Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзесяцікласніца на «выдатна» справілася з заданнямі школьнай алімпіяды па матэматыцы

Салігарчанка Юля Ярашэня, вучаніца 10 класа сярэдняй школы №10, стала пераможцай раённай школьнай алімпіяды па матэматыцы, набраўшы 100 балаў за рашэнне задач. Наперадзе яе чакае абласная алімпіяда па матэматыцы.
“Гэта зусім не выпадкова, — адзначыла ў размове з карэспандэнтам “ІК” Вольга Каваленя, настаўніца матэматыкі СШ №10. – У Юлі здольнасці да матэматыкі, як кажуць, ад прыроды. Дзяўчына сябруе з матэматыкамі ў інтэрнет-сеціве, абменьваецца рашэннямі задач, часта бывае на зборах матэматыкаў, якія праводзіць Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Два гады запар яна была ў лагеры “Брыганціна”, куды збіраліся вучні і настаўнікі фізіка-матэматычнага ўхілу”.
Па словах суразмоўцы, Юля часта дапамагае рашаць складаныя задачы і настаўнікам. “Калі я пакажу на ўроку адзін варыянт рашэння, то Юля абавязкова знойдзе яшчэ дадатковыя, — кажа Вольга Мікалаеўна. — Спадзяюся, што свой лёс мая вучаніца звяжа з навукова-даследчай працай, які б інстытут пасля школы яна не скончыла”. Сама Юля прыгадвае, што матэматыкай яна пачала захапляцца з пачатковых класаў.
“Ад самастойнага рашэння задачы я адчувала радасць і гонар, — расказала пераможца алімпіяды. — З цягам часу прыйшло захапленне матэматыкай. Цяпер, акрамя школьных заданняў, рашаю задачы з алімпіяд мінулых гадоў. А яшчэ ў інтэрнэце знайшла падручнік па матэматыцы расійскага аўтара Шарыгіна, беларускай аўтаркі Таццяны Бахцінай. Рашаць гэтыя задачы — адна радасць. У класе часта тлумачу рашэнне аднакласнікам. Яшчэ люблю фізіку. Маю Дыплом трэцяй ступені па фізіцы з абласной алімпіяды за мінулы год. Скончыла Салігорскую музычную школу. Мне вельмі падабаецца спяваць. Таксама люблю беларускую мову. Калі вяртаюся ад бабулі ў горад, доўга размаўляю з сяброўкамі па-беларуску”. Уладзімір Амяльчэня

Дзесяцікласніца на «выдатна» справілася з заданнямі школьнай алімпіяды па матэматыцы


У СЯБРАХ З МАТЭМАТЫКАЙ. Юля Ярашэня не толькі растлумачвае аднакласнікам цяжкія заданні па матэматыцы, але і часам дапамагае настаўнікам знайсці рашэнні складаных задач.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Солигорска

В Солигорске за вымогательство задержали девятиклассника. В декабре его судили за это же

Хотите узнать больше? Девятиклассник вымогал деньги у своего сверстника. В декабре прошлого года ему уже дали три года за аналогичное преступление, но с отсрочкой. Об

В Солигорске задержали 20-летнего парня за сексуальное насилие. Он напал на 10-летнюю девочку с ножом

Хотите узнать больше? В воскресенье вечером, 14 февраля, в подъезде многоэтажного дома в Солигорске 20-летний житель соседнего района, угрожая ножом десятилетней девочке,

В Солигорске бывший десантник получил три года колонии. Его обвиняли в сопротивлении сотруднику милиции

Хотите узнать больше? Бывшему десантнику Руслану Окостко, который 15 ноября прошел почти через весь Солигорск с бело-красно-белым флагом, вынесли приговор,...

В Солигорске открыли самый крутой в области крытый теннисный манеж

Хотите узнать больше? В Солигорске 5 января торжественно открыли крытый теннисный манеж на территории спортивного комплекса «Шахцёр». Иван Головатый, генеральный директор

Около 9 месяцев ищут 6-летнюю девочку из Солигорского района, которую забрал из сада папа и пропал

Хотите узнать больше? С июля 2019 года года ищут маленькую девочку из Солигорского района, которую папа забрал из детского сада и пропал,...

На Солигорском водохранилище погиб водолаз. Он искал пропавшего рыбака

Хотите узнать больше? 36-летний Виталий Чернов направился на подводную охоту на Солигорское водохранилище 30 ноября и пропал.

Обед длится 11 часов. В Минской области есть «Закусочная» с очень странным графиком работы

Хотите узнать больше? Заведение общепита с очень странным графиком работы есть в городском поселке Красная Слобода Солигорского района.