Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праявілі характар

10 жніўня, Бабруйск, ст-н “Спартак”, 1250 гледачоў, суддзя – А.Мурашкевіч (Наваполацк), “Белшына” Бабруйск – “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – 1:3. Галы: 34 хв., Брэдун – 1:0; 44 хв., Яцкевіч – 1:1; 66 хв., Яцкевіч – 1:2; 77 хв., Глеб (з пенальці) – 1:3.

“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Чалядзінскі, Міняна (86 хв., Мендзі), Чараднічэнка, Панкавец, Селява, Лявіцкі, Яцкевіч, Васькоў (73 хв., Глеб), Гезалян (42 хв., Шчагрыковіч), Казанцаў.

Хатнім паражэннем ад мазырскай “Славіі” аўтазаводцы самі сябе загналі ў вельмі цяжкае становішча, а, як кажуць, уратаванне тых, хто тоне, – справа іх саміх. Вось і “Тарпеда-БелАЗ”,  улічыўшы папярэднія памылкі, выйшла на матч у Бабруйску як на апошні бой. Гаспадарам перамога была неабходна не менш, бо чарговыя тры ачкі амаль стопрацэнтна гарантавалі ім месца ў першай шасцёрцы. У сувязi з важнасцю паядынку прыехаў падтрымаць тарпедаўцаў генеральны дырэктар БелаЗа Пётр Пархомчык.  Хто ведае, можа гэты фактар і стаў рашаючым.

Ігар Крыушэнка ў параўнанні з папярэдняй гульнёй зрабіў даволі значныя змены, якія здзівілі нават журналістаў. Так, на лаўцы запасных засталіся Шчагрыковіч, Глеб, Сучкоў, Казлоў. Згадзіцеся, тут ёсць ад чаго пачасаць патыліцу. Матч пачаўся даволі спакойна, але гэта быў толькі вонкавы бок, бо ўнутраная напружанасць адчувалася ва ўсім. І трэба такому адбыцца, што літаральна першая памылка нашых абаронцаў прывяла да гола. Хамутоўскі адбіў мяч, а абаронцы не здолелі супрацьстаяць дабіванню метраў з пяці. Асабіста ў мяне тут у галаву палезлі не самыя добрыя думкі, бо ў гэтым сезоне яшчэ ні разу нашы землякі, калі прапускалі першымі, не дабіваліся перамогі. Але аўтазаводцы ў такі важны час здолелі пераламіць ход гульні і праявіць характар. Яшчэ да перапынку яны павінны былі не толькі выраўняць лік, але і выйсці наперад. На справе ўдалося толькі першае. Яцкевіч галавой пераправіў мяч у вароты пасля добрай перадачы Чараднічэнкi, а вось з ударам Чалядзінскага ў бліскучым скачку справіўся Гушчанка.

Другі тайм, крыху нечакана, ледзь не ператварыўся ў вуліцу з аднабаковым рухам. У сэнсе таго, што атакавала ў асноўным толькі жодзінская             каманда. І гэта прынесла плён. Пасля розыгрышу вуглавога Яцкевіч апынуўся ў патрэбным месцы і прымусіў галкіпера шыннікаў у другі раз дастаць мяч з уласных варот. А потым Глеб, які выйшаў на замену, запісаў на свой рахунак пяты мяч. Вячаслаў накруціў некалькіх сапернікаў і з парушэннем правілаў быў спынены ў штрафной пляцоўцы гаспадароў. Сам пацярпеўшы і  рэалізаваў дакладна адзінаццацімятровы ўдар. Пасля гэтага гульня літаральна была зроблена. У бабруйчан ужо не засталося ні маральных, ні фізічных сіл, а нашы землякі спакойна давялі матч да перамогі. Гэтая вікторыя дазволіла ім захаваць за два туры да завяршэння першага этапа чэмпіянату месца ў першай шасцёрцы.

Праявілі характар

А вось дублёры свой матч прайгралі з лікам 0:2, нягледзячы на ў цэлым роўны ход паядынку.

У нядзелю 18 жніўня на стадыёне “Тарпеда” адбудзецца яшчэ адна лёсавызначальная гульня з гродзенскім “Нёманам”. Пачатак у 18 гадзін 15 хвілін.

Футбольны клуб “Тарпеда-БелАЗ” дзеля таго, каб забяспечыць як мага больш моцную падтрымку, зрабіў уваход на матч свабодным. Так што ўсе на стадыён.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ