Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да свайго юбілею Салігорск атрымае некалькі значных аб’ектаў

Да свайго 55-годдзя Салігорск атрымае некалькі новых сацыяльна значных аб’ектаў. Аб іх карэспандэнту «ІК» расказала Алена Ярашэвіч, галоўны архітэктар раёна.«На першым месцы ў планах адміністрацыі раёна забудова 18-га мікрараёна, – адзначыла суразмоўніца. – Да пачатку навучальнага года тут з’явяцца школа на 720 месцаў і дзіцячы садок на 230 месцаў. Шпарка ўзводзяцца шматкватэрныя дамы.
У мікрараёне таксама будзе пабудаваны магазін па праекту ўжо існуючага тарговага аб’екта «Гурман». Фінансаваць будаўніцтва будзе тарговы дом «Радуга-Свет».

Па словах галоўнага архітэктара, у гэтым годзе скончаць будаўніцтва сацыяльных дамоў: адзін па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў і два па вуліцы Будаўнікоў.
Будзе скончана рэканструкцыя вуліцы Кастрычніцкай. А вось пытанне аб падземным пераходзе праз яе ў раёне кірмаша «Кастрычніцкі» да канца так і не вырашана.
Кіраўніцтва райвыканкама мае намеры правесці ў гэтым годзе рэканструкцыю вуліцы Наберажнай ад вуліцы Казлова да вуліцы Леніна: расшырыць праезную частку, выкласці тратуары пліткай, уладкаваць месцы стаянак аўто, размясціць лавачкі для адпачынку. Праект зараз праходзіць экспертызу.

Да свайго юбілею Салігорск атрымае некалькі значных аб’ектаў

АКЦЭНТ. Па словах Алены Ярашэвіч, галоўнага архітэктара Салігорскага раёна, асноўныя работы будуць весціся ў 18-ым мікрараёне.

Для поўнай рэканструкцыі гэтай часткі горада заказаны другі праект «План дэталёвай планіроўкі зялёнай зоны ўздоўж вуліцы Наберажная». У ім будуць вызначаны зоны ціхага адпачынку, зоны атракцыёнаў, месца пляжа для дарослых. Гэтым планам будзе вырашаны лёс  амфітэатра.

Салігорск атрымае ў гэтым годзе некалькі новых буйных універсальных магазінаў. Да свята горада пабудуюць магазін «Віталюр», што на ўездзе  са стараны Радкава. Яшчэ плануецца пабудова ўніверсальнага магазіна «Карона» на пляцоўцы паміж вуліцамі Заслонава, Чыгуначнай і Леніна ў бок праваслаўнага храма. Гэтыя новабудоўлі будуць узводзіцца за кошт інвестыцый. З’явяцца і другія, меньш значныя, аб’екты.
«Для ажыццяўлення вышэйзгаданых планаў патрэбна напаўненне гарадскога бюджэту, напружаная праца прамысловых прадпрыемстваў. Будзем спадзявацца на гэта», – адзначыла на заканчэнне размовы Алена Ярашэвіч.

Уладзімір Амяльчэня

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...