Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слова «Пацана»

Слова «Пацана»
Вынік кааперацыі анарха-алкагалічнай газеты «Навінкі» і рэжысёра Сяргея Лабана, фільм «Случай с пацаном» стаў папулярным нечакана нават для саміх стваральнікаў. Атрымалася амаль безбюджэтная правакацыя, знятая за 1000 даляраў намаганнямі сяброў, якую расцягалі на цытаты і ўключылі ў серыю «Іншае кіно» ў кампанію да Азона і Грынуэя. Стужка, знятая 10 год таму, і цяпер выглядае агідна актуальнай – гутаркі пра тое, што патрэбна вазіць смятану на Расію, каб «падняцца на бабкі», ці тое, што мянты ў цывільным «зусім азвярэлі – людзей хапаюць на вуліцах», выключна ясна сведчаць, што ў нас можа змяняцца хіба што паслядоўнасць нулікаў і адзінак у даце. Каб успомніць, як гэта было, 34mag пагутарыў са стваральнікамі фільма.  
Слова «Пацана»
  Сяргей Лабан, рэжысёр. На той час – стваральнік стужкі «Смакчы банан». Цяпер – уладальнік процьмы прызоў за фільмы «Пыль» і «Шапіто-шоў».   Нашыя сябры з анархічных колаў, якія камуніцыравалі з анархістамі Беларусі, увесь час прывозілі пачакі газет «Навінкі». Выдатная ва ўсіх сэнсах газета была – у Расіі ні тады, ні цяпер не было нічога падобнага. І ў нейкі момант мы самі прапанавалі ім рабіць відэададатак да газеты. На той час мы скончылі працаваць над праграмай «До 16 и старше», і ў нас было сваё мінімальнае абсталяванне. «Навінкі» даслалі сцэнар, які змяшчаўся на дзвюх з паловай старонках. Мы прыехалі, за два дні дарабілі сцэнар, і дзён 8 ці 9 здымалі. Менчукі падрыхтавалі ўсё вельмі якасна, увесь кастынг, усе месцы для здымак былі гатовыя ў лепшым выглядзе. Увогуле ўдзел хлопцаў з «Навінак» у стварэнні фільма – 70%, наш – 30%. «Навінкі» здымалі кватэру прама насупраць будынка МУС, і пару разоў, калі бабулі выклікалі міліцыю, нам даводзілася адседжвацца ў склепе. Прычым адбывалася гэта падчас здымкаў звычайных натурных сцэн: па вуліцы ідзе хлопец, да яго падыходзіць дзяўчына. А бабулі адразу выклікалі міліцыю, прычым нейкія палкоўнікі прыязджалі. Я вельмі доўга манціраваў фільм. Хацелі дарабіць прама перад выбарамі, але не атрымалася. У выніку мы жадалі даслаць ім трэйлер, аднак на той момант мы з Дзімам (Дзіма Модуль – аператар фільма – 34mag) не спалі тыдзень, у нас ужо пачыналіся галюцынацыі. І ў выніку касета, якую мы даслалі, была нават не трэйлерам – там жудасць, нейкія сцэны паўтараліся па тры разы. А «Навінкі» сабралі на прэм’еру велізарную колькасць людзей. Было вельмі сорамна. З праектам «Іншае кіно» было ўсё проста – яны займаліся выпускам фільмаў на касетах, якія не траплялі ў мэйнстрым. Яны бачылі мой «Смакчы банан» і самі выйшлі на сувязь. «Случая с пацаном» прадалі недзе тысячу касет, ніякіх дывідэндаў гэта не прынесла. Дзіўная была кампанія, яны кудысьці потым зніклі. На што пайшла тысяча даляраў бюджэту? Так, гэты тысяча пайшла на нас, апроч выдаткаў на справы, звязаныя з рамонтам камеры. Мы рабілі практычна ўдвух з аператарам, таму па 500 даляраў зарабілі. Потым мы больш не звярталіся да такой кліпавай эстэтыкі, пацешнага мантажнага кінематографу, які падыходзіў да духу «Навінак». Гэтым фільмам мы гэтую тэму для сябе зачынілі.    
Слова «Пацана»
  Алег Новікаў (Лёлік Ушкін) Сцэнарыст, выканаўца ролі аднаго з лідэраў апазіцыі. На той час – супрацоўнік «Навінак», цяпер – старшыня беларускай партыі «Зялёныя».   – «Навінкі» былі ўнікальным праектам для былога Саюза. Прычым гэта была не звычайная рэдакцыя, а дзікая – усе пілі з раніцы да вечара. На нейкім этапе паўстала ідэя гэтага кінапраекта. У нас былі пэўныя напрацоўкі, але і Лабан, і Модуль далі нейкія ідэі, бо ўсё ж такі журналістыка і кінасцэнар – гэта розныя рэчы. Грошы шукалі праз розныя кампаніі, арганізацыі моладзі, я ўжо не памятаю, шчыра кажучы. Мабілізавалі ўсіх і ўся. Гэта было вельмі смешна, паколькі шматлікія фундатары і донары былі шакаваны сюжэтнымі заваротамі, сама працэдура праходжання цэнзуры была вельмі смешная. Здымкі ішлі роўна тыдзень, напрыканцы чэрвеня – пачатку ліпеня. Гэта было жудасна – цэлы дзень ішлі здымкі, усе былі вельмі стомленыя. Сцэнар трансфармаваўся паходу, напрыклад, вобраз бамжа, своеасаблівы перамыкач паміж сцэнамі, быў прыдуманы падчас здымак. Фразы, якія сталі культавымі – таксама імправізацыя, кшталту слоў галоўнага героя «Магу займацца чым заўгодна, магу ў шапіку сядзець, магу мэнеджарам працаваць». Атмасфера была неверагодная, атмасфера калектыўнай падтрымкі. Прыходзілі, дапамагалі і багема – Вішнёў, напрыклад, і людзі з палітычнага асяроддзя – той жа Міхалевіч. Падчас здымак пілі жудасна, з раніцы да вечара, бо ўвесь час штосьці ламалася, хтосьці не прыязджаў. Да таго ж здымкі несанкцыянаваныя, баяліся, што адпаведныя структуры звернуць увагу, таму ўсё і здымалася праз вар’яцкі алкагалізм. У апошні дзень, калі мы ўсё скончылі, быў неверагодны выбух шчасця – настолькі ніхто не верыў да канца, што гэта атрымаецца. Памятаю, танчылі на сталах, памятаю вар’яцкія вочы Лабана, жах. Прэм’еру зладзілі 1-га верасня. Шматлікія маскоўскія карэспандэнты, якія глядзелі фільм і хадзілі на Кастрычніцкую плошчу потым, пісалі, што фільм пакінуў больш цікавае ўражанне, чым выбары. Цяпер, калі я пераглядаю, думаю, што можна шмат чаго было парэзаць ці выгнаць каго-небудзь, але ж тады гэта быў дэмарш, правакацыя.   Чытаць матэрыял цалкам на старонцы 34mag.net  
Случай с пацаном from Свои 2000 on Vimeo.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Солигорска

В Солигорске за вымогательство задержали девятиклассника. В декабре его судили за это же

Хотите узнать больше? Девятиклассник вымогал деньги у своего сверстника. В декабре прошлого года ему уже дали три года за аналогичное преступление, но с отсрочкой. Об

В Солигорске задержали 20-летнего парня за сексуальное насилие. Он напал на 10-летнюю девочку с ножом

Хотите узнать больше? В воскресенье вечером, 14 февраля, в подъезде многоэтажного дома в Солигорске 20-летний житель соседнего района, угрожая ножом десятилетней девочке,

В Солигорске бывший десантник получил три года колонии. Его обвиняли в сопротивлении сотруднику милиции

Хотите узнать больше? Бывшему десантнику Руслану Окостко, который 15 ноября прошел почти через весь Солигорск с бело-красно-белым флагом, вынесли приговор,...

В Солигорске открыли самый крутой в области крытый теннисный манеж

Хотите узнать больше? В Солигорске 5 января торжественно открыли крытый теннисный манеж на территории спортивного комплекса «Шахцёр». Иван Головатый, генеральный директор

Около 9 месяцев ищут 6-летнюю девочку из Солигорского района, которую забрал из сада папа и пропал

Хотите узнать больше? С июля 2019 года года ищут маленькую девочку из Солигорского района, которую папа забрал из детского сада и пропал,...

На Солигорском водохранилище погиб водолаз. Он искал пропавшего рыбака

Хотите узнать больше? 36-летний Виталий Чернов направился на подводную охоту на Солигорское водохранилище 30 ноября и пропал.

Обед длится 11 часов. В Минской области есть «Закусочная» с очень странным графиком работы

Хотите узнать больше? Заведение общепита с очень странным графиком работы есть в городском поселке Красная Слобода Солигорского района.