Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Засуха” ў Віцебску

31 кастрычніка, Віцебск, ЦСК, 850 гледачоў, суддзя – В. Панчанка (Магілёў), “Віцебск” – “Тарпеда-БЕЛАЗ” – 0:0.

“Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Чэлядзінскі, Сярдзюк, Бурко, Селява, Хачатуран, Шчагрыковіч (59 хв. Дземідовіч), Скавыш (69 хв. Глеб), Паўлавец, Рабянок, Платонаў (80 хв. Кібук).

Да гэтага паедынку сапернікі падыйшлі з зусім рознай матывацыяй. Калі аўтазаводцы пасля крыўднага паражэння ў папярэднім туры ад “Граніта” поў-насцю развіталіся з марамі нават аб чацвёртым месцы і таму прыехалі ў горад на Дзвіне хоць і за перамогай, але без яўнага хвалявання, якое  заўжды прысутнічае ў лёсавырашальныя моманты. А вось гаспадары вядуць упартую барацьбу за тое, каб не пакінуць высшую лігу і ў апошняй дамашняй гульні марылі толькі аб здабычы трох ачкоў. Тым больш, што ў час матча стала вядома, што асноўны канкурэнт віцебчан – “Гомель” – павёў у ліку ў сустрэчы з “Славіяй”.

Толькі вось паказаць змястоўную гульню футбалістам абедзвух каманд, на жаль, не зусім удалося. Прычына крыецца ў прамёрзлым газоне. Верхняя частка, дзякуючы сонцу, адтаяла, а вось знізу аказаўся лёд. Таму нядзіўна, што гульцы нечакана падалі, як казалася з трыбун, без ніякіх прычын. На жаль, з-за траўмы не здолеў дапамагчы сваёй камандзе капітан Аляксей Панкавец, якога на пазіцыі левага абаронцы замяніў Вячаслаў Сярдзюк.

Мабыць, адказнасць за вынік скавала футбалістаў “Віцебска” і ў першым тайме яны, паклаўшы руку на сэрца, толькі аднойчы ўсур’ёз патрывожылі Часноўскага. Гэта экс-тарпедавец Салавей рашыўся на ўдар, але мяч усё ж крыху размінуўся з нашай “рамкай”. Ля варот гаспадароў было значна гарачэй. Іх галкіпер Дзмітрый Гушчанка, узяўшы сабе ў сябры цантральных абаронцаў Кашэўскага і Мельніка, якія, дарэчы, цудоўна знаёмыя жодзінскім аматарам футбола, не дазволіў гасцям адкрыць лік. Ён бліскучым кідком у ногі не даў магчымасці вызначыцца выйшаўшаму сам на сам з ім Максіму Скавышу. Дарэчы, неабходна адзначыць, што нашаму пятнаццатаму нумару не шанцуе ўжо не ў першай гульні, і вельмі хочацца спадзявацца, што нарэшце ён раскалдуе вароты сапернікаў, бо высокі патэнцыял Максіма цяжка не ўбачыць. Не шанцавала і іншым тарпедаўцам – дзесьці падводзіла недакладнасць, ды і праблема з дакладным пасам узнікала не адзін раз.

На другі тайм віцебчане выйшлі з больш рашучым настроем. І ім нават на пэўны час удалося захапіць ініцыятыву, і хвілін дзесяць асноўныя падзеі разгортваліся толькі ля ўладанняў Часноўскага. Апагеям гэтага адрэзка стаў стрэл у штангу паўабаронцы “Віцебска” Чухлея. Такі сцэнарый яўна не ўваходзіў у планы чорна-белых і яны за кошт сваёй мабільнасці і хуткасці зноў перавялі гульню на палову поля гаспадароў. Актыўна дзейнічалі нашы флангі, толькі вось эфектыўнасць гэтага была мінімальнай. Актуальнасць праблемы апошняга паса нікуды не дзелася нават пасля праведзеных замен. Зручныя моманты для ўзяцця варот працягвалі ўзнікаць, але іх рэалізацыя заставалася нулявой. І тут не трэба тлумачыць такое становішча толькі нефартовасцю, прычына, на мой погляд, у першую чаргу тлумачыцца адпаведнай кваліфікацыяй гульцоў. Найбольш блізкімі да поспеху аўтазаводцы былі пасля моцнага і далёкага ўдара Ігара Бурко. На жаль, нашаму абаронцу самую маласць не хапіла дакладнасці. Такім чынам і пасля 90 хвілін гульні на табло працягвалі гарэць першапачатковыя нулі. Сказаць шчыра, калі б перамогу святкавала любая з каманд, мабыць, гэта не было б нечаканасцю, але менавіта нічыя бачыцца найбольш справядлівым вынікам, пры тым, што нашы землякі былі значна бліжэй да павелічэння свайго ачковага рахунку на тры бала. А так у капілку жодзінцаў дабавілася толькі адно ачко.

А вось дублёры вярнуліся з Віцебска з перамогай – 2:1. Аўтазаводцы першымі адкрылі лік, ды яшчэ як! Уладзі-міру Чарнухе ўдаўся цудоўны ўдар праз сябе ў падзенні. У пачатку другога тайма гаспадары здолелі “распячатаць” Абрамовіча, але нашы юнакі не згадзіліся з такім паваротам падзей, і Красноў здолеў зноў вывесці гасцей наперад і паставіць канчатковую кропку ў матчы.

“Засуха” ў Віцебску

Апошні паедынак у чэмпіянаце “Тарпеда-БЕЛАЗ” правядзе дома 8 лістапада супраць наваполацкага “Нафтана”. Пачатак у 14.00. Дарэчы, уваход на матч будзе вольным, так што, апранайцеся пацяплей і да сустрэчы на футболе!

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ