Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Я вярнулася у збяднелую Беларусь

З Зінаідай Кірылаўнай  (глядзі «ІК» № 25 ад 23.06 — “Язылянка з Еўрасаюза”) мы дамаўляліся сустрэцца пасля таго, як яна вернецца з Эстоніі ў Салігорск. І гэта сустрэча адбылася.

Я вярнулася у збяднелую Беларусь

ЧУЖАЗЕМКА. Мне балюча за беларусаў: цэны выраслі болей чым у два разы, а заробкі  засталіся па-ранейшаму нізкія.
”Я вярнулася ў збяднелую за некалькі дзён майго гасцявання ў дачкі Беларусь. Мне крыўдна і балюча на душы за беларусаў, што за невялікі прамежак часу цэны на ўсё выраслі болей чым у два разы, а заробкі засталіся па-ранейшаму нізкія. Апошняя зарплата майго брата — ён працуе токарам у калгасе — 590 тысяч рублёў. Калі перавесці ў еўра, то гэта прыкладна 75 еўра. Гэта двух- ці трохгадзінны заробак майго зяця ў Эстоніі. Мяса, каўбаса ў Салігорскім магазіне каштуе не меней за 45 тысяч беларускіх рублёў (гэта 5,5 еўра). А ў вёсцы, мусіць, яшчэ болей. Там ўсё даражэй, чым у горадзе. Маё вяртанне ў Салігорск адзначана дрэннай падзеяй. Каб па-хуткаму павячэраць, купіла ў магазіне “Народны” пельмені — атруцілася імі.
Такая каўбаса ці мяса (выразка)  у Эстоніі каштуе 3,9–4 еўра (прыкладна трыццаць тысяч беларускімі), што амаль на палову танней, чым у Беларусі. У Эстоніі значна танней гародніна, якую вырасцілі мясцовыя фермеры, а таксама бананы, што прывезены з другога краю свету. Амаль па-ранейшаму таннай ў Беларусі засталася толькі гарэлка. У Эстоніі самая танная гарэлка — 5,3 еўра, што на беларускія грошы 45–50 тысяч. Але эстонцы яе не п’юць: яны купляюць гарэлку значна даражэйшую. Затое каля пад’ездаў гуртамі п’янымі не збіраюцца, як у Салігорску.
Жыццё ў Эстоніі значна змянілася ў лепшы бок: пенсіянеры многа падарожнічаюць. З Мінска ў Талін са мной ехалі дзве эстонкі-пенсіянеркі, якія вярталіся з падарожжа па свеце. Яны хвалілі, што ў беларускіх гарадах вельмі чыста і прыгожа. Гэта было прыемна слухаць. Але ўсё астатняе, што я пачула пра Беларусь, мела адмоўнае адценне.
Каб больш выразна расказваць пра жыццё ў Эстоніі, трэба там пажыць, паглядзець. За год сын маёй сяброўкі — яму 20 гадоў — зарабіў шафёрам у Фінляндыі столькі, што хапіла купіць вялікі дом у Эстоніі. Мая ўнучка працуе выхавацелькай у дзіцячым садку Талліна, яе заробак 760 еўра. А дачка стрыечнага брата ў Язылі таксама працуе выхавацелькай у дзіцячым садку і атрымлівае заробак меней за 100 еўра.
Калі я пачынаю гаварыць языльцам пра тое, як яны бедна жывуць, у адказ чую толькі адно: “Каб толькі не было вайны”. Крыўдна за іх “цемнату” — яны нідзе не былі і не бачылі, як жывуць людзі ў іншых краінах. У Эстоніі я самая бедная (мая пенсія 300 еўра), а ў Салігорску – багатая, на ўзроўні шахцёра. Але мяне не радуе беднасць беларусаў. Калі дапамагу брату з агародам, паеду ў Эстонію. Там мне як беднаму  грамадзяніну абяцаюць сацыяльнае жыллё”.

Вось такая сумная адбылася сустрэча.
Уладзімір Дамель

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Солигорска

В Солигорске за вымогательство задержали девятиклассника. В декабре его судили за это же

Хотите узнать больше? Девятиклассник вымогал деньги у своего сверстника. В декабре прошлого года ему уже дали три года за аналогичное преступление, но с отсрочкой. Об

В Солигорске задержали 20-летнего парня за сексуальное насилие. Он напал на 10-летнюю девочку с ножом

Хотите узнать больше? В воскресенье вечером, 14 февраля, в подъезде многоэтажного дома в Солигорске 20-летний житель соседнего района, угрожая ножом десятилетней девочке,

В Солигорске бывший десантник получил три года колонии. Его обвиняли в сопротивлении сотруднику милиции

Хотите узнать больше? Бывшему десантнику Руслану Окостко, который 15 ноября прошел почти через весь Солигорск с бело-красно-белым флагом, вынесли приговор,...

В Солигорске открыли самый крутой в области крытый теннисный манеж

Хотите узнать больше? В Солигорске 5 января торжественно открыли крытый теннисный манеж на территории спортивного комплекса «Шахцёр». Иван Головатый, генеральный директор

Около 9 месяцев ищут 6-летнюю девочку из Солигорского района, которую забрал из сада папа и пропал

Хотите узнать больше? С июля 2019 года года ищут маленькую девочку из Солигорского района, которую папа забрал из детского сада и пропал,...

На Солигорском водохранилище погиб водолаз. Он искал пропавшего рыбака

Хотите узнать больше? 36-летний Виталий Чернов направился на подводную охоту на Солигорское водохранилище 30 ноября и пропал.

Обед длится 11 часов. В Минской области есть «Закусочная» с очень странным графиком работы

Хотите узнать больше? Заведение общепита с очень странным графиком работы есть в городском поселке Красная Слобода Солигорского района.