Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбольны сезон хутка пачнецца

Ну вось і завяршаецца апошні зімні месяц, а значыць, хутка наступіць вясна і пачнецца футбольны сезон. Футбалісты “Тарпеда-БелАЗ” працягваюць мэтанакіраваную падрыхтоўку. Па выніках першага турэцкага збору глаўкам аўтазаводцаў Ігар Крыушэнка адзначыў, што ўсё запланаванае было выканана, хлопцы вытрымалі вялікі аб’ём нагрузак, і ўжо працэнтаў на 80 пачынае выяўляцца асноўны склад каманды.

Футбольны сезон хутка пачнецца

Вяртанне ў Беларусь аказалася для тарпедаўцаў нядоўгім, на радзіме яны правялі толькі адзін тыдзень і 23 лютага зноў узялі курс на Турцыю. У параўнанні з першым зборам у складзе жодзінцаў адбыліся пэўныя змены. Юрыю Каралюку ў бліжэйшыя дні будзе зроблена аперацыя, па медыцынскіх паказчыках не ляціць разам з камандай Павел Платонаў, ну а Вячаславу Яраслаўскаму шукаюцца іншыя варыянты працаўладкавання. Новыя кантракты з клубам падпісалі 25-гадовы нападаючы Дзмітрый Гомза, які ў прошлым годзе, гуляючы за “Віцебск”, забіў 16 мячэй, і паўабаронца Яўген Шыдлоўскі, які ў мінулым годзе знаходзіўся ў арэндзе ў “Лідзе”.

“Тарпеда-БелАЗ” на гэты раз накіроўваецца на анталійскае ўзбярэжжа ў мястэчка Сідэ, дзе будзе грунтавацца ў гатэлі “Blue Waters”. У выяздным складзе 23 футбалісты: варатары Чэсноўскі, Пяцігорац, Сцяпанаў, абаронцы Каршакевіч, Казлоў, Панкавец, Пракопчык, Чэлядзінскі, Чэрэднічэнка, Ерхан, паўабаронцы Васькоў, Ігнаценка, Лявіцкі, Мендзі, Селява, Сучкоў, Шыдлоўскі, Шчэгрыковіч, нападаючыя Глеб, Гомза, Яцкевіч, Васкабойнікаў, Дзм. Платонаў. Ёсць патэнцыяльныя навічкі: абаронца Юліан Ерхан (1986 г.н.), маючы вопыт выступленняў за маладзёжную і нацыянальную зборныя Малдовы, і нападаючы зборнай Эстоніі Уладзімір Васкабойнікаў (1983 г.н.), вядомы па выступленнях за “Хімкі” і маскоўскае “Тарпеда”.

Збор будзе працягвацца два тыдні, і за гэты час нашы землякі запланавалі правесці шэсць спарынгаў, першы з якіх павінен адбыцца 26 лютага супраць латвійскага “Вэнтспілса”. Бу-дзем з нецярпеннем чакаць навін з Турцыі.

Ну а напрыканцы прыемная навіна для сапраўдных прыхільнікаў “Тарпеда-БелАЗ” – 11 сакавіка ў ДК БелАЗа адбудзецца сустрэча кіраўніцтва, трэнераў і футбалістаў каманды з заўзятарамі. Пачатак а 18 гадзіне, уваход свабодны.

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ