Да ганчарнага круга з шахты
У гарадскім аўтобусе на суседнім сядзенні адна жанчынка расказвала другой: “Нам пашанцавала, што пустую хаціну ў вёсцы купіў чалавек з горада. Хацінка была занядбалая, таму пра новага гаспадара думалі не вельмі добра: нейкі лайдак, якому ў горадзе няма месца. Але прыглядзеліся – лайдак на ладнай машыне ездзіць не будзе».
На дзіва спрытныя рукі у Аляксандра Кірычака — кіне на круг камяк гліны і вочавідкі вырастае прыгожы посуд.
Цікавы навасёл
Хутка па вёсцы чутка пайшла, што новы гаспадар у хаціне адкрыў ганчарню. А што гэта так, пацведзілі гаршкі ды глячыкі, якія з’явіліся на плоце. Цікаўнасць узяла верх, і вяскоўцы пайшлі паглядзець на ганчара. А потым зачасцілі: каму глячык пад малако, каму гаршчочак, каб дранікі з салам на дзень прыставіць у печ. Грошай не бярэ, таму нясуць майстру хто ягады, хто грыбы, а хто і смятанкі ў тым глячыку, што ім зроблены. Адным словам, пашанцавала з навасёлам.
“Пасяліўся майстар у вёсцы Саковічы, на беразе возерца. Гаршчочкі на плоце падкажуць”, — дала адказ жанчына з аўтобуса на маё пытанне, дзе жыве гэты чалавек. Сапраўды, гаршчочкі падказалі. А завуць майстра Аляксандр Юр’евіч Кірычак.
Прага душы
Хатка невялічкая, у адной палавіне цэбрыкі з глінай, палічкі да столі з вырабамі, у вуглу за ганчарным кругам сам гаспадар. У другой палове хаты тэлевізар і канапа для адпачынку, шафа з кніжкамі.
Прашу гаспадара расказаць, адкуль у яго забытае майстэрства і ці можна сёння з дастаткам пражыць такой творчасцю.
“Больш за дзесяць гадоў працаваў у шахце. Мяне не задавальняла яе прастата, душа хацела творчасці. Пасля работы ляпіў з пластыліна і гліны розныя фігуркі і кампазіцыі. Пакажу людзям, яны смяюцца, што марна губляю час. Спрабаваў кінуць, але праз дзень-два зноў вяртаўся да творчасці. Аднойчы прачуў, што ў Салігорску працуе народны майстар Мікалай Пратасеня. Адважыўся і пайшоў паказаць свае вырабы. Ён высока ацаніў маё майстэрства і прапанаваў адкрыць гурток “Скульптура і кераміка” ў Цэнтры дзіцячай творчасці”. Так ён пакінуў шахту, пачаў сур’ёна вывучаць гісторыю ганчарнай справы.
Настаўнікі
У вёсцы Дарасіно, што на Любаншчыне, застаў жывым майстра Цімоха Філіпеню, які пачынаў сваю справу яшчэ да Айчыннай вайны, але ў гэты час не працаваў. Ён абрадаваўся, што знайшоўся чалавек, які цікавіцца такім рамяством, і быў са мною шчыры на парады. Расказваў і паказваў, як зрабіць гліну прыдатнай да вытворчасці, як сушыць і абпальваць вырабы. У вёсцы Ганевічы Капыльскага раёна застаў у жывых Уладзіміра Вярэйку. Вучыўся ў яго тэхналогіі абварной (гартаванай) керамікі. Калісьці яна была шырока распаўсюджана, але да таго часу стары Вярэйка застаўся адзіным майстрам, які валодаў такой тэхналогіяй. Ні ў Бе-ларусі, ні ў Расіі, ні ў Польшчы другіх майстроў ужо не было.
Уступіў у Саюз майстроў Беларусі, каб быць больш дасведчаным, што дзе робіцца, прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях у Беларусі, Расіі, Польшчы.
На хлеб з маслам
За адраджэнне абварной керамікі год атрымліваў стыпендыю ад Міністэрства культуры. Гэта была добрая падтрымка сямейнага бюджэта, бо заробак кіраўніка дзіцячага гуртка пасля шахцёрскіх грошай быў мізэрны. Але гэтыя абставіны прымусілі думаць, як зарабіць грошы, займаючыся любімай справай. “Цяпер я маю тарговае месца ў Дудудках, дзе жонка прадае мае вырабы. Асаблівым попытам карыстаюцца пляшкі, пакрытыя воскам у сярэдзіне і звонку. Турысты купляюць такі посуд, каб набраць самагонкі. Маскоўскія рэстараны любяць падаваць напоі сваім наведвальнікам у керамічных конаўках. Попыт на керамічны посуд не знік, гэтым я і карыстаюся. Спадзяюся, што ў хуткім часе адкрыю тарговую кропку ў Салігорску”.
Пасля размовы гаспадар прапанаваў пачастунак. Смак грыбоў прымусіў успомніць размову жанчын у аўтобусе.
“Сам грыбы збіраў?“ – спытаўся ў гаспадара. “Ды не, людзі прыносяць”, – з усмешкай адказаў майстар.
Уладзімір Амяльчэня
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Гісторыя зніклага рашэння
Подробнее Апошнія гады ў сувязі з інтэнсіўным будаўніцтвам і развіццём Слуцка ўзнікаюць пытанні захавання архітэктурнай спадчыны горада. Спрэчкі звычайна вядуцца ...
Интересная Беларусь
Рецепт вкусных пятничных кексов!
Подробнее Простые, быстрые, красивые кексы, которые получаются всегда!

