Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тарпедаўцы занялі ўстойлівае апошняе месца

Тарпедаўцы занялі ўстойлівае апошняе месца

17 лістапада, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 3800 гледачоў, “Тарпеда-БелАЗ” – ”Дынама” Мінск – 0:2. Галы: 62 хв., Драгун – 0:1; 81 хв., Фігерэда – 0:2 (з пенальці).

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі (69 хв., Селява), Ланько, Дземідовіч (63 хв., Яцкевіч), Шчэгрыковіч, Салавей, Казлоў, Мендзі, Каршакевіч, Лашанкоў (60 хв., Вяргейчык).

Свабодны ўваход і звышпрынцыповасць матча для абодвух сапернікаў здолелі сабраць адну з найбольшых аўдыторый на жодзінскім стадыёне ў гэтым сезоне. І менавіта заўзятары абе-дзвюх каманд былі аднымі з галоўных персанажаў сустрэчы. Фанаты “Дынама” высадзілі ў Жодзіне дэсант ледзь не ў адну тысячу чалавек і запомніліся не толькі гучнай падтрымкай, але і фінальным фаер-шоу. Прыхільнікі аўтазаводцаў імкнуліся ні ў чым не саступаць сваім візаві і вырашылі ўзяць не колькасцю, а якасцю. Яны падрыхтавалі вялізарны банер, дзе нагадалі сённяшнім тарпедаўцам, што клуб мае багатую гісторыю, і заклікалі іх гуляць сэрцам.

Тарпедаўцы занялі ўстойлівае апошняе месца

Як ўжо казалася вышэй, і мінчанам, і жодзінцам перамога была неабходна як паветра. Дынамаўцам толькі вікторыя забяспечвала працяг барацьбы за бронзавыя медалі, ну а аб жаданні аўтазаводцаў пакінуць апошняе месца ў табліцы пісалася не адзін раз.

Новы рулявы “Тарпеда-БелаЗ” Ігар Крыушэнка меў не так шмат часу, каб падрабязна пазнаёміцца з новымі падапечнымі, таму стартавы склад, улічваючы крыўдную траўму Васькова, аказаўся даволі прагназуемым.

З першых хвілін ініцыятывай завалодалі госці, трэба адзначыць, жодзінцы не вельмі гэтаму працівіліся, спадзяючыся, мабыць, на контратакі, якія па ходу сезона ўжо прыносілі плён. Лагічна, што пераважная колькасць падзей разгортвалася на нашай палове поля. Увесь час прыходзілася працаваць тарпедаўскім абаронцам і Чэсноўскаму. Дарэчы, забягаючы крыху наперад, менавіта ўпэўненая гульня нашага галкіпера не дазволіла мінчанам зрабіць лік буйным. А вось наладзіць камбінацыйныя дзеянні нашым землякам ніяк не ўдавалася з-за вя-лікай колькасці недакладных перадач і цяжкавытлумачальных памылак. Таму варатару мінчан Аляксандру Суліме ўступаць у справу прыходзілася рэдка. Ён упэўнена справіўся з дальнім “стрэлам” Мендзі і бездакорна дзейнічаў падчас стандартаў.

Тарпедаўцы занялі ўстойлівае апошняе месца

Пасля перапынку, даведаўшыся, мабыць, аб ходзе паядынку ў Гомелі, “бела-блакітныя” пайшлі наперад яшчэ большымі сіламі. Абарончыя рэдуты аўтазаводцаў пачалі трашчаць. Праўда, неўзабаве жодзінцы стварылі найбольш востры момант. Шчэгрыковіч прастрэліў з фланга, Ланько замыкаў… на жаль, мяч самую дробязь размінуўся з варотамі. А вось дынамаўцы стваралі момант за момантам і дабіліся свайго. Розыгрыш вуглавога, галава капітана Драгуна і мяч у сетцы. Гаспадары паспрабавалі адыграцца, але… прапусцілі яшчэ адзін гол з пенальці. Змагацца пасля гэтага ўжо не было сіл. А мінчане, даведаўшыся аб паражэнні “Гомеля”, пасля фінальнага свістка прымалі віншаванні з бронзавымі медалямі.

У апошнім туры 25 лістапада аўтазаводцы адпраўляюцца ў Гродна, праўда, сезон на гэтым, мабыць, не скончыцца, і 29 лістапада і 2 снежня іх будуць чакаць дзве перахадныя сустрэчы з ”Гарадзеяй”.

Сяргей Пузанкевiч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ