Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тарпедаўцам зусім не шанцуе

4 кастрычніка, Гомель, ст-н “Цэнтральны”. 2300 гледачоў, суддзя – В.Вялічка (н/к, Мінск), “Гомель” – “Тарпеда-БелАЗ” – 3:0. Галы: 27 хв., Казека – 1:0; 63 хв., Шэракоў – 2:0 (з пенальці); 90 хв., Шэракоў – 3:0 (з пенальці).

“Тарпеда-БелАЗ”: Парэчын, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Ланько (87 хв., Яцкевіч), Вяргейчык, Казлоў, Мендзі, Васькоў, Каршакевіч, Селява (75 хв., Дземідовіч), Лашанкоў.

Матч у Гомелі праходзіў у нядзелю, а ў суботу ў Наваполацку мясцовы клуб сенсацыйна перамог БАТЭ і пакінуў апошняе месца ў табліцы. Цяпер ад аўтазаводцаў, дакладней, ад іх супрацьстаяння з гамяльчанамі, залежыла, хто апусціцца на самае дно. Нашым землякам, як кроў з носу, патрэбна была перамога, але і гаспадары, якія вядуць барацьбу за медалі, таксама марылі толькі аб вікторыі. Такім чынам, абодва сапернікі былі як ніколі матывіраванымі.

На матч з гамяльчанамі жодзінцаў вывеў Аляксандр Марцёшкін, бо, па словах кіраўніцтва, у Вадзіма Бразоўскага ўзніклі праблемы са здароўем. Істотныя змены адбыліся ў стартавым скла-дзе. Так, месца ў варотах заняў Дзяніс Парэчын; упершыню з пачатку гульнi на поле выйшаў Аляксандр Селява, а вось Арцём Салавей з-за рэцыдыва траўмы застаўся дома. Галоўнай праблемай гаспадароў з’яўлялася стомленасць, бо гэта была ўжо другая сустрэча за чатыры дні. З першых хвілін бела-зялёныя паспрабавалі, як кажуць, узяць быка за рогі і вялікімі сіламі пайшлі наперад. Тарпедаўцы здолелі стрымаць стартавы націск і адсунуць гульню ад нашых варот. Праўда, да пагроз уладанням Бушмы справа даходзіла вельмі рэдка. Так, мне найбольш запомніўся толькі крыху недакладны ўдар Вяргейчыка. А вось гамяльчане сваю тэрытарыяльную перавагу здолелі ператварыць у матэрыяльную. Да гола прывёў дальні ўдар Казекі, з якім не справіўся Парэчын.

Пасля перапынку ўжо жодзінцы паспрабавалі дыктаваць умовы, але зарабілі адзінаццацімятровы ўдар у свае вароты. Эпізод з нападаючым гамяльчан і Парэчыным, на мой погляд, быў вельмі спрэчны, але суддзя свой выбар зрабіў – пенальці Шэракоў прабіў моцна і дакладна. Аўтазаводцы сталі шукаць контраргументы: Вяргейчык замыкаў галавой прастрэл, але на баку гаспадароў згуляла перакладзіна. А вось гамяльчане ледзь не адзіны свой шанс рэалізавалі. Прарыў па флангу недазволеным прыёмам спыніў Дземідовіч, які выйшаў на замену. Як вынік – яшчэ адзін пенальці. Шэракоў б’е ў той жа вугал, і зноў Парэчын да мяча не дацягнуўся. Буйное паражэнне, безумоўна, не выцякала з ходу матча, але тое, што “Гомель” аказаўся мацней, факт, як кажуць, медыцынскі.

Гэта паражэнне апусціла “Тарпеда-БелАЗ” на апошняе месца ў табліцы.

Наступны тур наша каманда прапускае, і таму чарговую гульню “Тарпеда- БелАЗ” правядзе 17 лістапада ў Жодзіне супраць сталічнага “Дынама”. Пачатак а 14 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ