Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Загадкі слуцкага герба

Сёлета спаўняецца 570 гадоў з часу атрымання Слуцкам Магдэбургскага права. Тады, у 1441 годзе, для жыхароў горада гэта падзея мела вялікае значэнне, бо ім давяралася права самастойна вырашаць пытанні мясцовага эканамічнага жыцця. З аўтарытэтных людзей ствараўся выбарны орган – магістрат, занатаваныя на паперы рашэнні якога замацоўваліся пячаткай. На пячатцы меліся тэкст і выява гарадскога герба. Дазвол на Магдэбургскае права, магчымасць выбіраць магістрат, мець пячатку і гарадскі герб зацвярджаліся дзяржаўнай уладай.

Загадкі слуцкага герба


СУЧАСНЫ ВЫГЛЯД ГІСТАРЫЧНАГА ЦЭНТРА СЛУЦКА. З гэтага месца пайшоў старажытны горад, у гісторыі якога замацавалася некалькі геральдычных выяў (гербоў). 

Загадкі слуцкага герба

Адзначым, што з ліку гарадоў Вялікага Княства Літоўскага Слуцк стаў першым прыватнаўласніцкім горадам, які атрымаў права на гарадское самакіраванне. Праўда, такое права перад тым ужо паспелі атрымаць жыхары Вільні, Гродна і Брэста, аднак гэта былі гарады дзяржаўныя (каралеўскія). Уладар Слуцка князь Аляксандр Уладзіміравіч Алелька першым з літоўскіх магнатаў рашыў даць жыхарам свайго горада самастойнасць. Магчыма, такім чынам князь  аддзякаваў іх за падтрымку ў неспрыяльныя для яго часы, калі краіна дрыжала ад феадальных усобіц. А магчыма, кідаючы позірк наперад, імкнуўся заслужыць надалей іх давер і спадзяваўся на захаванне вернасці, бо якраз тады Алелька, які дамагаўся княжання яшчэ і ў Кіеве і збіраўся туды, у Слуцку разлічваў аставіць намеснікам старэйшага сына Сімяона І Аляксандравіча.

Загадкі слуцкага герба


Аляксандр Алелька. Пры ім у 1441 годзе Слуцк упершыню атрымаў Магдэбургскае права. Гравюра  А.Зубчанінава з арыгінала ХVІ стагоддзя
Сваім правам жыхары Слуцка карысталіся 60 гадоў. На пачатку ХVІ стагоддзя яго скасаваў князь Сімяон ІІ Міхайлавіч Алелькавіч. Пазбаўленне самастойнасці было выклікана разбурэннямі горада падчас татарскіх нападаў.

Аднавіў Магдэбургскае права ў Слуцку князь Багуслаў Радзівіл у 1652 годзе. І зноў жа з боку магната гэта была сярод іншага і акцыя па заваяванні падтрымкі і даверу жыхароў падначаленага яму горада. Час тады быў вельмі неспакойны: казацкая вайна ва Украіне, якая пагражала і нашым землям; напружаныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, што праз два гады выліліся ў вайну з ёй, да якой дадалася яшчэ і вайна са Швецыяй; унутраныя магнацкія ўсобіцы. Слуцк жа з’яўляўся цэнтрам уладанняў князя Багуслава, які ператварыў горад у непрыступную крэпасць.

Загадкі слуцкага герба


БАГУСЛАЎ РАДЗІВІЛ. У 1652 годзе ён другі раз даў Слуцку Магдэбургскае права, але абмежаванае. Гравюра Е.Фалька з жывапіснага арыгінала ХVII стагоддзя
Ад гэтага перыяду гісторыі нашай краіны захаваліся шматлікія дакументы, у тым ліку дакументы Слуцкай магдэбургіі, замацаваныя пячаткай з выявай Пегаса. Той Пегас стаў узорам і для стварэння цяперашняга гарадскога герба.

“Загадка герба Слуцка” – так назваў свой артыкул малады беларускі навуковец Кірыла Карлюк, надрукаваны ў адным з чэрвеньскіх нумароў газеты “Наша Ніва”. Прысвечаны артыкул асобе князя Багуслава Радзівіла, а таксама слуцкай геральдычнай выяве (крылатаму каню), што з’явілася пасля другога атрымання Магдэбургскага права. Звяртаецца ўвага на неадпаведнасць княжацкай манаграмы, выяўленай на арыгінальных пячатках і на іншых княжацкіх дакументах, і манаграмы, якая ўпрыгожвае гуньку Пегаса на цяперашнім гербе Слуцка.

Аднак, калі прадоўжыць размову пра слуцкі гістарычны герб, несумненна, што варта звярнуць увагу яшчэ на шэраг іншых пытанняў, а не толькі на неадпаведнасць гістарычнай і цяперашняй манаграм на выявах Пегаса.
Адно з пытанняў – тое, што некалі выклікала навуковую дыскусію паміж беларускімі гісторыкамі Анатолем Грыцкевічам і Анатолем Цітовым. Кожны з іх мае ўласную версію паходжання і выгляду слуцкага герба. Калі на пачатку 1990-х гадоў улады Слуцка праявілі жаданне аднавіць гістарычны сімвал, то звярнуліся за кансультацыяй да навукоўцаў, а ў перыядычным друку з’явіліся адпаведныя матэрыялы згаданых аўтараў.
Спасылаючыся на прывілей караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра за 1652 год, зацверджаны сеймам Рэчы Паспалітай у 1653 годзе, Анатоль Грыцкевіч сцвярджае, што гораду быў дадзены герб “Пагоня”. Прычым, у каралеўскім прывілеі дадаецца, што гэта герб даўні княства Слуцкага. Копіі каралеўскага прывілея бачылі і расійскія даследчыкі канца ХVІІІ стагоддзя, на падставе звестак якіх пазней у Пецярбургу для Слуцка быў зноў зацверджаны гарадскі сімвал з выявай у верхняй частцы герба губерніі, а ў ніжняй — “Пагоні”.
Анатоль Цітоў, абапіраючыся на дакументы Слуцкай магдэбургіі ХVІІ і ХVІІІ стагоддзяў, занатаваныя пячаткамі з выявай Пегаса, сцвярджае, што слуцкі герб быў менавіта такім.

Узяўшы за аснову каляровую кафлю з выявай крылатага каня (яна цяпер   знаходзіцца ў экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея), ён рэканструяваў і яго колеравы строй.
Апанент Цітова Анатоль Грыцкевіч з’яўленне Пегаса тлумачыць наступным чынам: слуцкі князь сваёй воляй даў жыхарам горада Магдэбургскае права не ў поўным аб’ёме (напрыклад, члены магдэбургіі не выбіраліся, а назначаліся князем), таму і гербавая выява была дадзена не тая, што абвяшчалася каралеўскім указам і гарантавала поўнае Магдэбургскае права, а іншая, хаця і падобная: конь, толькі без вершніка, а з крыламі. З такім поглядам можна згадзіцца: сапраўды, гараджане на працягу наступных дзесяцігоддзяў дамагаліся поўнага права і атрымалі яго ў 1700 годзе, калі Случчынай валодала ўнучка князя Багуслава прынцэса Лізавета Аўгуста Сафія Нойбургская, апекуном якой з-за яе малалецтва ў той час быў бацька — нямецкі князь Карл Піліп Нойбургскі. Менавіта ён дазволіў карыстацца правам у поўным аб’ёме, зноў жа такім чынам разлічваючы падтрымаць сімпатыю да сябе з боку жыхароў горада, бо якраз у тыя часы на Слуцк і на Случчыну выказвалі свае прэтэнзіі Радзівілы, Сапегі і шэраг іншых магнатаў.

Загадкі слуцкага герба


КАРЛ ПІЛІП НОЙБУРГСКІ. У 1700 го- дзе ён дазволіў случчанам карыстацца Магдэбургскім правам у поўным аб’ёме. Фрагмент карціны Шліхтэна
На праблему Пагоні і Пегаса, аднак, можна паглядзець і па-іншаму. Справа ў тым, што ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя ішла цяжкая вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. Рэч Паспалітая з’яўлялася саюзнай дзяржавай, складалася з Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Многія літоўскія магнаты былі незадаволены тым, што палякі ў барацьбе з Масковіяй не столькі дапамагалі ліцвінам, колькі карысталіся літоўскімі землямі як буферам для захавання сваіх тэрыторый. У выніку многія літоўскія феадалы вырашылі разарваць унію (саюз) ВКЛ з Польшчай і заключыць саюз са Швецыяй. З дапамогай Швецыі яны хацелі ўмацаваць незалежнасць краіны і ад Польшчы, і ад Масквы. Лідарам змоўшчыкаў быў вялікі гетман літоўскі Януш Радзівіл, яго падтрымліваў стрыечны брат — слуцкі князь Багуслаў Радзівіл.
Такім чынам, становіцца зразумелым, што, пайшоўшы на разрыў з Польшчай, князь Багуслаў мог і не звяртаць увагі на каралеўскі прывілей, якім Слуцку зацвярджаўся герб, і нават паступіць  насуперак, па-свойму. Улічым таксама і тую акалічнасць, на якую звяртаў колішні аўтар “Інфа-Кур’ера” гісторык Мікола Волкаў у сваім артыкуле “Цытадэль няспраўджанай сталіцы”: Багуслаў Радзівіл не толькі адвярнуўся ад урада Рэчы Паспалітай і караля, але нават марыў на сваіх землях стварыць уласную краіну са сталіцай у Слуцку. І тады становіцца зразумелым, што для сталіцы сваёй, яшчэ не створанай дзяржавы, ён не толькі мог, але і меў права сам даць герб. І для герба, як бачым, быў выбраны Пегас.
Пегас (крылаты конь) – персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Цікавасць да антычнасці адрадзілася ў Італіі ў эпоху рэнесансу, а ў ХVІ-ХVІІ стагоддзях антычныя героі і сюжэты сталі папулярнымі па ўсёй Еўропе. Пегаса лічылі апекуном людзей творчых прафесій: паэтаў, мастакоў. Багуслаў Радзівіл пазнаёміўся з гэтым персанажам падчас сваіх вандровак па краінах Заходняй Еўропы, дзе ён сярод іншага цікавіўся і тагачасным еўрапейскім мастацтвам. Ды і сам князь, як вядома, зарэкамендаваў сябе як нядрэнны мастак і архітэктар, мецэнат і калекцыянер.
Палітычныя падзеі сярэдзіны ХVІІ стагоддзя развіваліся такім чынам, што унія са Швецыяй не атрымалася, Рэч Паспалітая захавала сваю цэласнасць. Прынятыя змоўшчыкамі пастановы і рашэнні ў выніку аказаліся па-за законам. У такім выпадку і  нададзены Слуцку герб “Пегас” можа разглядацца намі як самадзейнасць князя. Нездарма ў дзяржаўных актах Рэчы Паспалітай і іх копіях Слуцкім гербам падаецца “Пагоня”.
Аднак на практыцы, як бачым, Слуцкі магістрат працягваў карыстацца пячаткай з выявай “Пегаса”. Хутчэй за ўсё, што ўведзены ў карыстанне гэты геральдычны знак на пячатцы набыў юрыдычную моц самім фактам свайго існавання — ім ужо былі пазначаны многія дакументы. А так як дазвол на выраб новых гербавых пячатак (а імі карысталіся дзесяцігоддзямі) было справай складанай з адпаведнымі юрыдычнымі нюансамі, то “Пегас” і надалей застаўся на слуцкіх пячатках.

Такім чынам, можна сказаць, што ў гісторыю слуцкай гарадской сімволікі ўвайшлі і “Пагоня”, і “Пегас”. Гэта сцвярджэнне адносіцца не толькі да далёкай мінуўшчыны. Як згадвалася вышэй, на пачатку 1990-х гадоў было вырашана аднавіць гарадскую гістарычную сімволіку. І як больш абгрунтаванай, на сесіі гарадскога Савета ў студзені 1992 года была прынята версія Анатоля Грыцкевіча — гарадскім гербам стала “Пагоня”.

Аднак праз некалькі гадоў пасля таго, як “Пагоня” была адменена як афіцыйны дзяржаўны герб Беларусі, слуцкія ўлады перамянілі погляд, адмянілі сваё ранейшае рашэнне і    зацвердзілі “Пегаса”. Такім чынам, і “Пагоня”, і “Пегас” зноў “засвяціліся” і ў навейшай гісторыі Слуцка.
Інтрыга, між іншым, хаваецца ў тым, што ўпершыню самакіраванне Слуцк атрымаў у 1441 годзе, а якім тады быў гарадскі герб, мы не ведаем. “Пагоня” з’яўлялася гербам дынастыі князёў Алелькавічаў, гербам Слуцкага княства. Можна дапусціць, што “Пагоня” была зацверджана ў той час і гарадскім гербам, аднак, хутчэй за ўсё, гэта была іншая выява. За даўнасцю часоў дакументы, адзначаныя гарадской пячаткай першага перыяду слуцкага самакіравання, не захаваліся або пакуль што не знойдзены. У выпадку, калі нам стане вядомы гэты старэйшы гарадскі герб, то, напэўна, у “спрэчку” паміж “Пагоняй” і “Пегасам” можа ўмяшацца трэці геральдычны знак. І ў яго будзе несумненны прыярытэт перад першымі двума з-за "узросту”.

Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць, што гісторыя слуцкага гарадскога герба да гэтага часу захоўвае свае загадкі.
P.S. Гербам князёў Алелькавічаў як прадстаўнікоў вялікакняжацкай дынастыі была “Пагоня”. Яе выява прысутнічае на пячатках прадстаўнікоў гэтага роду. Між іншым, слуцкі князь Аляксандр Уладзіміравіч Алелька, стаўшы яшчэ і князем кіеўскім, адбыў у Кіеў. Там ён замацоўваў дакументы (некаторыя з іх захаваліся) пячаткай з выявай не свайго герба, а з геральдычнай выявай, якая адносілася да Кіева – “Трызубцам”. Аднак захаваўся і адбітак пячаткі гэтага князя, зроблены яшчэ ў “слуцкі перыяд”, на якой мы бачым выяву “Якара”. Дык, магчыма, гэта і ёсць першы слуцкі гарадскі герб?
Ігар Ціткоўскі

Загадкі слуцкага герба


Пячатка Аляксандра Алелькі “слуцкага перыяду” княжання з выявай “Якара”.

Загадкі слуцкага герба

СЛУЦКАЯ Гарадская ратуша. Яна, як і гербы, заўсёды была сімвалам самакіравання горада. Будаваць ратушу і карыстацца гербам можна было толькі пасля атрымання Магдэбургскага права. Малюнак: Ігар Ціткоўскі
В тему:
Контрасты и скрытые смыслы нынешнего герба Слуцка: «Пегас мифологический — сын царя морей Посейдона и Горгоны Медузы»
Из комментария читателя: «Под оч забавным символом мы живём. Не замечаете? Да, как назовёшь корабль, так он и поплывёт» Сеня.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...