым землякам кіраўніцтвам пастаўлена задача – фінішаваць у першай шасцёрцы каманд і працягнуць барацьбу за медалі. Што датычыцца кубкавых перспектыў, тут усё зразумела – клуб павінен дайсці да фінала, тым больш, ён упершыню 26 мая адбудзецца ў Жодзіне.

Значна змен адбудзецца і на стадыцёне “Тарпеда”. Дзякуючы намаганням БелАЗа ўжо пачало функцыянаваць сучаснае электроннае табло, вясной уступіць ў строй новае футбольнае поле са штучным пакрыццём, падагрэвам і асвятленнем, а да восені будуць устаноўлены і асвятляльныя мачты на асноўным газоне, што дазволіць праводзіць гульні і познім вечарам. Ужо пачаўся продаж сезонных абанементаў, якія можна набыць у касах ФАКа, ФАЦа і стадыёна. Дарэчы, іх уладальнікі атрымаюць шэраг пераваг у адрозненні ад іншых гледачоў. Так, ім будуць бясплатна прапаноўваць плакаты і праграмкі, чай і шмат яшчэ чаго. Што датычыцца кошту білетаў, то яны ў гэтым годзе наступныя: заходняя трыбуна – 20 тыс. руб., усходняя – 15 тыс. руб., дзіцячы – 10 тыс. рублёў.

Змяніўся ў гэтым сезоне і тэхнічны партнёр клуба. Упершыню аўтазаводцы апрануліся ў чорна-белы “Adidas”. Адбыліся новаўвядзенні і ў турніры дублёраў. Калі раней моладзь выступала на дзень раней асноўнай каманды, то з гэтага сезона – наадварот.

Значна абнавіўся трэнерскі штаб аўтазаводцаў. Ігару Крыушэнка будуць дапамагаць Алег Кузьмянок, Андрэй Віктаровіч і ўжо добра вядомы Ігар Тарлоўскі, да таго ж за навукова-метадычную працу будзе адказваць Аляксей Юшкевіч, а дублем па-ранейшаму будзе кіраваць Сяргей Ярмоленка.

Цяпер хочацца пазнаёміць чытачоў з асноўным складам “Тарпеда-БелАЗ-2013”. Галкіперы – Павел Чэсноўскі (1986 г.н.), Раман Сцяпанаў (1991 г.н.), Уладзімір Пяцігорац (1990 г.н.). Абаронцы – Арцём Чэлядзінскі (1977 г.н.), Ігар Чэрэднічэнка (1984 г.н.), Аляксей Панкавец (1981 г.н.), Яўген Пракопчык (1993 г.н.), Анры Хагуш (1986 г.н.), Аляксей Казлоў (1989 г.н.), Юліян Ерхан (1986 г.н.), Валерый Каршакевіч (1988 г.н.). Паўабаронцы – Паскаль Мендзі (1978 г.н.), Аляксей Сучкоў (1981 г.н.), Аляксандр Селява (1992 г.н.), Артур Лявіцкі (1985 г.н.), Дзмітрый Шчэгрыковіч (1983 г.н.), Арцём Васькоў (1988 г.н.), Павел Платонаў (1986 г.н.), Дзмітрый Ігнаценка (1987 г.н.). Нападаючыя – Вячаслаў Глеб (1983 г.н.), Аляксандр Яцкевіч (1985 г.н.), Дзмітрый Гомза (1987 г.н.), Дзмітрый Платонаў (1986 г.н.).

Вынікі міжсезонных матчаў ужо надалі прыхільнікам аўтазаводцаў вялікую порцыю аптымізму. Будзем спадзявацца, што новы сезон падорыць яшчэ шмат прыемных хвілін. Ну а апошні перадсезонны спарынг тарпедаўцы на мінулым тыдні правялі з геаграфічным суседам – барысаўскім БАТЭ. У чэмпіёнаў мінулага года адсутнічала некалькі гульцоў, якія былі выкліканы ў зборную, але тым не менш склад яны выставілі баявы. Нягледзячы на тое, што галоў не было забіта, матч аказаўся вельмі багатым на галявыя моманты. Жодзінцы большую частку гульні мелі перавагу і прымусілі Гарбунова не раз дэманстраваць свой высокі клас. На жаль, не вытрымаў накала гульні арбітр, які сваімі незразумелымі рашэннямі ледзь не давёў футбалістаў да бойкі. Прыемна, што нашы землякі дзейнічалі рашуча і без аглядкі на аўтарытэт саперніка. У гэтый сустрэчы склад “Тарпеда-БелАЗ” быў наступны: Чэсноўскі (46 хв., Сцяпанаў), Хагуш (46 хв., Казлоў), Чэрэднічэнка, Чэлядзінскі (60 хв., Пракопчык), Каршакевіч (60 хв., Гомза), Панкавец (46 хв., Яраслаўскі), Мендзі, Шчэгрыковіч (79 хв., Лявіцкі), Лявіцкі (60 хв., Ігнаценка), Глеб (46 хв., Васькоў), Платонаў (46 хв., Яцкевіч).

Ну а стартуе ў чэмпіянаце жодзінскі клуб з матча супраць “Мінска”, які адбудзецца ў сталіцы 30 сакавіка а 15 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ