Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Белая бяроза

Даўно заўважана, што па знешнім выглядзе, здаецца, няма прыгажэйшага дрэва ў нашых лясах, чым бяроза. Яскравым сведчаннем гэтага служыць незлічаная колькасць песень, вершаў, прымавак і казак аб ёй, назвы рэк, азёр, вёсак, гарадоў і вуліц.

Нават магутны гром нябесны літасцівы да прыгажуні–бярозы: вельмі рэдка ўдарае ў яе.

У адносінах да суседзяў і навакольнага асяроддзя дрэва таксама адпавядае свайму знешняму выгляду – «добрая». Таму ў бярозавым гаі заўсёды шмат розных кветак, траў, кустоў.

На бярозах гняздзяцца розныя птушкі, пад імі растуць грыбы і ягады. Бяроза нікога не крыўдзіць, крыху прыкрывае сваімі лісточкамі і тонкімі галінкамі ад сонца, але моцна не зацямняе. Вось чаму розныя расліны і звяры знаходзяць сабе пад ёю прытулак.

Бяроза ў славянскай міфалогіі ўшаноўваецца як святочнае дрэва. Яна — жаночы сімвал у час свята Сёміка і сімвал рытуальнай чысціні.

Яе вылучалі «як бель–беленьку, тонку, высоку, каласісту» з шэрагу іншых дрэў. Таксама яе ўласцівасці – хутка расці і самай першай апранацца ў зеляніну.

Светлая, гнуткая, бяроза–прыгажуня, як і жанчына, валодае сілай, надаючай жыццё, корміць, поіць, лечыць і зачароўвае. Таму яна стала сімвалам жаночага пачатку, адначасова – знакам смерці і новага адраджэння да жыцця. Яна надзялялася ўласцівасцямі спрыяць добраму ўраджаю, прадказваць лёс, надвор’е, лячыць людзей, жывёлу.

Гэтае дрэва многія асцерагаліся садзіць каля хат, але і адначасова лічылі, што бяроза на двары прыносіць шчасце падворку і людзям.

У славянскіх ўяўленнях з бярозай звязаны душы памерлых. Каб хутчэй прыйшла смерць, пад чалавека, які паміраў, падкладвалі бярозавы венік, а бярозавае палена клалі пад абразы, каб на ім да часу пахавання магла пабыць душа. Бяростай высцілалі магілу, бярозавай ліствой ці дубчыкамі – труну, лісцем набівалі падушку для нябожчыка, а галінкамі накрывалі цела памерлай жанчыны. Бярозы садзілі ля магіл: «Хутка пайду пад бярозкі», – казалі нашы продкі, збіраючыся паміраць.

Ствол бярозы, нават у гарачыя дні, нават на сонцы, застаецца халодным: белы колер адбівае сонечныя промні. Тут белы колер служыць не для прыгажосці. Вось чаму мы белім сады вясной.

Шмат добрага дорыць бяроза чалавеку. Ніхто не можа аспрэчыць, што лепшыя дровы – бярозавыя. Прыклады для вінтовак, ружжаў, тапарышчы і ручкі для інструментаў — трывалыя бярозавыя. Драўніна ідзе на выраб мэблі, якаснай фанеры, калёс і палазоў у сані. З бярозы атрымліваюць кіслоты, актывізаваны вугаль. З бярэсты — дзёгаць і сажу для фарбы. Бярозавыя пупышкі і чагу скарыстоўваюць як лякарства. А якія трывалыя, пахучыя, лячэбныя майскія венікі для лазні!

Цячэ жыццярадасны лячэбны сок – бярозавік.

Светлыя бярозавыя пні мокрыя, быццам іх хто знарок паабліваў вадою. Часта прыходзяць і прылятаюць паласавацца бярозавікам звяры, птушкі, насякомыя. Сок вельмі смачны і карысны, асабліва ўлетку, ці зімою, калі дастанеш яго са склепа.

Безабаронная шматгадовая бяроза сумленна служыць, прыносіць усім карысць. Дрэва, якое з’яўляецца сімвалам чысціні і свята, застаецца загадкай. Як і жанчына…

Мяне заўсёды бярэзнік найбольш прыцягвае вясной, калі дрэвы толькі пачынаюць распускацца, цвісці, развівацца. І позняй восенню, калі бярозавы гай увесь стаіць у пазалоце. Гэты гай заўсёды у маім сэрцы – адкуль бы і калі я ні ехаў ці ішоў, абавязкова зазірну да яго…

Міхась Масюк

Белая бяроза

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...