Кубкавая адысея працягваецца
19 ліпеня, Орша, стадыён “Цэнтральны”, 2100 гледачоў, суддзя – С. Цынкевіч (Асіповічы), ФК “Орша” – ФК “Тарпеда-БЕЛАЗ” – 0:5. Галы: 22 хв. Дацэнка – 0:1; 53 хв. Глеб – 0:2; 56 хв. Селява – 0:3; 70 хв. Дземідовіч – 0:4; 90 хв. Дземідовіч – 0:5.
“Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Бурко (46 хв. –Чэлядзінскі), Панкавец, Дземідовіч, Селява, Хачатуран, Васькоў (64 хв – Мінко), Кібук, Дацэнка (61 хв – Паўлавец), Казанцаў, Глеб.
Вось і пачаўся новы кубкавы шлях аўтазаводцаў. Згодна рэгламента, каманды вышэйшай лігі на гэты раз стартавалі з матчаў 1/16 фінала. У сапернікі для нашых землякоў жрэбій вызначыў прадстаўніка першага дывізіёна – ФК “Орша”. Апошні раз з гэтай камандай тарпедаўцы сустракаліся дзесяць лет назад і таксама ў барацьбе за Кубак. Тады гаспадары нават вялі ў ліку 2:0, але паступова ўсё стала на месцы і фінальны свісток зафіксаваў буйную перамогу жодзінцаў – 8:2.
У гэтым сезоне пераможца кубкавай дуэлі вызначыцца па выніках двух матчаў – дома і ў гасцях, таму нечаканасцяў не прадбачыцца. Безумоўна, розніца ў класе паміж сапернікамі, якія адносяцца да розных вагавых катэгорый, была зразумела, але чаго толькі не бывае ў футболе. У тарпедаўскай гісторыі ёсць зарубкі з надпісамі “Рудзенск”, “Мясакамбінат”, “Камунальнік” – менавіта гэтым камндам саступалі аўтазаводцы ў недалёкім мінулым.
Таму наведвання Оршы чакалі з хваляваннем, тым больш, улічваючы нелепшы псіхалагічны стан нашай каманды. Ігар Крыўшэнка, не жадаючы рызыкаваць, выставіў з першых хвілін найбольш аптымальны склад з папраўкай на траўмы і апошнія кадравыя змены. Мабыць, нялішнім будзе нагадаць, што на мінулым тыдні развіталіся з клубам Яцкевіч і Канцавы, а папоўніў наш калектыў нападаючы Вадзім Дземідовіч, які ўжо апранаў тарпедаўскую форму ў 2012 годзе. Аршанцы, нягледзячы на гаспадарскі статус, адразу асноўную ўвагу засяродзілі на абароне, і таму Паўлу Часноўскаму на працягу ўсёй гульні быў прапісаны “курортны рэжым”. Завалодаўшы ініцыятывай, аўтазаводцы пачалі шукаць ключы да варот саперніка. У першым тайме гэта ўдалося зрабіць толькі аднойчы, калі пасля вуглавога, які падаў Панкавец, Дацэнка галавой адправіў мяч у сетку. А вось пасля перапынку, калі аршанцаў пачалі пакідаць сілы, галявыя моманты пачалі ўзнікаць усё часцей і часцей. Глеб дакладна прабіў у ніжні вугал, Селява завяршыў прыгожую камбінацыю партнёраў і лік стаў буйным. Гэта дало магчымасць нашаму трэнерскаму штабу выпусціць маладых Паўлаўца і Мінко. Да фінальнага свістка асноўныя падзеі працягвалі разгортвацца на палове поля гаспадароў, і на дзевяностай хвіліне, дзякуючы намаганням дэбютанта Дземідовіча, успомніўся музыкальны шлягер пра Аргенціну і Ямайку. Буйная перамога аўтазаводцаў была атрымана, як кажуць, на класе. Розніца ў майстэрстве паміж камандамі вышэйшай і першай лігі была вельмі відавочнай, што і зафіксавалі лічбы на табло. Дарэчы, хочацца адзначыць даволі вялікую колькасць гледачоў на трыбунах, якія, нягледзячы на лік, не разыходзіліся да самага канца і праважалі абедзве каманды апладысментамі. Цяпер нас чакае матч у адказ, які адбу-дзецца 2 жніўня ў Жодзіна. Зразумела, хто пройдзе ў 1/8 фінала Кубка Беларусі, мабыць, вядома ўсім, але гэта футбол, у якім можа адбыцца ўсё.
ФК «Торпедо-БЕЛАЗ» проводит набор мальчиков 2008 года рождения в группы подготовки юных футболистов. Занятия проводятся на бесплатной основе.
Справки по телефонам: 8(01775) 5-10-49, 8(029) 997-80-04, 8 (033) 635-05-33
Сяргей Пузанкевіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Жодино
Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ
Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди
Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства
Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать
Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19
Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения
Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери
Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской
Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь
Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в
Что возникнет в восьмом?
Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть
Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино
Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,
Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам
Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ
Лучшие компанииp
Окна ПВХ под заказ с доставкой и установкой
- Телефон: 8-029-3-588-988 velcom, 8-033-3-588-988 mts
- Время работы: 8:00-21:00 без выходных
Объявления
Уютная однокомнатная квартира на сутки,...
50 бел.руб.
16:08, 19.09.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Тротуарная Плитка Укладка от 50 м2 Жодин...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022ОТДЕЛКА ДОМОВ-БАНЬ ДЕРЕВОМ(вагонка-блокх...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Квартира на сутки ,посуточная аренда ква...
50 бел.руб.
09:32, 03.03.2022О Жодино
Брошенный цех Завода тяжёлых штамповок - фотоотчет
Подробнее ОАО "Кузнечный завод тяжёлых штамповок" входит в объединение "БелАвтоМАЗ", активно функционирует и на иностранном оборудовании производит детали для белорусского автопрома. Однако на исходе
Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в


