18 і 19 ліпеня жодзінцаў чакае гульня у гасцях
Нягледзячы на цудоўнае летняе надвор’е, у чэмпіянаце Беларусі па футболу запланаваны ледзь не двухтыднёвы перапынак. І прычына для гэтага вельмі істотная. Сборныя каманды праводзяць афіцыйныя і таварыскія матчы. Так, маладзёжная зборная Беларусі спачатку з мінімальным лікам 0:1 у гасцях прайграла родапачынальнікам футбола зборнай Англіі, а потым, ужо пры падтрымцы сваіх гледачоў, у Слуцку выясняла адносіны з равеснікамі з Расіі. Вынік сустрэчы – 0:3 на карысць гасцей.
А вось галоўная дружына Беларусі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіяната Еўропы на газоне “Барысаў-Арэны” прымала аднаго з лідэраў сусветнага футбола – каманду Іспаніі. Мабыць, высокі статус саперніка дапамог упершыню за апошнія гады сабраць аншлаг на стадыёне. А сам матч атрымаўся вельмі цікавым і трымаў у напружанні гледачоў да апошніх хвілін. Нягледзячы на паражэнне – 0: 1, футбалісты нашай зборнай пакідалі поле пад апладысменты, атрыманыя за самааданасць і вытрымку.
Тым часам тарпедаўцы пасля двух паражэнняў запар атрымалі час, каб зрабіць работу над памылкамі, разабрацца ў прычынах уласных няўдач ды і проста шчырай мужчынскай размовы. Хочацца спадзявацца, што станоўчыя вынікі заўзятары аўтазаводцаў убачаць ужо ў бліжэйшых гульнях. Дарэчы, пасля гэтага невялікага перапынку нашых футба-лістаў чакае вельмі шчыльны графік. Так, пасля дамашняга матчу з “Мінскам” 17 чэрвеня, нашых землякоў у панядзелак, 22 чэрвеня, чакае паедынак у гасцях супраць мікашэвіцкага “Граніта”, а яшчэ праз чатыры дні ў Жодзіна гульня з Віцебскам. Хочацца звярнуць увагу на яшчэ адну вельмі важную дэталь. У наступны панядзелак у штаб-кватэры УЕФА адбудзецца жэраб’ёўка двух першых раўндаў Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. У гэтым годзе дадзенае мерапрыемства прыцягне асаблівую ўвагу ў нашым горадзе, бо праз пяць год “Тарпеда- БЕЛАЗ” зноў прыме ўдзел у Лізе Еўропы, дзе будзе стартаваць з першага кваліфікацыйнага раўнда. У якасці патэнцыяльных сапернікаў нашых землякоў 52 каманды з усёй Еўропы, пачынаючы з Гібралтара, Андоры, Сан-Марына і Фарэрскіх астравоў і заканчваючы калектывамі Казахстана, Азербайджана, Грузіі, Арменіі і Прыбалтыкі. Матчы першага раўнда пройдуць другога і дзевятага ліпеня.
А тым часам, на мінулым тыдні ў будынку Асацыяцыі “Беларускай федэрацыі футбола” адбылася жэраб’ёўка 1/16 Кубка Рэспублікі Беларусь 2015/2016 гадоў. Сапернікам тарпедаўцаў стаў дэбютант першай лігі – “Орша”. Пераможца гэтай дуэлі будзе вызначаны па суме двух матчаў – 18 і 19 ліпеня жодзінцаў чакае гульня у гасцях, а першага ці другога жніўня аўтазаводцы прымуць аршанцаў на сваім полі.
Свае трэніровачныя будні нашы землякі планавалі разбавіць спарынгам, але, на жаль, у апошні момант сапернік адмовіўся, а знайсці замену часу не хапіла, таму прыйшлося задаволіцца двухбакоўкай. Ігар Крыўшэнка разам са сваім трэнерскім штабам раздзяліў гульцоў на дзве каманды. Умоўна першыя нумары аказаліся мацней – 2: 0. Галы на рахунку Аляксандра Селявы і Дзмітрыя Платонава. І напрыканцы весткі з лазарэту. Поўнасцю аднавіўся пасля траўмы Вячаслаў Глеб, а вось Дзмітрыя Шчагрыковіча з-за надрыву ікраножнай мышцы мы на полі здолеем убачыць не раней чым праз месяц.
Сяргей Пузанкевіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Жодино
Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ
Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди
Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства
Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать
Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19
Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения
Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери
Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской
Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь
Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в
Что возникнет в восьмом?
Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть
Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино
Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,
Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам
Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ
Лучшие компанииp
Кухни под заказ в Жодино
- Телефон: 8 (029) 730-10-87мтс; 8 (029) 603-53-80 vel
- Адрес: Минск, ул.Притыцкого 29, офис 629
- Время работы: 9-00 до 20-00, без выходных
Объявления
Уютная однокомнатная квартира на сутки,...
50 бел.руб.
16:08, 19.09.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Тротуарная Плитка Укладка от 50 м2 Жодин...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022ОТДЕЛКА ДОМОВ-БАНЬ ДЕРЕВОМ(вагонка-блокх...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Квартира на сутки ,посуточная аренда ква...
50 бел.руб.
09:32, 03.03.2022О Жодино
Брошенный цех Завода тяжёлых штамповок - фотоотчет
Подробнее ОАО "Кузнечный завод тяжёлых штамповок" входит в объединение "БелАвтоМАЗ", активно функционирует и на иностранном оборудовании производит детали для белорусского автопрома. Однако на исходе
Интересная Беларусь
Председатель правления «Газпрома» назвал сумму долга Беларуси за газ
Подробнее Договоренность о цене поставки российского газа в Беларусь истекла в 2019 году. Президент Беларуси ранее говорил о том, что было бы целесообразно снизить цену до уровня, близкого к внутрироссийскому.


