Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бабуліна радасць

За вокнамі кватэры на першым паверсе вецер калыхаў галінкі рабіны. Дзе–нідзе на іх яшчэ чырванелі некалькі ягад: амялушкі і снегіры не здзяўбалі. Валька бачыла, якой радасцю свяціліся бабуліны вочы, калі яна глядзела на тыя рабіны.

«Дажыць бы да вясны, калі ўсё зацвіце, зазелянее», – уздыхнула бабуля. Маці паклала ей пад спіну падушку, каб лягчэй і зручней было глядзець і назіраць за вуліцай. «Дажывешь, бабулька, – загаварыла Валька. – Я з Сашам прынясу табе зялёныя галінкі вярбы і першых вясновых кветак». – «Добра, унучачка, – пагладзіла Вальку па галоўцы бабуля. – У цябе таксама залатое сэрца, любая, як і ў тваіх бацькоў».

Раніца. Вясна вабіць на вуліцу. Падзь-муў паўднёвы вецер. Ён прынёс мяккую цяплынь і безліч забытых за зіму пахаў. Першыя промні загулялі на буйных кроплях расы, якія вісяць на галінках кустоў і высокай траве–асацэ. Ад крокаў дзяцей на траве засталіся зялёныя дарожкі – след ад расы. Неба празрыста–сіняе, чыстае, без воблакаў. Сонца пасля зімы свеціць так ярка, што аж слепіць вочы. Снег ужо амаль растаў, толькі ляжыць у ямах, у цёмных кутках кустоў.

Валька з братам Сашкам рашыла пайсці на другі бераг рэчкі ў лясок. Лясок і кусты яшчэ былі ахутаны апошнім туманам, які павольна асядаў у рэчышча. Вада ўжо ўвайшла ў берагі. Шматлікія вербы ўпрыгожваліся жаўтавата-зялёнымі коцікамі. Лазнякі аж свецяцца, пераліваюцца на сонцы. Вербалоз і вада перагаворваліся паміж сабою. У лагчынах, дзе яшчэ стаіць вада, зацвіла жоўтая лотаць. Дзеці зрэзалі з кустоў вербалозу некалькі роўных тоўстых дубчыкаў, густа ўсыпаных серабрыстымі коцікамі.
Далей у ляску яны знайшлі пралескі, якія цвілі на праталіне, нарвалі букецік. Потым далучылі да іх некалькі блакітных званочкаў, жоўтага падбелу, ружовай медуніцы і лотаці. Атрымаўся прыгожы, пахучы–пахучы, вялікі букет вясновых першых кветак.

Крыху пахадзіўшы па ляску, дзеці схапіліся — пара дахаты. Хоць лясок і рэчка недалёка ад дома, але бацькі і бабуля, відаць, непакояцца. Дома з парога дзеці закрычалі дружна: «Гэта вам, бабуля, мама і тата, прыгожы букет кветак і галінкі вярбы».

Бабуля нават разгубілася: колькі жыве, ніхто і кветкі не падарыў, а тут такі прыгожы букет ад унукаў.

Яна падзякавала і папрасіла наліць вады ў гладышык і паставіць букет на стол. Пакой напоўніўся духмяным водарам. Здавалася ўсім, што яны знаходзяцца не ў хаце, а ў вясновым лесе, на квітнеючым лузе.

Бабуля ўстала з ложка, прысела каля стала і ёй паказалася, што ўжо хвароба дзесьці знікла. Прытуліла да сабе дарагіх любімых унукаў і сказала: «Дзякуй вам, мае паважаныя вяснянкі!» Хлопчык і дзяўчынка адчувалі сябе на сёмым небе. Сінія вочкі іх сапраўды ззялі, як пралескі.

Міхаіл Масюк

Бабуліна радасць

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...