Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не крыўдзіце жанчын

У нашай вёсцы весткі аб якіх-небудзь, нават нязначных, падзеях або здарэннях разносяцца імгненна. Вось і ўчора. Не паспеў пераступіць парог хаты, як жонка і кажа: «Ты чуў, што наш сусед Змітрок па п’янцы сваю Аўдоццю ледзьве на той свет не адправіў?» Абыякава паціснуў плячыма: «Ну і што?» Такое ў нашай вёсцы амаль штодзень здараецца… «Як гэта што?! – абурылася жонка. – Аўдоцця ж гэтага п’янчугу пальцам не кранула. А ён мала што пабіў яе, дык дзяцей з хаты павыганяў – глядзі вунь яшчэ і зараз па вуліцы хо-дзяць непрыгледжаныя».

Не крыўдзіце жанчын

Памаўчаўшы крыху, жонка раптам спытала: «Слухай, Пятро! А як бы ты павёў сябе, калі б, крый Божа, напіўся як гэты Змітрок?»
Шчыра кажучы, я таксама іншы раз не супраць заглынуць чарку. Але стараюся ў меру. Між тым, жонка з нецярпеннем чакала адказу і я мусіў  прызнацца: «Добра і сам не ведаю».
Такі адказ яе не зусім задаволіў, і ў голасе пачуліся металічныя ноткі: «Не ведаешь? Ну, глядзі сам! Калі нап’ешся яшчэ хоць раз, паратунку не бу-дзе!»
Гэтай пагрозе я, вядома, асаблівага значэння не надаў. І дарэмна. Назаўтра ў майго сябра быў дзень нараджэння, і мы яго адзначылі як мае быць. Дамоў я не прыйшоў, а хутчэй прыплёўся.

Толькі адчыніў дзверы ў хату, як левая шчака пакрылася густой чырванню ад моцнай жончынай аплявухі: «Дзе ты бадзяешся, п’яніца няшчасны? Вунь машыну дроў прывезлі. На двары мароз, а ён толькі і ведае, што хадзіць ды піць гэтую праклятую гарэлку. Пракоп, сваяк, свае дровы ўжо даўно ўпарадкаваў, а ў цябе ніяк рукі не дахо-дзяць», – наступала жонка.
Што праўда, то праўда: дровы трэба было ўладкаваць як мага хутчэй – ідзе зіма. Але ж гэта Пракоп… Успамін пра яго мяне, хмяльнога, проста раз’юшыў. Урэшце дастаў сваяк, каб яго. «Якая твая жонка добрая ды ласкавая», – казаў ён неяк у садзе, дзе мы хаваліся ад сваіх кабет з дзвюма бутэлькамі першакласнай гарэлкі. Гаварыў, а ў самога вочы паблісквалі, як ў таго ката. Вось гад!
Мая рука павольна, але рашуча пацягнулася за чапялой. Убачыўшы гэта, жонка залемантавала: «О, Божа! Зусім з глузду з’ехаў! Каб на жанчыну руку падняць! І чаму цябе толькі ў арміі вучылі!» Армія для мяне святое. Таму чапяла адразу ж стала на сваё месца.

Заўважыўшы, што я супакоіўся, жонка зноў перайшла ў наступленне. На гэты раз гузак запунцавеў пад маім правым вокам. Як тут было сцярпець! Я ўскочыў і чапяла зноў апынулася ў маіх руках.
Але ў галаве, хоць і хмяльной, білася думка: «Нельга, ніяк нельга падымаць руку на жанчыну, бо ты мужчына, а значыць за ўсё ў адказе»…
Раніцаю прачнуўся ад пяшчотнага і надзвычай цёплага дотыку да левай шчакі. Жонка сядзела побач і асцярожна прыкладвала прымочку. Тут жа на стале стаяла (не паверыце) чарка з гарэлкай. Я рашуча ўскочыў, хуценька апрануўся і схапіў… сякеру. Жонку з хаты нібы ветрам здзьмула. Я хітра ўсміхнуўся, выйшаў на ганак і краем вока пабачыў знаёмую постаць, якая на імгненне паказалася і знікла за вуглом хаты.
Работа кіпела: дровы, здаецца, калоліся самі. Адхінуў убок сякеру толькі тады, як пачуў: «Пятро! Ну хопіць ўжо, хадзі снедаць!»
Сняданак быў  надзвычай смачны і апетытны.

Васіль Клімянкоў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...